Піліп Ліпень - Рабаваньне па-беларуску

Здесь есть возможность читать онлайн «Піліп Ліпень - Рабаваньне па-беларуску» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Рабаваньне па-беларуску: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Рабаваньне па-беларуску»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Рабаваньне па-беларуску — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Рабаваньне па-беларуску», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Хочаце анэкдот? – парушыў маўчаньне Рыгор. Яна не запярэчыла. – Калісьці даўно і прастора, і час мелі па два вымярэньні. І вось аднаго разу сустрэліся яны пасьля абеду, пагаманілі-пагаманілі, а потым прастора кажа: давай хто хутчэй да тога дрэва дабяжыць? У заклад на адно вымярэньне? Ну давай! І пабеглі. Звычайна яны аднолькава бегалі, але зараз час – хлабысь! – і паваліўся, на матузок наступіў. Пакуль абтросься, туды-сюды, а прастора ўжо ля дрэва. Ну што, кажа, ягамосьці? Аддавай адно вымярэньне, каб па сумленьню. Потым адыграесься. Пабедаваў-пабедаваў час – ды куды дзенесься? Аддаў. І стала ў прасторы тры вымярэньня, а ў часу толькі адно засталося.

– Самі прыдумалі? – спытала яна холадна, ня гледзячы ў ягоны бок.

– Ага. Як вы здагадаліся?

– Прыкметна.

– Ну... – ён ня ведаў, што сказаць, і паспрабаваў пацешыць яе развагамі. – Уявіце, калі б у часе было два вымярэньня, га? І мажлівасьць накіраванага руху? Направа-налева, га?

Яна не адказвала, зрабіўшы выгляд, што засяродзілася на дарозе. Як на погляд Рыгора, дык засяроджвацца было зусім не на чым: ізноў пачаўся гладкі асфальт са спраўнымі белымі слупкамі паабапал. Ён зьдзіўляўся, чаму яна так напышліва паводзіць сябе зь ім. Можа, баіцца? Нягледзячы на худзізну, яна здалася яму прывабнай, і ён намагаўся прыдумаць новую тэму гутарыць. «Трэба расказаць, што я – аўтасьлесар. Хоць нешта ды знойдзецца ў ейнай Шкодзе, што патрабуе ўвагі спэцыяліста». Але толькі ён адкрыў рот, намасьціўшыся пачаць, як у кішэні затрымцеў і засьпяваў мэлёдыю тэлефон. Дужа зьдзіўлены, ён мітусьліва заварушыўся, выкалупваючы мабільнік з тугое джынсавае кішэні. Хто гэта?

– Алё? – мовіў ён асьцярожна, нарэшце дастаўшы мабілку.

– Здароў, Рыгору, – сказаў я.

– Здароў... Гэта хто?

– Не пазнаў? Багаты буду, – я засьмяяўся. – Гэта Піліп! Як тэлефоны папраўляць, дык ты памятаеш пра мяне, а як мне што спатрэбіцца – ужо і не пазнаеш. Куды зьнік?

– Дык я гэта... – Рыгор сутаргава цяміў, што скласьці. Сказаць пра вязьніцу і пра зваду з уладай? Ці не казаць? Пра застуду? Пра празарэньні? – Дык я тут выехаў па справы, разумееш... А ты што, наладзіў сувязь, значыцца?

– Ужо тыдзень як адрамантаваў! Чакаў цябе, чакаў, а ты кудысьці запаў. Памятаеш, што абяцаў мне?

– Памятаю, вядома. Зробім, пане Піліпу, усё зробім! – Рыгор акрыяў і загаварыў упэўнена і пераканаўча. – І прозьвішча зьменім, і ў загран выправім. Пацярпі трошкі, як толькі вярнуся – адразу да цябе.

– Глядзі, Рыгорку, я ж магу і назад усё сапсаваць, – змрочна пажартаваў я.

Рыгор запэўніваў мяне ўсё больш маляўніча – жаноцкае суседзтва яго натхняла. Годны, сталы, пачуцьцёва хрыплаваты. Я пакрысе супакоіўся і ўрэшце разьвітаўся. Рыгор з палёгкай пікнуў гузікам адбою і зірнуў на кабету. Як яе завуць, дарэчы? Трэба даведацца. Яна быццам адчула гэта – пакасілася на яго і спытала, дзе спыніць. Ён ускінуўся: за шклом і запраўды ўжо праплывалі вечаровыя прадмесьці.

– Дык недзе ля крамы... Каб павячэраць. А скажыце, вам аўтамэханік не патрэбны?

Пытаньне прагучала недарэчна, і яна адмоўна паківала галавой, нават не ўнікаючы ў сэнс. Рыгор злосна сьцяў зубы, адвярнуўся і пачаў шукаць за вакном ядомую шыльду. Было б нядрэнна даведацца, Варшава гэта ці яшчэ не, але ён падумаў, што больш рота не раскрые. Звонку мільгалі акуратныя цагляныя хаткі з асьветленымі дзе-нідзе жоўтымі акенцамі, насустрач праносіліся чыстыя рознакаляровыя аўтамабілі. У горле знаёма заказычыла, і ён пачаў перхаць. Апошнімі днямі кашаль рабіўся ўсё больш непрыемны, і ў час прыступаў невыразна балела ў глыбіні грудзяў. Пакуль ён, ашчаперыўшы сябе рукамі, кашляў, машына спынілася.

– Вось тут можаце павячэраць. Зьешце гарачага супу, –ейны голас жаласьліва памякчэў.

Рыгор коратка падзякаваў і, працягваючы кірхаць, нібы дзед, выбраўся на выкладзены шэрай брукаванкай ходнік. Ён яшчэ спадзяваўся, што яна спыніць яго і скажа пару замірэнчых слоў, ці нават... Але дзьверы бразнулі, і джып, глуха рыкнуўшы, зьехаў.

Ён стаяў перад трохпавярховай будынінай, памаляванай у вясёлыя квадраты. Брама бліжэйшага пад'езду была гасьцінна расчыненая, а над ёй вытанчанымі рукапіснымі літарамі значылася: Рэстарацыя «Сьмятана» . Да гэтага часу Рыгору ніколі не даводзілася бываць у рэстарацыі, ён толькі чуў, што гэта адзначна дарагая забаўка, толькі для багацеяў. А тата расказваў яму, як аднойчы ў зухаватай маладосьці наведаў рэстарацыю і пакінуў там усю сваю месячную зарплату. «Вось жа стары хлус!» – зь цеплынёй уздыхнуў Рыгор і ўвайшоў. Насупраць уваходу зьмяшчалася барная стойка зь ярка асьветленымі шэрагамі пярэстых бутэлек, а направа сыходзілі шахматным парадкам разьбяныя столікі. Складзеныя хаткамі белыя сурвэткі, зялёныя вязаныя абажуры, мяккі і ўтульны сьвет.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Рабаваньне па-беларуску»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Рабаваньне па-беларуску» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Рабаваньне па-беларуску»

Обсуждение, отзывы о книге «Рабаваньне па-беларуску» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x