Васіль Ткачоў - Так і жывём, брат

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Ткачоў - Так і жывём, брат» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Так і жывём, брат: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Так і жывём, брат»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні і аповесці пісьменніка Васіля Ткачова – лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, прэміі імя Васіля Віткі і расійскай прэміі Баяна. Пераважная большасць твораў – пра людзей, якіх у народзе мы называем “дзівакамі”, аднак без іх, як лічыць аўтар, не такім цікавым было б наша супярэчлівае жыццё. З цікавасцю пазнаёміцца чытач таксама з аповесцямі “Участковы і фокуснік”, “Гульня”, “Пост” і “Да неба камень не дакінеш”. Пісьменніка цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць і працаваць. Усе героі гэтага аўтара нясуць у сабе багаты свет дабрыні і адданасці бацькоўскаму куту, вернасці роднай беларускай зямлі. Адзін з крытыкаў назваў Васіля Ткачова майстрам сюжэта. У гэтым можна пераканацца, пазнаёміўшыся з яго новай кнігай. 

Так і жывём, брат — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Так і жывём, брат», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Чапуха развёў рукамі, зморшчыўся, і быў падобны на вельмі пакрыўджанага чалавека:

– Трафім, не, ты вось скажы шчыра, ага: да якога часу на нас будуць падазрэнні? Да якога, га, Трафім?

Кіпцік адказаў не адразу, спярша паскроб за вухам, крадком кінуў позірк на Чапушыху, паглядзеў на Чапуху, і пасля гэтага толькі ўскінуў бровы:

– Мы ж, Чапушыха, і курыць, можна сказаць, кінулі.

– Які па ліку раз?– здзекліва паглядзела на мужчын Чапушыха.

Кіпцік тупнуў нагой:

– Не лічылі, але – кропка на тым тыдні! Тлустая!

– З панядзелка?– нечакана для Кіпціка і Чапухі з лёгкай вясёлай усмешкай запыталася Чапушыха.

Мужчыны пераглянуліся, і тая паўза, што ўтварылася, дала падставу Чапусе хмыкнуць:

– Зразумела.

– Ох і пілы ж вы, бабы!– скрывіўся і плюнуў Чапуха. – Шух-шух,шух-шух! Га? Бервяно... нават дубовае языком сваім перапіліце.

– Ты лепш памаўчаў бы, Чапуха,– не гледзячы на мужа, сказала жонка. –Бялізну ўзяў?

– Узяў, узяў!– хуценька выпаліў Чапуха. –- Пра бялізну ты ў апошнюю чаргу, а пра ўсё астатняе – у першую... Такі ў вас клопат пра нас, мужчын.

– Палі ўжо лазню, не грэй неба,– на поўным сур’ёзе сказала Чапушыха. – Ды не размывайцеся асабліва. Нам, бабам, духу пакіньце ж.

Чапуха рашуча заявіў:

– Што ад нас застанецца – увесь ваш.

Кіпцік удакладніў:

– Тое і ваша...

– Ад цябе схавацца можна толькі ў лазні,– Чапуха знік за дзвярыма.

Чапушыха пэўны час памаўчала, а тады паглядзела на Кіпціка, узбурылася:

– Ну, а ты чаго з Груняй не падзяліў?

– Паскардзілася?

– З хаты выгнаў – і гэта называецца паскардзілася. Сорам. У такія гады. Гэта маладыя ўжо няхай ваююць за ўладу ў доме, а вы?

Кіпцік нарэшце зразумеў, што ў лазню – услед за Чапухой – ныраць яму ранавата, таму выпнуў грудзі:

– Ты, Маруся, не сунь нос куды цябе не просяць! Самі разбяромся! Самі! У цябе толькі адзін нос і застаўся!

– А што, іх два павінна быць?– пакратала нос рукой Чапушыха.

Кіпцік махнуў рукой і адвярнуўся. З лазні выглянуў Чапуха, зрабіў здзіўлены выгляд:

– Ты ўсё яшчэ тут? Мужыкі мыцца будуць. Не той час табе!..

– Мыйцеся,– пазяхнула Чапушыха. – Вам трэба, грэшнікі. А я пазней квасу вам прынясу. Пайшла, пайшла, Чапуха! Чуеш?

– Во цяпер чую,– зачыніў дзверы ў лазню Чапуха, калі жонка прапала з вачэй. – Распранайся, Трафім. І я пайду... Пара мыцца.

Не паспелі яны распрануцца, калі пачулі перапалоханы голас Чапушыхі:

– Ратуйце-е! Бяда-а! Ратуйце чалавека-а!

– Каго... ратаваць?– выглянуў з прылазніка Кіпцік.

Чапушыха была непадалёк, глядзела на Кіпціка і старался падняць некага з разоры.

– Амерыканца,– нарэшце мовіла яна. – Каго ж яшчэ? У баразне ляжыць. І венік пад галавой... замест падушкі.

– Чапуха,– памяркоўна сказаў Чапуха. – Будзе жыць. Амерыканца ніякая трасца не возьме.

Чапушыха не пагадзілася:

– Якая табе чапуха, Чапуха? Памірае-е!

– Ён і прыкінуцца можа, каб ад пакарання ў баку застацца,– спакойна сказаў Кіпцік. – Мішка ж неўзабаве павінен вярнуцца. Ён можа...

– Амерыканец можа,– падтрымаў Чапуха.

– Хай толькі памрэ, я вас здам міліцыі!– замахала рукамі Чапушыха. – Сама пазваню, куды трэба!

Чапуха здрэйфіў:

– Пайшлі, Трафім, глянем, што там. І вады зачэрпнуць трэба. На морду ліну.

Вада спатрэбілася. Чапушыха адразу ж набрала яе, колькі ўлезла, у рот, дзьмухнула на Амерыканца, бы з брандспойта. А тады, як толькі Амерыканец лыпнуў вачыма, пачала паіць яго з кружкі.

Кіпцік заўважыў Чапусе:

– Ды што яму ваду?.. Наўрад ці паможа.

– Акрыяў!– засвяцілася Чапушыха, завярцела галавой па баках, каб убачыць, як рэагуюць мужчыны. – Жыве!

Кіпцік паскроб за вухам:

– Я ж і гавару: ён, антыхрыст, і прыдурыцца можа.

– Будзе табе!– абурылася Чапушыха. – Будзе!

Амерыканец нарэшце расплюшчыў вочы, пэўны час здагадваўся, дзе ён , а калі ўбачыў Чапуху і Кіпціка, павесялеў, нават усміхнуўся куточкамі губ, з палёгкай уздыхнуў:

– Помню, па разоры клыпаў. І раптам – не паверыце!– неба загойдалася, загойдалася... На мяне чамусьці яно захацела абрынуцца. І што я такое яму зрабіў кепскае? Чапуха? Кіпцік? Хаця ж – кіно... Не, думаю, не атрымаецца, не выйдзе нумар. Брык у баразну. Лажыся, неба, на каго хочаш, толькі не на мяне. Дудкі. Смалы. Брык у баразну... І лістом гарбузным прыкрыўся, бы коўдрай. Не возьмеш нашага брата, неба. Дудкі. Смалы...

Кіпцік прыклаў далонь да лба Амерыканца, затым паглядзеў на Чапуху з Чапушыхай, паціснуў плячыма: нічога не магу зразумець. У Амерыканца ж папытаў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Так і жывём, брат»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Так і жывём, брат» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Ткачоў - Крутыя хлопцы
Васіль Ткачоў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Высокі страх
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Варона
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Булачка
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Карасі на пяску
Васіль Ткачоў
Алексей Балабанов - Брат, Брат-2 и другие фильмы
Алексей Балабанов
Алексей Балабанов - Брат и Брат 2
Алексей Балабанов
Алексей Наст - Брат и Брат
Алексей Наст
Отзывы о книге «Так і жывём, брат»

Обсуждение, отзывы о книге «Так і жывём, брат» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x