Жоўтыя кветкі бяссмертніку —
жоўцевы лек.
Зыркія барвы заходу
не зычаць бяды.
Дужым
гулы-ія гарцаваць
па хрыбтах дужых рэк.
Як абярнуцца ракой
да людской глухаты?
Прорва блакіту
віруе у зрэнках дзяцей
i разліваецца шчасцем
па ўсёй цемнаце.
Раптам
пачнецца адлік нашых дзён
ад каляд.
Што ні пагляд,
развіднеецца свой далягляд.
Вечар, нікім не прыдуманы,
дадзены нам,
я пералётнаму ветру
дарэмна аддам,
птаху аддам высокіх надзеяў пасеў,
божай кароўцы,
якую ніхто не пасе.
З твару світанак расцвіў,
хоць напіся вады!
Дзеці, не злуйце,
што вывела вас за руку:
вось пералескі, прасторы,
гушчар лазняку...
Толькі прырода
аддадзена ўсім назаўжды.
Боль да вытокаў вяртае,
як род уцалеў.
Рана, мой сын,
з непапраўнай бяды пасталеў...
Гора прагнала шпакоў-спевакоў ca двара.
Шчасцейка — знічка.
Доля людская — зара.
Пакручуся яшчэ, дзе світае святло.
Для вачэй несвядомых ратуй мяне, божа!
Следам за дзедам адкладу падарожжа.
Перастану трымацца, як разам было.
Перад ім апраўданне —
жыву як найгорш.
Між няздатных гібею слабой небаракай.
Сцісне сэрда заплакаць —
хоць дзе буду плакаць.
А навошта сляза?
Супакойвае ўсё ж!
Двайнічок — узвей-вецер
са мной пагалосіць.
Неспатольная мара — віднецца сасной.
Падарунак, што вечар маўклівы прыносіць,
як абразу прыму — а навошта адной?
Урачыста прыкленчу на нашу мяжу,
дзе заўчасныя выспелі барвы граніту.
У спрадвечны спакой маладога забыту
беспрасветнаму небу адкрыю душу.
Не прачнецца жаданне збудзіць перапёлку,
напалохаць чарнявага ў лузе грака...
Да зямліцы прыгне мяне, хісткую зёлку,—
патрымаю галоўку зямлі на руках.
На сумежак хоць перыйкам,
гускі, прыляжце!
Палі ценем — i люшку зары зачыняць...
Казытнуў вочы зайчык праменьчыкам шчасця.
Па спрадвечным дунаі плыве зайчаня.
Hi да чога не здатная я.
Сэрцы раіліся ўчора.
Гора ўспрымаю за гора.
Знікла мая апора.
Ранак — выпадкам госць.
— Як табе йдзе?
— Як ёсць.
Апроч таго, што няма,
рады даю сама.
Цвёрды жыццё арэх.
Перажыла свой грэх.
Ррыгожым рабіць грахі.
Хто прывязе два мяхі
бульбы мне на зіму,
буду маліцца таму.
Высыплю словы ў раллю.
Радасці з ix не ўяўлю.
Нават ад словаў пустая,
нібы святая...
Світае
вечар маёй галавы.
Ясна — хто я, а хто вы.
Чым жыла я раней,
сцяміла...
Той стаў радней,
хто не ратуе мяне.
Шчыра прытуліцца Бонка.
Чуе, нібы перапонка.
— Бонка, а дзе наша зло?
Выгарала святло
з вачэй...
Змяркаецца неба.
I шкадаваць не трэба.
Дзе сонныя бусляняты
спавіты полкамі хмараў,
дзе прарастаюць зярняты
надзеі сярод папараў,
празрыста, ясна, двурога
маладзік авечкі пасе,
ніхто не чакае нікога,—
там буду я, нібы ўсе.
Там, уцякаючы ў морак,
губляе жар-птушка пер'е.
Самота воддаль ад зорак
плыве па моры бязмер'я.
Неба напіўшыся, коні
сходзяцца ў гай, нібы ў церам,
накрыўшыся волкім денем,—
ніхто ix у стайню не гоніць.
А сонца расчэсвае дым,
у кожным куточку свеціць.
Не трэба на свеце тым
начаваць каля смерці.
Я вінавата, што зіма ўрадзіла,
што ёсць у бедных прадчуванне дзіва,
што ў лютым у вясковых адпачынак...
Хацелі хлопчыка,
з'явілася дзяўчынка.
А тата маме кажа:
— Быт наш зрэбны,
I вельмі нам араты быў патрэбны.
A ўжо ж як нарадзілася дачушка,
хай апалае словы ў апалушках.
Святую справу ўпадабала гэтак,
што апалала ў апалушках дзетак.
A занядужаў родны чалавек,
сушыла зелле, безнадзейны лек.
Самота-стома чарней, чым сажа.
А мела шмат сябровак, аднадумак.
Сяброўкі ўгору не падносяць сумак.
I без любові жыць на свеЦе як жа?
I дзетак вабіць у блакіт-бязмежжа
ад хаты-казкі пакаці-гарохам.
I скрыпка на чужым вяселлі рэжа.
I рохкае пятак зямлі, як рохкаў.
— Паглядаю на цябе,
не затлумленую справай.
Скінула маску,
голас не свой.
Коцяцца словы
на долі сувой
i заціхаюць
між часам i явай.
Читать дальше