Васіль Ткачоў - Так і жывём, брат

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Ткачоў - Так і жывём, брат» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Так і жывём, брат: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Так і жывём, брат»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні і аповесці пісьменніка Васіля Ткачова – лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, прэміі імя Васіля Віткі і расійскай прэміі Баяна. Пераважная большасць твораў – пра людзей, якіх у народзе мы называем “дзівакамі”, аднак без іх, як лічыць аўтар, не такім цікавым было б наша супярэчлівае жыццё. З цікавасцю пазнаёміцца чытач таксама з аповесцямі “Участковы і фокуснік”, “Гульня”, “Пост” і “Да неба камень не дакінеш”. Пісьменніка цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць і працаваць. Усе героі гэтага аўтара нясуць у сабе багаты свет дабрыні і адданасці бацькоўскаму куту, вернасці роднай беларускай зямлі. Адзін з крытыкаў назваў Васіля Ткачова майстрам сюжэта. У гэтым можна пераканацца, пазнаёміўшыся з яго новай кнігай. 

Так і жывём, брат — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Так і жывём, брат», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тым летам спраўлялі вяселле на Ганчароўцы, гэта паблізу ад Ганнінай хаты. Граў на гармоніку Мішка Шурмялёў – музыкант, якіх пашукаць, а бубен завіхаўся у Аркашкавых руках. Панаехала на вяселле багата гарадскіх – у асноўным з боку жаніха, браў ён мясцовую дзеўку, і хлопцы, самі ўчарашнія вяскоўцы, хіба ж не відаць, хадзілі па двары гогалямі, петушыліся, чым стараліся паказаць астатнім: расступіся, дзяроўня, горад прыехаў! Адзін з іх і вырваў з рук Аркашкі бубен.

– Дай сюды! – груба сказаў, пасунуў Аркашку, і пачаў ляпаць у бубен – больш кулаком, чым палачкай.

Адляпаў адзін танец, другі... Нехта крыкнуў:

– Вярні бубен Аркашку!

Аркашка падышоў да хлопца, спаймаў у паветры руку, але затрымаць не змог – той не ўступіў, адмахнуўся:

– Сядзі, дзядзя!..

– Людзі сказалі... ета... бубен... – паспрабаваў пазмагацца за сваё месца каля гарманіста Аркашка. – Бубен... ета... сказалі...

– Што людзі сказалі – нам напляваць! Скачы лепш, дзядзя!

Аркашка махнуў рукой – ён заўсёды гэтак рабіў, калі на каго ці на што злаваў – і адступіўся.

– Вярні бубен Аркашку, фраер! – зноў пачулася з гурту, які таптаўся пад музыку на лысым дварэ.

А там і дзеці, якія ашываліся на вяселлі, абступілі таго гарадскога неслуха, пачалі заступацца за Аркашку.

– Дзядзька, гэта Аркашкава месца.

– Аддайце яму бубен.

– У яго лепш палучаецца.

– Кыш, малеча! – адмахнуўся, бы ад назойлівых аваднёў, гарадскі хлапец. – Кыш, я каму сказаў, маляўкі! Будзіце мне тут!.. Кыш!..

– Вярніце бубен!

– Не вярніце, а вярні! – рассунуўшы, бы непрымацаваныя калкі ў паркане, хлапчукоў, да няпрошанага барабаншчыка працёрся Пярсцёнак, так па-вясковаму звалі Рыгора Грышкаўца, але на ягонай руцэ-аглоблі павісла жонка Манька, заенчыла-загаманіла, і ўдар сарваўся: пашанцавала таму, бо кулак у Пярсцёнка – што кувалда. – Мань, пачакай! Пачакай. Мань! Дай разабрацца. Я біць не буду. Я бубен забраць... Ды пусціце вы!..

Ведаючы, хто такі Пярсцёнак, на яго наваліліся мужыкі, прыціснулі рукі да цела: вось так табе лепш будзе, не псуй людзям свята. Гарадскі ж хлопец – не, каб супакоіцца, вярнуць бубен, бяды тае, – аказаўся таксама ганарліўцам, ды і не толькі ім, а чалавекам, якому лепш, відаць, г... смактаць праз ганчурку, чымся піць гарэлку, усхадзіўся таксама не на жарт, асабліва тады, калі высыпалі з-за стала дружбакі – падтрымка прыбыла, цяпер і я герой.

– Бубен вам?! Бач, чаго захацелі! Ды вы, сляпцы, яго больш не ўбачыце, калі на тое! Наце! Бярыце! Падавіцеся! – І ён уздзеў бубен на кол, бы нанізаў кавалак мяса на шампур. – З’елі?

Зрабілася ціха. Усе знерухомелі. Аркашка ж разявіў рот, раз-пораз махаў рукой, крыху счакаўшы, падышоў да коліка, зняў бубен...

– Пусціце мяне, я морду яму расквашу, гаду! – вырваўся ад мужыкоў Пярсцёнак. – Бубен парваў! Ён жа нам, людзі,у морду плюнуў! Усім нам! Вы хоць гэта зразумець можаце?! Пусціце-е!

Больш да канца вяселля таго гарадскога хлапца ніхто не бачыў – схавалі падалей ад грэху жанчыны.

Паселі за сталы. Апусцеў двор. На лаўцы ляжаў гармонік. І сядзеў побач з ім Аркашка, трымаючы ў дрыготкіх руках нікуды няварты бубен. Сядзеў і плакаў, размазмазваючы слёзы па шчоках.

– Бубен... бубен... бубен... – толькі і шаптаў ён.

– Аркашка, хадзем за стол, -- паклікала яго Пярсцёнкава Манька. – Хадзем, Аркашка. Будзе табе ўбівацца. Прынясуць новы бубен. Вэнацькі ў Ёжачкі папросяць.

– Бубен... бубен... бубен...

– Пайшлі, Аркашка! – яна, быццам цяжка хворага, узяла Аркашку пад рукі, павяла ў хату.

Ёжачка свайго бубна не даў. «Адзін пагубілі, і ў мяне яны на гародзе не растуць. Ад гарадскіх чаго хочаш можна чакаць...» Больш ні ў кога пытаць не сталі – добра будзе і так, пад адзін гармонік.

Аркашка прасядзеў усё вяселле побач з гарманістам. Насуплены, нейкі здзічэлы, адцураны ад усяго, што рабілася на двары. Ганна потым расказвала, што ў сне ён часта блюзніў пра бубен.

... Няма Аркашкі. Памёр. Пасля таго вяселля пажыў ён зусім мала. Ганна дачакалася, калі прыбярэцца яе хворы сын, каб абузай не быць чужым людзям, ды і спакойна самой тады адыходзіць можна, і таксама развіталася з гэтым светам.

А ў Беражках правяць людзі і сёння вяселлі, хрэсьбіны, уваходзіны, нехта таксама ляпае ў бубен, і нехта, бывае, самотна ўздыхне-выдахне:

– Эх, калі б гэты бубен ды Аркашку!

З бубнам у руках яго і запомнілі.

ДУРАНЬ

Скараход ляжаў з заплюшчанымі вачыма, але з-пад павек, нібы аднекуль з-пад кругляка-каменя, выкацілася вялікая – з гарошыну, мусіць – сляза. Яна патрымалася крыху ў куточку вачніцы, затым цёплым пуцікам спаўзла, драбнеючы, да вуха хворага. І згубілася...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Так і жывём, брат»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Так і жывём, брат» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Ткачоў - Крутыя хлопцы
Васіль Ткачоў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Высокі страх
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Варона
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Булачка
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Карасі на пяску
Васіль Ткачоў
Алексей Балабанов - Брат, Брат-2 и другие фильмы
Алексей Балабанов
Алексей Балабанов - Брат и Брат 2
Алексей Балабанов
Алексей Наст - Брат и Брат
Алексей Наст
Отзывы о книге «Так і жывём, брат»

Обсуждение, отзывы о книге «Так і жывём, брат» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x