Сяргей Пясецкі - Пяты этап

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Пясецкі - Пяты этап» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Галіяфы, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пяты этап: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пяты этап»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман "Пяты этап" – першы твор Сяргея Пясэцкага. Напісаны ў 1934 г., рукапіс не прапусціла турэмная цэнзура, таму кніга выйшла ў свет ужо пасля з'яўлення "Каханка…". Раман апавядае не столькі пра вядомае ўжо нам жыццё перамытнікаў на ракаўска-стаўпецкім памежжы, колькі пра шпіёнска-дыверсійныя калізіі, жыва і вобразна ўзноўленыя аўтарам, чыя маладосць прайшла пад бел-чырвона-белым штандарам у беларускіх партызанскіх атрадах "зялёнадубаўцаў".

Пяты этап — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пяты этап», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Было позна. Жадаючы абавязкова перайсці мяжу да світанку, ішоў вельмі хутка, хоць почасту спатыкаўся аб камяні, правальваўся ў канавы і ямы, слізгацеў па гліністых пагорках і мокрай траве.

Вакол аніякіх прыкмет жывога духу. Ні голасу, ні святла. Панаваў тут толькі вецер, вольна гойсаючы па адкрытай раўніне. Пустэча, нават сабака нідзе не забрэша.

У левай руцэ Забава трымаў электрычны ліхтарык, у правай — рэвальвер. Быў гатовы ў любую хвіліну асляпіць ворага бляскам ліхтарыка і стрэльнуць куляй з рэвальвера.

Калі чалавек працяглы час ідзе ў поўнай цямрэчы, яго пачынае агортваць нейкае соннае бяссілле, і ён вымушаны намаганнямі волі абуджаць у сабе ўвагу. Можна, ідучы доўга ў такой цемры, бачыць даволі шмат цікавых рэчаў, выснаваць шмат арыгінальных думак, весці доўгія размовы з вымроенымі асобамі. Закалыханы аднастайнай, манатоннай хадою, мозг працуе сам па сабе, па-за нашым кантролем, а цела падсвядома падпарадкоўваецца мэтанакіраванасці руху. Пачуццё гэта вядомае людзям, змушаным начамі вандраваць.

Забава доўга спускаўся адхоністай дарогай у яр паміж двума пагоркамі. Унізе была студня. Знайшоў яе ў цемры. Ледзьве падняў вочапам жураўля вядро вады і доўга піў, хоць не меў вялікай смагі. Піў на запас, бо ведаў, што далей акрамя каляінаў і калужын, аж да памежжа, вады пры дарозе не будзе.

Пачаў ісці ўгару. З намаганнем, крок за крокам, караскаўся па слізкім адхоне. Трохі развіднела. Дзе-нідзе з-за хмараў вызіралі цікаўныя зоркі. З блізкай адлегласці ўжо можна было адрозніць абрысы дрэў, хмызоў.

Злева, пры дарозе, вырасла з цемры доўгая, драўляная будыніна. Забава спыніўся. Стаяў на самай вяршыні ўзгорка. Наблізіўся да будынка. Адно акно, не вельмі шчыльна занавешанае гардзінай з сярэдзіны, прапускала праз вузкія шчыліны святло. З-за акна даносіліся чалавечыя галасы.

«Што гэта можа быць»? — падумаў Забава. Ціха наблізіўся да акна, каб зазірнуць праз шчыліну ўсярэдзіну. Адчуў каленам мокрую, слізкую лаўку. Паставіў адну нагу на лаўку і адразу інстынктыўна тут жа адчуў ля сябе чыюсьці прысутнасць. Замёр на месцы. Павярнуў галаву направа, і ў гэты самы момант балюча ўдарыў яму ў вочы яркі прамень кішэннага ліхтарыка.

— Стаяць! Рукі ўгору!

Не змарудзіў і імгнення — тройчы стрэліў перад сабою, у тое месца, адкуль свяціў ліхтарык, і скокнуў убок. Ліхтарык пакаціўся па зямлі, рэфлектар патануў у чорнай жыжы лужыны. Бліснуў ліхтарык Забавы і адразу патух (у ягоным святле паспеў убачыць укленчанага на зямлі, пры сцяне будынка, чырвонаармейца з карабінам у руках. Руля была накіравана ў бок Забавы. Забава скокнуў улева і прысеў. Тут жа бухнуў стрэл; агонь лізнуў начны змрок. Забава стрэліў у адказ, двойчы. Пачуўся стогн. Ціха зрабіў некалькі крокаў на сярэдзіну дарогі, хочучы адысці ад будынка. У гэты час нябачныя ў цемры дзверы з трэскам адчыніліся і шырокі пас святла прарэзаў змрок, рассякаючы цемру начы і дарогу. У праёме паказаліся ўзброеныя людзі. Забава з нейкім садысцкім задавальненнем, сціскаючы зубы стрэліў па іх чатыры разы. Убіў у ручку парабелума новую абойму, перазарадзіў рэвальвер і ціха пайшоў ускрайкам дарогі. Праз некалькі імгненняў ззаду пачуліся стрэлы, крыкі, і, трохі пазней, тупат коней.

Забава сышоў з дарогі і пайшоў праз палі, усё больш і больш аддаляючыся ад гасцінца. Доўга ішоў напрасткі па жудаснай бездаражжы. Часам глядзеў на компас, каб не страціць арыентацыі.

Калі ўбачыў, што (паводле гадзінніка) да світанку засталося не больш чым дзве гадзіны, скіраваў на поўнач, хочучы выйсці на гасцінец, з якога папярэдне сышоў, кіруючыся на поўдзень, а потым на захад. Пасля гадзіны цяжкай, пакутлівай дарогі знайшоў гасцінец. Пачало добра днець. Да мяжы заставалася яшчэ больш як пяць кіламетраў. Вырашыў пайсці да найбліжэйшага лесу і там дачакацца змяркання, каб пад покрывам цемры пераходзіць у Польшчу, бо пакуль што іншых дарог за мяжу, акрамя гасцінца, не ведаў.

Дзень перачакаў у лесе, паўночней гасцінца. Яму вельмі хацелася спаць, але не ведаючы наваколля, асцерагаўся, каб яго не ўхапілі, калі засне. Пасля страляніны сённяшнім досвіткам мяжа і памежжа на гэтым адрэзку будуць узмоцнена вартавацца і патрулявацца.

Блукаў па лесе. Вывучаў лясныя сцяжыны. Некалькі разоў выходзіў на ўзлесак. Нарабіў на карце гэтага адрэзку мяжы некаторыя папраўкі, бо заўважыў на ёй гэтулькі недакладнасцей. Лушчыў арэхі, збіраў познюю маліну. Толькі пад вечар зноў выйшаў на гасцінец.

У лесе было ўжо цёмна, а на дарозе і ў полі толькі пачало змяркацца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пяты этап»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пяты этап» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пяты этап»

Обсуждение, отзывы о книге «Пяты этап» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x