З'ездзіў у Крым, палавіў рыбкі, прайшоўся па лесе! Далёка ўжо мой цягнік.
Каб я так папаўся дзесь далёка, ды хоць бы дзе каля суседняй вёскі — быў бы адчай, была б агіда, але адчування нейкай трагедыі не было б. А гэтыя ж мясціны я ведаў з маленства, любіў іх і думаў заўсёдьг, што і яны мяне любяць, лічаць сваім. Не было тут сцежкі, па якой бы я не хадзіў — у грыбы, у ягады, ставіць сок з бярозаў; каля гэтых пеляў зімою і летам мы секлі дровы, ганялі сюды тавар... Я ніколі не чуў ніякіх страшных гісторый, з гзтым балотам звязаных, і не баяўся яго ніколі...
Стаяла ноч.
Час ад часу я ўсхопліваўся, хапаў палку, кідаўся то ў адзін бок, то ў другі. Палка лезла ў прорву. Твар распух ад камароў; ад іхняга звону, ад густога балотнага паху, ад укусаў п'явак і ад нерваў у мяне кружылася галава. Чужым, сіпатым голасам я пачаў гаварыць да балота:
— Ты хочаш, каб я тут здох... Але я выжыву, мне дроста омешна!.. Я ж усё роўна за гэтую ноч не змянюся, ніяк яна на мне не адаб'ецца... Ты папсуеш матцы здароўя за гэтую ноч, паламаеш мне лета — вось і ўсё, самае большае... Нават і лета не паламаеш — я знайду занятак, хоць платы параблюі I я плюю на цябе, смурод, гадзючнік – мала вас паасушалі!.. У мяне яшчэ ўсё наперадзе, я ўбачу новыя гарады, новае жыццё, — я буду жыць, а ты — смярдзець тут, зарастаць, пакуль не высахнеш к чорту!..
У адказ мне толькі звінела, чмокала, булькала, і калыхаўся такі густы туман, што яго відаць было нават у цемры.
Раніца надышла надзіва хутка. Ужо ў сярэдзіне ночы без сонца пачало святлець, паменела камароў, зашчабятала птушка. Я змог разглядзець ваду, свае ногі, кусты. Пасярод пелі плавала вудка, ад якой разыходзіліся дробныя хвалі - - карась тармасіў... Здранцвелымі нагамі, паўз саменькую ваду, каля ямкі, якая ўчора ледзь не стала маёй магілаю, я выбраўся на свой учарашні след і хутка быў ужо на сухім беразе. На пелю мне не хацелася нават азірацца...
Цяпер, праз пэўны час, ужо не сорамна ўспамінаць, як каля самай сваёй хаты ўмудрыўся заблудзіцца і ледзь ацалеў. Але і не смешна. Пажыў я за гэтыя гады «новым жыццём», пабачыў новыя гарады, нават у Крым з'ездзіў. А згадваюцца чамусьці не інтэрнатаўскія пракураныя скразнякі, не аднастайныя, на ноч, бязрадасныя п'янкі, не блуканні па чужых кватэрах, калі баішся прызнавацца гаспадарам, якія баяцца радыяцыі, што родам— з Гомельскай вобласці... Пеля згадваецца.
Можна сказаць — ну і што, дужа нам цікавая твая настальгія па нейкіх балотах.
А я скажу: тым летам атрад наш быў расфарміраваны, бо на другі дзень па прыездзе, у Крыму, аўтобус, які вёз студэнтаў на вінаграднік, урэзаўся ў скалу. Адзін чалавек загінуў і два засталіся калекамі. Мог я сярод іх апынуцца? I калі гэта выпадковасць, дык што ж тады — наканаванне?
Радзіма мая — вёска, балота... Няўжо і цяпер я яшчэ нешта значу для цябе, няўжо і цяпер ты абараняеш мяне ад нечага? Нашто ж ты ўсё часцей і часцей прыходзіш у думкі, ва ўспаміны, у сны, і так упарта, кожнай травінкаю з пасохлых пеляў — не адпускаеш?..
Адзін летні дзень
(Замалёўка настрояў)
Звычайны п'яны «базар» — на імянінах аднаго майго далёкага знаёмага, я тут нікога амаль не ведаю. Сяджу сабе збоку, куру.
– ...З табою такое бывае, калі робішся ні з таго ні з сяго як п'яны, як бы ні ты сам? I думаеш: «Усё ж гэта са мною ўжо было?»
– Сто разоў!
— Такое ў кожнага бывае, было ці будзе... Чытайце Караткевіча!
– Ты сам чытаў Караткевіча?
– Я ніколі нічога не чытаю. Акрамя Бібліі.
— Можна падумаць...
— А фільм бачыў. Помніце, там заходзіць адзін да бабы — шляхціч нейкі, карацей, прыходзе ў Чорны замак Алыпанскі да адной беларускай пані і базарыць, што, маўляў, такое ўжо адзін раз са мною было: маланкі, дождж, старадаўні замак і маладая баба... Не, стоп, не так!
— Звычайнае дэжавю...
— Сябры мае, усё прасцей. Усё ў нашай галаве. У мозгу. Мозг чалавека — гэта найскладанейшы відэамагнітафон...
— З парнакасетамі!
— ...відэамагнітафон. Ёсць трыльёны, мірыяды мікраплёначак, якіх не ўбачыць ніякім ультрамікраскопам, і на гэтыя плёначкі запісана пра чалавека ўсё. Усё, што з ім было да нараджэння, што будзе пры жыцці і пасля так званай фізічнай смерці...
— ІІІто ты тут — смерць? Што ты ведаеш пра смерць?..
— Ану сядзь! Бо зараз пасаджу...
— ...смерці. Калі моцна стаміцца, ці не паспаць добра, адбываецца вібрацыя гэтых плёначак, і ў нашым мозгу можна ўбачыць любы малюнак. З мінулага альбо з будучыні. Найчасцей — з будучыні, бо ў мінулым мы былі хто чым: травою, птушкаю... і мы і бачым нешта такое, што можа ўбачыць трава...
Читать дальше