Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1999, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, Детская проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Шчарбаты талер: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Шчарбаты талер»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу увайшлі аднайменная аповесць і тры апавяданні. У цэнтры аповесці — пошукі дзецьмі падчас канікулаў скарбаў напалеонаўскага войска. У іх рукі трапляе старая карта-схема і тры сярэбраныя талеры, якія стануць ключом да разгадкі тайны. Паралельна з дзецьмі скарб шукае шайка дарослых. Шмат выпрабаванняў чакае юных герояў — трох хлопчыкаў і дзвюх дзяўчынак. Але яны знойдуць скарб, і штуршком для гэтага паслужыць роднае беларускае слова.

Шчарбаты талер — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Шчарбаты талер», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Настаўнік падняўся, падышоў да шафы, прынёс тоўстую ручку з чатырма рознакаляровымі стрыжнямі. Высунуў зялёны і на сваім малюнку паказаў пункцірам звілістую лінію з аднаго боку манет, затым чырвоным стрыжнем — з другога боку. Над пункцірам паставіў пытальнікі.

— Бачыце, пункціры нагадваюць рэчышча якойсьці невялікай рачулкі? І гэта самае лагічнае. Паранены француз у зусім незнаёмых мясцінах прабіраўся ўздоўж рачулкі. Магчыма, скарб быў пры ім. Было гэта ў кастрычніку, а мароз у тым годзе,— а значыць, і снег— пачаўся толькі ў канцы лістапада. Значыць, рачулка не была замерзлая і не была замеценая снегам. Адчуўшы, што з кожнай хвілінаю слабее, Бокль вымушаны прыхаваць скарб, каб потым вярнуцца сюды і забраць,— вядома, ён верыў, што выжыве! Як тапограф, ён арыентуецца выдатна: робіць на манетах засечкі, якія ў маштабе азначаюць згібы рачулкі...

— Але чаму ён не выдрапаў нажом адразу на бяросце рэчышча? — перабіла Аксана.

— Я думаю, Бокль усё ж адчуваў, што ў самым лепшым выпадку, калі застанецца жывы, здолее наведацца сюды не скора. А бяроста — рэч ненадзейная, недаўгавечная, да таго ж можа вельмі проста патрапіць у чужыя рукі.

— Дык у чым тут загадка, Барыс Рыгоравіч? — здзівілася Аксана.— Гэта ж прасцей простага! Возьмем карту Бярозы і ваколіцаў — падрабязную, вялікага маштабу, адшукаем на ёй рачулку, падобную на контуры манет, зарыентуемся, у якім месцы стаіць крыжык,— значыць, там француз і схаваў скарб! Прыходзь і выкопвай.

Настаўнік выслухаў дзяўчынку з усмешкаю.

— Не, Аксана, гэта далёка не так проста. Я даўным­даўно перагледзеў тапаграфічныя карты той мясцовасці, прычым карты розных гадоў. Падобнай рачулкі няма не толькі ў раёне Паплавоў, яе няма ўвогуле ў пойме ракі Бярэзіны... Калі гэтая рачулка, можа, і была некалі, дык за сто восемдзесят гадоў магла перасохнуць, знікнуць, змяніць рэчышча, як гэта часта здараецца з такімі невялічкімі рачулкамі...

— А можа, француз зашыфраваў у сваім плане зусім не рэчку? — уставіла Каця.— А якуюсьці лясную звілістую дарогу.

— Усё можа быць,— пагадзіўся настаўнік.

— Дык што: гэтая бяроста зусім нам не згадзіцца? — расчаравана ўздыхнула Аксана.— Выходзіць, яна непатрэбная?

— Яшчэ і як згадзілася б,— сказаў настаўнік,— калі б мела адну маленькую, але самую неабходную для тапаграфічнай схемы рэч,— прывязку.

— А, ведаю! — Аксана ўспомніла бацькаў расказ і яго тлумачэнне слова «прывязка».— Гэта каб на бяросце было абазначана нейкае дрэва, ці вялікая рака, ці камень...

— Так, або геаграфічныя напрамкі: поўнач­поўдзень, усход­захад. А без гэтых прывязак мы можам круціць бяросту, як нам хочацца, і ўсё без толку. Ды і Каця правільна сказала,— а калі гэта зусім не рачулка? А калі і рачулка, адкуль мы ведаем, што яна паблізу Паплавоў? Гэта можа быць адна з тысяч рачулак ад Масквы да Бярозы, і няма гарантыі, што яна не перасохла або не змяніла рэчышча... У тым і хітрасць француза, знаходка яго: ён адзін ведаў нейкі арыенцір­прывязку, ад якой і трэба «танцаваць».

— І ўсё ж гэта несправядліва,— сказала Аксана.— Усё пад рукою — тры талеры, бяроста — і нічога нельга адшукаць!

— Вось вам і давядзецца гэтым заняцца,— сказаў Барыс Рыгоравіч.— Трэба, як рабіў некалі я, пахадзіць па вакольных вёсках, распытаць старых людзей: ці не помняць яны каля Бярэзіны маленькіх рачулак, якія цяпер зніклі... Трэба яшчэ і яшчэ перагледзець усе тапаграфічныя карты, і не толькі ваколіц Бярозы, а і ўсіх больш­менш значных паселішчаў на старым смаленскім шляху, кудою адступалі французы.

— Вось каб вы з намі паехалі, Барыс Рыгоравіч! — прапанавала Аксана.— У бабулі вялікая хата, усім месца хапіла б... Вы столькі ўсяго ведаеце, можаце падказаць... А то што мы самі зможам?

— Аксана,— пасміхнуўся Барыс Рыгоравіч,— мушу табе прызнацца: я збіраўся ехаць у Паплавы нават без тваёй просьбы. Нядаўна мне тэлефанаваў твой тата, папрасіў, каб памог вам, чым змагу. Ды я і так даўно не быў у тых мясцінах, хачу пажыць на прыродзе, схадзіць на рыбалку, у грыбы... А спыніцца мне ёсць дзе.

— Вось здорава!

— Вы можаце паехаць заўтра разам з намі на машыне,— сказала Каця.

— Не, дзяўчынкі, мне яшчэ трэба пару дзён пабыць у горадзе. Да таго ж, калі шчыра, хачу праехацца аўтобусам, я люблю дарогу, новых людзей, люблю выйсці на прыпынку, патупаць каля аўтобуса...

Праводзячы павесялелых дзяўчынак, Барыс Рыгоравіч даваў апошнія ўказанні:

— Копія бяросты ў вас ёсць, беражыце гэты талер, у Паплавах, Аксана, расшуквай сваю насоўку і перамалёўвай контур плямы... І чакайце мяне. Да сустрэчы ў Паплавах!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Шчарбаты талер»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Шчарбаты талер» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Шчарбаты талер»

Обсуждение, отзывы о книге «Шчарбаты талер» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x