— Што ж... Ніякіх плачаў у падушку не было і не будзе; раз перастала адпісваць — не важна, па якой прычыне — значыць, я кепскі мужчына! Яна толькі выканала чужую волю, волю Божую...
— Лухту не мялі! Што за па-мужчынску, не па-мужчынску! Ні мужчын, ні жанчын не існуе, ёоць людзі і ёсць свінні, якія розняцца ад людзей тым, што робяць па-свінску. Ты думаеш, цябе памянялі на лепшага і прыгажэйшага? Яшчэ пабачыш, за каго яна выйшла. ЁН меншы за цябе ростам і сухарукі. У тым і іхняя, бабская, подласць, што ў дзевяноста дзевяці выпадках са ста яны мяняюць аднолькавага на аднолькавага, а то і на горшага, але гэта так абстаўляецца, быццам ты кепскі... ЯНы, асабліва вопытныя, выдатна ведаюць, што розныя каханні, сімпатыі ніколі доўгімі не бываюць — няма дурных быць Ганнамі Карэнінымі — значыць, яны свядома ідуць на разлік, на подласць. Зразумела хоць трохі? Яна выйдзе замуж элементарна з-за кватэры, з-за грошай, сама гэта выдатна ведаючы, а табе скажа — ка-ха-нне!
— Але мне мала ведаць, трэба ж неяк і жыць, а жыць, калі шчыра, крыўдна.
— А раз крыўдна, значыць, табе зрабілі яўнае зло. I, адкідваючы маралізатарства і розныя плебейскія мужчынскія гонары, трэба разгрузіцца, адплаціць тым самым. Налівай!
— Не біць жа мне яе! — наліваючы, смяяўся Холад. — Тут жа канкрэтны выпадак.
— Шаноўны, ёсць субстанцыя зла. Калі б цябе пакусаў сабака, табе таксама было б крыўдна, пакуль не выламаў бы палкі і не спагнаў на ім злосці. Абсалютна няважна: ці цябе кусае сабака, ці здраджвае дзяўчына, ці наступаюць на нагу ў аўтобусе — галоўнае, што табе балюча.
— Ёсць Бог, хай Бог за мяне і помсціць, — не вельмі ўпэўнена сказаў Холад. — Хай сам разбіраецца, ці трэба гэтая помста ўвогуле.
— Калі — не кажу Бог, а нешта і ёсць, дык чаму ты не дапускаеш, што і помоціць гэтае нешта будзе тваімі рукамі?
— Казуістыка нейкая... Ты лепш скажы — Бог ёсць?
Замест адказу Навумаў разліў рэшткі. Надыходзіў той перыяд «застолля», калі попел з цыгарэтаў збіваецца проста на аб'едкі; абое не разлічылі і, выпіўшы ўсё даволі хутка, добра пап'янелі.
— Дык ёсць? — не адчэпліваўся Холад, выпіўшы і «закуюваючы» зацяжкамі.
— Чытай, хлопчык, Льва Шэстава, і ўсё зразумееш...
— А як ты мне растлумачыш, што я сніў сон пра кветні на магіле, пайшоў на магілу і знайшоў іх? («Вось пра гэтае лепш было б памаўчаць», — ляніва зрабіў сам сабе заўвагу Холад.)
— Што табе гэта дало?
— Нічога! Але глядзі, раз ёсць гэта ўсё... што не можна растлумачыць, значыць, ёсць Бог!
— Спраўджваюцца мільёны сноў. I раней было шмат такога, звязанага з псіхікай, што не маглі растлумачыць, а потым лёгка тлумачылі. Я ўпэўнены, што добры псіхіятр раскладзе твой сон па палічках, расшыфруе, прывядзе тысячы аналагічных выпадкаў: мала хворым сніцца, што нехта памірае, і пасля так і аказваецца, калі сніцца, дзе шукаць згубленую рэч...
— Усё роўна аднекуль жа гэтыя прадчуванні бяруцца? — не здаваўся Холад.
— Ну, а мне што да гэтага? Ты рэалына пакажы... — Навумаў схапіў парожні графін і пакруціў перад Холадам. — Вось графін — зрабі зараз так, каб ён знік! Тады я ў нешта паверу! — Ён падняўся, хістаючыся, падышоў да акна і расчыніў фортку. — Сны твае, бабы... Лухта, слухаць не хачу! Прыйшоў скардзіцца — баба нейкая яго кінула... Па мне, хай перадурэюць яны тут усе! Я табе казаў, што ў яе на ілбе напісаяа, хто яна такая? Казаў? I я, адукаваны чалавек, інтэлігентны, разумны, вымушаны разьменьвацца на такія тэмы! Я ў Амерыцы ўжо ведаеш кім быў бы? Можа, журналістам! Прафесарам! А я, у трыццаць сем гадоў, лысы ўжо, жыву на бал-ко-не... I я павінен верыць у нейкую маральнасць, у нейкага Бога?!
Ён пацёр лысіну і ціха папрасіў:
— Астанься ў мяне начаваць.
Але неяк сумна зрабілася пасля яго прамовы, і Холаду расхацелася і слухаць, і гаварыць сваё. Цвяроза неяк зрабілася. Ён пачаў збірацца і, як ні ўпрошваў Лёня, пайшоў дадому, у сваю хатку.
ЁН нават не заўважыў, што ложак у хатцы быў засланы не так, як быў; лёг і заснуў адразу мёртвым сном.
VI.
У адной газеце было напісана, што для таго, каб быць шчаслівым, ніколі не трэба гаварыць сабе слова «калі б». Вось гэтае «калі б» і труціла Адаму Шкапічу лічы што ўсё жыццё.
«Калі б я не быў калекам, усё было б цудоўна».
Якая б непрыемнасць з ім ні здаралася, ён адразу перабольшваў, слабеў і вярэдзіў сабе душу вечнымі «калі б я зрабіў тое ці тое», ці «лепш я не рабіў бы таго й таго», даводзячы сябе да такога пакаяння, з якім не параўноўваўся самы вялікі ягоны грэх.
Читать дальше