Піліп Ліпень - Гісторыя Ролянда

Здесь есть возможность читать онлайн «Піліп Ліпень - Гісторыя Ролянда» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гісторыя Ролянда: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гісторыя Ролянда»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Пасьля дзёрзкіх уцёкаў са змрочных засьценкаў катаў-праграмароў, рэклямны бот Ролянд гоіць раны й суцяшаецца ўспамінамі пра дзяцінства, поўнае ўцехаў, і бясхмарнае высьпяваньне. Тым часам у пагоню за Роляндам выпраўляецца маўклівы і злавесны Белы Паляўнік

Гісторыя Ролянда — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гісторыя Ролянда», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ураніцу таварыш выслухоўвае мяне і прапануе прынесьці пампэрсы. Навошта саромецца? У нас у аптэцы прадаюцца. А нагавіцы давай сюды, у мяне дома пральная машына. Калі добра не памыць і ня высушыць – засьмярдзяць, будзеш як валацуга. Пахадзі пакуль без штаноў, ніхто ж ня бачыць. Дый не хвалюйся, з кожным такое здараецца, магло б і горай. Грэчу варыў, не? Вось табе рондаль, толькі вымый потым, каб не прыкарэла. Нічога, нічога, патрывай, братка, усё гэта часовае. Ён шукае поглядам Новы Запавет, і я выцягваю яго з-пад сеньніку. Ён ухвальна пасьміхаецца, ківае. Чытай, чытай, пакуль сьветла.

15. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра два тыпы

– Амаль усіх жанчын, дзеткі, можна падзяліць на два тыпы, – казаў нам тата, калі мы былі маленькія. – Ёсьць простыя жанчыны, а ёсьць жанчыны ўзьнёслыя.

Ён уздыхаў, матляў галавой, і загадзя бедаваў на цяжары й нягоды, якія жанчыны абрынуць у будучыні на нашыя далікатныя галовы. Жанчыны простыя, якія нічога акрамя грошай не разумеюць, будуць патрабаваць ад вас грошы і пагарджаць вамі за іхны недахоп. Жанчыны ўзьнёслыя, якія захапляюцца «вялікімі людзьмі» ці «вялікімі думкамі», будуць патрабаваць ад вас сумеснага захапленьня і пагарджаць вамі за вашу невялікасьць. Тата з журбою глядзеў нам у вочы і сумна абдымаў за плечы. Мы хмурыліся. Мы ня ведалі ніякіх жанчын, акрамя мамы, і лічылі, што тата кажа менавіта пра яе. Тата кмеціў гэта і дадаваў – эх, дзеткі! вось ваша мама зусім не такая. ваша мама – асаблівая! А якая наша мама? – пыталіся мы, пачынаючы ганарыцца, але тата ўжо спазьняўся на працу, пасьпешліва павязваў гальштук, пляскаў па кішэнях у пошуках ключоў, хапаў капялюш і бег.

Каб спраўдзіць, у чым жа розьніца паміж нашаю мамай і вусьцішнымі жанчынамі, мы з Хуліё пераапрануліся ў Жан-Поля Сартра і Альбэра Камю, прыляпілі вусы й бародкі дый увайшлі да яе. Мама глядзела сэрыял, гуляючыся з пультам.

– Мы Жан-Поль Сартар і Альбэр Камю! Мы прыйшлі паведаміць, што вы ўдастоеныя экзыстэнцыяльнае прэміі памерам у 100 000 эўра.

Мама пасадзіла нас піць гарбату зь лімонам і мармэлядам, наліла каньяку, прапанавала пледы. Яна распытвала нас пра Францыю, распавядала пра сваё жыцьцё-быцьцё. Напрыканцы яна заўважыла:

– Амаль усіх мужчынаў можна падзяліць на два тыпы – тых, каму проста карціць патрахацца, і тых, каму карціць, каб імі захапляліся. Аднак бываюць і выключэньні, вось да прыкладу тата маіх дзетак.

Мы не зразумелі, што значыць «патрахацца», але зацікавіліся. Па-першае, словам, па-другое, татам. Мы пераапрануліся ў Эмілі Дыкінсан і Эмілі Бронтэ і паехалі да таты на ягоную працу, у надзеі сустрэцца зь ім падчас перапынку на абед. Нам трэба было ехаць на трамваі-тройцы, але Хуліё прапанаваў сесьці ў сямёрку, каб скасаваць рог. Праз гэта мы спазьніліся да таты дый так анічога і не даведаліся. Але мы не замаркоціліся! Мы пайшлі да возера, сядзець на зрыве і глядзець на чаек.

16. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра вінэгрэт

Нашыя мама з татам, як і ўсе сем'і ў тыя сьветлыя часы, жылі ў суцэльнай гармоніі, душа ў душу, і нават ніколі не сварыліся. Ну зрэшты вядома часам усёткі сварыліся, дый даволі часта, але ўжо прынамсі ня тое што сучасныя пары. Цяпер чуць што, дык адразу бягуць па роспуст, а тады не, ані ў думках не было, хоць лаяліся натуральна штодня, нават успомніць пацешна. Прыкладам, тата мой быў, як зараз кажуць, grammar nazi, то бок за коску ці за які апостраф гатовы задушыць, а мама найперш за ўсё шанавала свабоду, і да лямпачкі ёй было. І вось аднаго разу тата выкрыў, што яна ня мае ні самамалага паняцьця, як патрэбна пісаць слова «вінэгрэт». І ён пасадзіў яе за парту, побач з намі, двоечнікамі, і прымусіў пісаць «вінэгрэт» сто радкоў, а калі хоць раз памыліцца, дык дзьвесьце. Каб не губляць перад намі ягоную павагу, яна падпарадкавалася, і села, і напісала – зь мілосным тварам. Але потым! Потым яна пайшла на кухню дый прыгатавала чатыры розныя стравы, па-першае, традыцыйны вінэгрэт, а па-другое-3-4, навінкі сэзона: веныгрэт (з салодкім перцам, кэш'ю і дзікім рысам), віныгрэт (з бананам, вішняй і ролтанам) і венэгрэт (з партвэйнам, цукатамі і кока-кольнай падліўкай). Яна сама іх вынайдавала, а значыць мела права паназываць як хоча! І тата ўсё зьеў, і нават з задавальненьнем, але яна прымусіла яго запомніць, як называецца кожная страва! І гатавала іх кожны дзень, і калі ён памыляўся ў назьве, дык ішоў стрыгчы газоны, а ён гэта цярпець ня мог, але ня мог жа ён губляць павагу.

17. Гісторыі бясхмарнага дзяцінства. Пра каханьне

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гісторыя Ролянда»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гісторыя Ролянда» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гісторыя Ролянда»

Обсуждение, отзывы о книге «Гісторыя Ролянда» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x