Данута Бічэль-Загнетава
Загасцінец
Падрыхтаванае на падставе: Бічэль-Загнетава Д. Загасцінец: Вершы.— Мн.: Маст. літ., 1985.— 94 с., іл.
Copyright © 2013 by Kamunikat.org
Далонь вясны пазалаціла лотаць
у тых Масцішчах,
дзе няма мастоў,
дзе аблачынка з чатырох пластоў
на дубе, як вяртушка, будзе лопаць.
Свет запалоніць золкім бездарожжам,
дажджынкі зловіць у малечы рот,
за белалобым воблакам прыгожым
памчыцца ў Нёман i разбудзіць лёд.
Вясёлы трэск i вухканне праніжа
ваколле,
што аглухла за зіму,
а сонца па закутках снег паліжа,
таму што надта горача яму.
...Пазнала, што зязюля налічыла.
Ані загадкі-зорачкі...
I ўсё ж
бяжыць сцяжынай памяці дзяўчына
па лотаць у даліну басанож.
Вясны бурлівай шчырая сяброўка
не ведае ні горычы, ні зла.
Рабенькая, што божая кароўка...
Не верыцца, няўжо такой была...
Бор вушкі навастрыў.
Сасны страла
у белы мякіш хмаркі прарасла.
У студні вечнасці
напіўся жораў-дзень,
у далячынь высокую ўзляцеў.
У студню ўціснуўся начны прастор,
там датлявае
вуголле зор.
Табун туману ідзе на вадапой
праз луг —
дзе подбегай, а дзе ступой.
Жарэбчык радасці
праз рэчку ўброд
пабег па лузе ранішніх турбот.
Вось едуць кленічы
на сухарэбрай клячы...
Спрасонку плача
ў возеры гарлачык:
на слімака падумаў — насарог...
Анюта ранняй птушкай
праз парог
цягнула скрутак світальных вестак
пра сны апошняй ночы i нявестак.
Навіны Ганна трактавала танна,
прымеціўшы:
— Анюта ўсё ж — не Ганна.
Раслі пад воблакі
ствалы дымоў,
а бусел неба крыллем абдымаў.
А цётка Броня
бразнула вядром —
аж воблачка кульнулася ўверх дном.
Размашыстай хадой адмерваў час
Кузьмоў Ігнась,
па прозвішчу Бакас.
Глядзеў на сонда бацька,
як прарок,
схаваўшы думкі пад казырок.
Аладкі,
нібы сонейкі, пячэ —
адна матуля ўходжваецца шчэ.
Шлях маіх продкаў,
шлях прамяністы i Млечны.
Ловіць драчыных падлёткаў
ведер надрэчны.
Плача надрэчны рагоз,
слёзы жанчын не ўрадзілі...
Шчасны мой лёс,
Нёманам вечным праўдзівы.
Шчырыя сэрцы
не дакрануцца да здрады.
Тутака сенцы
адчыняюцца словамі праўды.
Неба сагнуў у дугу
зрок бліскавіц тваіх востры.
Бурай дыхнуць на бягу
Нёмана конскія ноздры.
Стромай над вірам
стану, любоўю замглёна.
Выбрала вырай
i адляту ў тваё лона.
Хмельны ад гулу паводкаў,
ты не змялееш ніколі,
шлях ма'іх продкаў,
шлях маёй споўненай долі.
Дзе ад суніц гарэў узлеску схон,
заняты таямнідамі, Антон
нёс прад сабою прыгаршчы суніц.
Узлесак не хавае таямніц.
Францішак замаўляў лясную цішу.
Наіўна з цішай раіўся Францішак:
вярнуцца зноў на ядзерны рэактар
або мастацтвам гартаваць характар...
Спакой даўно пастаўлены на кон.
Як сказ пра старажытныя часы,
разгадвае старыя абразы...
I развярэджвае душу Антон,
як задуменна стоіцда пахмуры
каля стагоддзем знішчанай скульптуры.
З малых гадоў
настойліва, без спешкі
яны Радзіму абхадзілі псшкі
як валачобнікі ці музыканты.
Пасля паглыбіліся ў фаліянты.
Незамутнёнымі вачамі молада
глядзелі надпісы звана у Моладаве.
Верш з эпітафіі, што ў Астраўцы.
Мастацтва ў Маларыце, Івянцы.
Стаіліся разгублена ў зацішку.
Аб родных дудах напісаць бы кніжку!
Ці бескарысна любавацца збоку?
Душа не напаказ любому воку.
У вёсцы на аднаселлі
ўгамоніцца хваляванне
у сэрцы, нібы ў музеі
прад іконай замілавання.
Бачу абраз бабулі
праз сівую кудзелю гурбы,
якую прадзе на шпулі.
Сон праллю цалуе ў губы.
Матулі няма калі прасці
на вераценцы словы —
сячэ на дрывотніку дровы,
частуе зіму ў нашай хаце.
Здаецца, сціхае вецер.
Просіць Марыю матуля:
— Прагай да беспрытулля
заваблены ў свет мае дзеці.
Читать дальше