Плыў маладзік
з загадкай уваччу.
Пайшла ад вёскі.
У горад не хачу.
Нажала б жыта новага на хлеб.
Але не сеяла...
I мой на небе серп.
Прысела ціха
на матуз мяжы —
ды горкай ночы
чарку не вазьму.
Настрою шчырасці штодзень служыць
стамілася,
самотная таму.
He кінуся за спуджаным звярком,
не стаўлю перад песняй лес на кон.
Калі сціскае даўкі ў горле ком,
званец такі напеў
ці праўды звон?
За любоўю наўпрост басаноч,
нібы ластаўка, лётала ў сне.
— Забяры мяне ў поўную ноч!
— Можа, знойдзеш каго без мяне.
Не знаходжу. Між ніваў i рэк
апусцеў наш заселены кут,
нібы вымер даверлівы люд,
a згубіўся ж адзін чалавек.
Не пазбавіць ні песня, ні птах
болю, быццам рубца ад нажа.
Затуманілася ў галавах.
Цэлы год не праходзіць імжа.
Стухла чуласць мая без пары.
Развітанні лягчэй за муры.
Пагасілі вятрыскі кастры.
Студзіць сэрда самота знутры.
Хоць бы прысачак тлеў ад агню.
Ані следу завеі ў гаях.
У падушку слязіну ўганю...
Не сагрэтая крэпасць мая.
Ненаўмысна за шыбінай стаць:
пранізаць ад сцяны да сцяны
за імжакаю двор прахадны...
На рагу як бы тая ж пастаць.
Выгінастую плынь вадапою
маладзік сярпочкам намеціў,
дзе, абняўшыся, мы з табою
ад кахання хацелі памерці...
Прыхапіў нашу долю мароз.
Замятуха галінку зламала.
Ды каб шчасцейка гай узрос,
усё роўна было б яго мала.
Аніхто нідзе аніколі
не падумаў, што шчасця даволі,
што захвоціўся ім сапраўды,
зажадалася ліха-бяды.
Не зайздросцяць спакою цёмнаму.
Мой гасцінец — дзядуля старэнькі!
Нават шчанятку бяздомнаму
зазірнуць маю права у зрэнкі.
А магло ж у зеніде спыніцца,
нібы сонейка летняе. Раптам
накацілася навальніца,
пеканула па долі градам.
Пугач спужаўся цемнаты сасонніка...
А ясны месячык паплыў да сонейка.
Прастор запоўніла сляза бяссонейка
а ясны месячык паплыў да сонейка.
Ды сплянтаваў віхор насешіе-зоры ўсе.
Чарноту ноч пасе
па чэмернай расе.
За ціхім селезнем ляцелі вуціцы.
Ды размінуліся на цёмнай вуліцы.
А белы селезень да чарнаты аслеп —
пад чорным берагам
забіўся ў чорны склеп.
У склеп няма хады —
ля лаза чорны склют.
Спрадвечны шлях бяды —
з кутка начнога ў кут.
Чарнота даўкая да сэрца спазмаю.
I хваля коціцца з сівою пасмаю.
Світанак звёў валацуг.
Мы — Азія i Еўропа.
Між нас Уральскі ланцуг —
твая хвароба.
Лёс заваліў перавал.
Кожны сам з сабой піраваў.
Ты зеллечка выпіў мора,
такая пакора.
Я, салігорскае дно,
плачу шмат i даўно.
Ужо змагаюся мала,
адваявала.
З намі рахункаў не маюць
ні сваякі, ні магілы.
Над намі з дакорам лунаюць
сын i дачка, нашы крылы.
Поўнач тчэцца.
На мароз бярэцда.
Пачарнела, як у песні, сэрца
за грачынае чарней пяро...
Гэта па каго плыве паром?
Гора не забіла напавал.
Толькі сценам нас, прапашчых,
шкода.
Ты сваім жыццём не авалодаў,
i разбіліся адразу два.
Ha забытай віцебскай дарозе
сцюжа правіць жорсткія правы.
У засыпаную клёнам восень
абтрусіла стому з галавы.
Не ўзыду крынічкаю нікому,
сумнай знічкаю не пасвячу.
Не знайду між ночкамі праёму.
Звечарэла.
Цемрадзь уваччу.
Золкім прадзівам сцяжыну выткуць
мне на памяць вербы-спарышы.
Клёны, клёны, змоклыя да світкі,
ветрыкам прытуляць да душы.
Як прыбой на моры, свет спакусны,
адпусці ад ашуканства сном.
Так марудна астываюць вусны...
Стынуць птушкі з выраю вясной.
Бурай узрасла на шчыльным грудзе,
стромкаю гранітнаю градой.
Паўз акно забыту ходзяць людзі
міма сэрца стрыманай хадой.
Дзе ж мой край, агнём наканаван
ы,
мой ратунак?
Як жа я адна?
Даганяў ручай, ад шчасдя п'яны.
Абнімаўся бор ля Астрына...
Дубіцца мораны дуб
у бягучай вадзе.
Дубіцца сэрца
у немінучай бядзе.
Маці-зямля,
зачыняеш акенцы зары,
над вачамі асуджаных злітуйся,
вейкі закрый.
Читать дальше