Васіль Ткачоў - Так і жывём, брат

Здесь есть возможность читать онлайн «Васіль Ткачоў - Так і жывём, брат» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Так і жывём, брат: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Так і жывём, брат»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі лепшыя апавяданні і аповесці пісьменніка Васіля Ткачова – лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры, прэміі імя Васіля Віткі і расійскай прэміі Баяна. Пераважная большасць твораў – пра людзей, якіх у народзе мы называем “дзівакамі”, аднак без іх, як лічыць аўтар, не такім цікавым было б наша супярэчлівае жыццё. З цікавасцю пазнаёміцца чытач таксама з аповесцямі “Участковы і фокуснік”, “Гульня”, “Пост” і “Да неба камень не дакінеш”. Пісьменніка цікавяць характары шчырыя, сумленныя, здольныя з адказнасцю жыць і працаваць. Усе героі гэтага аўтара нясуць у сабе багаты свет дабрыні і адданасці бацькоўскаму куту, вернасці роднай беларускай зямлі. Адзін з крытыкаў назваў Васіля Ткачова майстрам сюжэта. У гэтым можна пераканацца, пазнаёміўшыся з яго новай кнігай. 

Так і жывём, брат — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Так і жывём, брат», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Землятрусу, выпадкова, не было на дварэ, пакуль мы ў прылазніку тапталіся?

Амерыканец пахітаў галавой: не было.

– Чапуха!– махнуў рукой Чапуха. – А я думаў сэрца прыхапіла, інфаркт, думаў.

– Цябе таксама можа жонка не корміць?– паглядзеў на Амерыканца Кіпцік.

– З сабой не раўняй,– заступілася Чапушыха. – Амерыканчыха свайго Амерыканца ўмее карміць.

– Корміць,– прашаптаў Амерыканец.

– Ад пераядання таксама неба можа на галаву зваліцца, – заўважыў Кіпцік. – А ў мяне, братка, пост. Да таго часу пост, пакуль курашчупа Груні не дастаўлю. У любым выглядзе. Жывым ці мёртвым.

– Я табе памагу, Кіпцік. Вось толькі ачуняю – і мы яго... – Амерыканец паспрабаваў сціснуць кулак: не зусім атрымалася.

– Паможаш, паможаш, – сказаў Кіпцік суцешна. – Давай, Чапуха, аднясём яго ў лазню.

У прылалазніку Чапушыха папыталася:

– Лягчэй табе, Амерыканец?

– Лягчэй. Тут во неба над галавой няма... і лягчэй. А калі ляжаў у баразне, то як толькі вочы расплюшчыў – кіно круціцца... апарат стракоча... кадры мільгацяць... страляюць... у атаку ідуць. Ура-а-а!

Чапуха безнадзейна махнуў рукой:

– Дыягназ ясны.

Уздыхнуў і Кіпцік:

– Хутчэй бы ўжо Мішка з таго курорту вярнуўся... А то можам не дажыць. А там адрапартаваліся б – і ўсе мукі нашы...

Амерыканец раптам устаў, патупаў на месцы, паматляў кашчавымі рукамі.

– Вытрымаеш лазню? – папытаў у яго Кіпцік.

– Ды чапуха!

– З вамі разам – вытрымаю. Адзін – не. Зноў упаду, ляснуся.

– Тады распранайся, – распарадзіўся Кіпцік. – Тут няма ні баразны, ні гарбузоўніку. А калі што – падтрымаем. Пайшлі, пайшлі, мужыкі, рыхтавацца да сустрэчы з Арынавічам.

І яны схаваліся ў лазні. Пераступіўшы парог, Амерыканец, бы між іншым, успомніў:

– І яшчэ, мужыкі, я сон бачыў... Бытта я ў неба камнем цаляў.

– Да неба камень не дакінеш, – памяркоўна зазначыў Кіпцік.

– А спрабаваў...

– Цуды бываюць толькі ў сне.

– А мне і сны не сняцца, – Чапуха лінуў з карца на камяні, і мужчыны, як па камандзе, прыгнуліся: пара заклубілася, бы з ланцуга сарвалася...

10

Пакуль мужчыны хвасталі сябе бярозавамі венікамі, жанчыны абмяркоўвалі важныя надзённыя пытанні, без якіх спыніцца, няйначай, жыццё на зямлі, бур’яном зарасце.

– А тады я і кажу свайму Чапусе, калі ўжо з пісьмамі такая гісторыя атрымалася: чытай далей, чытай! Толькі ты, Грунечка, пра гэта нікому. Хто ж знаў, што з пісьмамі такая канфузія выйдзе?

Груня прыкладала рукі да сэрца, бажылася:

– Што ты! Што ты! Каб я?!.

І зноў падстаўляла вуха:

– Ну-ну, і што ў тых пісьмах, цікава?

– Ён і чытае, і чытае... Доўгае пісьмо. І што ні слова – «люблю», «цалую», «не магу без цябе», «кідай свайго Слесара мурзатага, выходзь за мяне і будзеш жыць як каралева». А сына абяцаў усынавіць.

Груня пляснула ў ладкі:

– Ну і Клаўка!

– Ой, не кажы, – пахітала галавой Чапушыха.

– А ты паглядзі, заўваж калі-небудзь, як яна ходзіць. На ёй жа ўсё грае. І цела, і мацера. Круць-верць, верць-круць! Цьфу!

– А то я не бачыла, -- запярэчыла Чапушыха. – Бачыла, дзеўка. І не раз. Яна і ў горадзе, я так думаю, хвастом круціла. Там ёсць дзе развярнуцца. Ай-яй-яй!

Груня выказала меркаванне:

– Можа, і турнулі яе адтуль? Га?

– Хутчэй за ўсё, – кіўнула Чапушыха. – Там такіх дурняў, як у нас, няма. Ай-яй-яй! Тры разы перачытваў мой Чапуха пісьмо, круціў яго і так, і гэтак, а вось хто б мог напісаць – не разабраць. Ага, не разабраць. Замаскіраваўся нягоднік так, што галаву зломіш. «Люблю», «абдымаю», «цалую», «кідай свайго Слесара мурзатага»...

Груня ўсё яшчэ, здавалася, не магла прыйсці ў сябе ад пачутага:

– Што робіцца, людцы! Што робіцца! Слесар жа і хлопец спрытны, зарабляе, гавораць, больш за самаго старшыню. І прыгожы. А яна ж? Мымра! Вы на яе морду паглядзіце. Такая, як і ў мяне. Нічога асаблівага...

– Так, так, – ківала галавой Чапушыха. – І ты... і яна... чапуха, як сказаў бы мой Чапуха.

– Ой, не кажы, дзеўка!

– Яму і прэміі, яму і іншую ўсялякую трасцу!.. Работнік жа, скажы, што не? За ім можна жыць, як за сцяной...

– За каменнай, – апярэдзіла Груня.

– І гора не знаць, – пасля нядоўгага маўчання, выдыхнула Чапушыха. – А вось я за сваім што бачыла?

– А я? – схамянулася Груня. – Не сунься ў міліцыю – сам знайду таго супастата, таго нягодніка. Дзе цяпер нясушак тых браць? Сваіх жа аддаваць шкада, Маруська.

– Цэлы будзе Мішка, перажыве! – Чапушыха, паправіла пасмачку валасоў, што выбілася з-пад хусткі.

– Гора з гэтымі мужыкамі. Разарэнне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Так і жывём, брат»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Так і жывём, брат» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Васіль Ткачоў - Крутыя хлопцы
Васіль Ткачоў
libcat.ru: книга без обложки
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Высокі страх
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Варона
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Булачка
Васіль Ткачоў
Васіль Ткачоў - Карасі на пяску
Васіль Ткачоў
Алексей Балабанов - Брат, Брат-2 и другие фильмы
Алексей Балабанов
Алексей Балабанов - Брат и Брат 2
Алексей Балабанов
Алексей Наст - Брат и Брат
Алексей Наст
Отзывы о книге «Так і жывём, брат»

Обсуждение, отзывы о книге «Так і жывём, брат» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x