Пакуль думаў Ігнаська, пакуль здзіўляўся заечай абароне, той да лесу паспеў дабегчы. Схаваўся недзе пад хвойкай.
Усё. Дзень хутка заканчваецца, трэба да каменя ляцець. Прайшоў нізка, краем лесу, каля хутара збочыў і на старую вярбу сеў,што недалёка ад ганку расце. Пад ёю тата стол уладкаваў на ўкапаных у зямлю слупках. I лавы. Часам яны за гэтым сталом абедаюць.
Толькі падлятаў да віхлы, яго певень заўважыў. Галаву ўгнуў, бяжыць што сілы пад хляўчук, там шчыліна паміж зямлёй і першым бервяном. Нядаўна паставілі, падмурку яшчэ не зрабілі. Бяжыць і гвалтуе: «Паветра! Паветра! Усім хавацца! Паветра!!»
Што пачалося! Куры ўсе, сорак дзве іх у Сокалаў, такі лямант паднялі, горш, чым тады галкі, калі сапсан па Ігнасіку прамазаў. I — хто куды! Адны пад ганак, іншыя за пеўнем пад хляўчук, адна ў куст ля плоту шчэміцца. Як павар'яцелі! I тут мама на ганак выбягае. I з татавай стрэльбай! Выбегла, пакруціла галавой, Ігнасіка на віхле заўважыла. О-лё-лё! Уматаваць трэба. Мама ж не ведае, што гэта Ігнасік. I што беркут — рэдкая птушка, чырвонакніжная. Адштурхнуўся ад сука — замахаў крыламі, і тут — стрэл! Адзін. Добра, што таты дома няма. Ён то бывае мажа на паляванні, але рэдка.
...У мамы правая шчака прыпухлая, і на плячы сіняк вялізны. Страляла ў паветра, не мецячыся, і да стрэльбы няправільна прыклалася. Таму аддачай і насадзіла сабе фінгалаў. А тата, малайчына, мамін аповед выслухаў, і адразу сказаў, што гэта беркут быў, што не варта было страляць.»Дзеля такога выпадку, — кажа, — можна і курыцу ахвяраваць». I пазайздросціў маме. Ён беркутаў толькі на фатаграфіях бачыў.Елкі зялёныя, кім не станет, паўсюльтакія стрэсы! Малатаго, што родная маці страляла, хоць і не цэліла ў яго, дык яшчэ забыўся, і каля калоніі гракоў і галак праляцеў. 3 аднаго агню ў іншае полымя! Як узмылі чорнай хмарай, як пачалі кідацца!
Нецярпенне і радасць на сэрцы Ігнаські. Заўтра ён з матуляй едзе ў Мінск купляць да школы новы касцюмчык. I боты. У краме, што займае палову бельманаўскай хаты ў Мендыжэчах, можна набыць толькі ватоўку і гумовыя боты. А за сапраўднай вопраткай — трэба на кірмаш у Ракаў або ў горад, у Мінск.
Ігнась ужо быў некалькі разоў у Мінску. Калі дакладна — то тры разы. Два — у цёткі Валі, і адзін — на экскурсіі ў ваенным музеі. Там столькі рознай зброі! I аўтаматаў, і вінтовак, і пісталетаў, і рэвальвераў... Адзін маленькі пісталет Ігнаська нават хуценька змаляваў на паперку. Потым па гэтаму малюнку выразаў сабе з дошкі. Доўга майстраваў, дзён пяць. Пісталет атрымаўся як сапраўдны. Усе хлопцы зайздросцілі. Апрача Віцькі Гірэйкі, у яго сапраўдны «Парабелум», толькі зусім іржавы.
У Мінску — здорава! Першае, што ўражвае Ігнаську — пах. Такога паху болыи няма нідзе. Пахне неяк гаркавата, урачыста і радасна. Потым — гукі. Гудзяць аўтамабілі, грымяць тралейбусы. Ці трамваі? Тралейбусы — гэта як тоўсты жук з вусамі, а трамвай — па рэйках. Так, грымяць трамваі. Людзі, шмат, вялізнымі натоўпамі бягуць некуды. I ніхто ні з кім не вітаецца.
У цёткі Валі, матулінай сястры, кватэра на трэцім паверсе пяціпавярховага дома. 3 балконам.
Мінулы раз цётка паслала Ігнасіка тэлевізар глядзець: «Мы з мамай пагутарым, а ты кіно паглядзіш...» Завяла ў суседні пакой. Пасадзіла на стула. Зняла ў куце абрус з тэлевізара.
— Глядзі, вось. А надакучыць — мяне паклічаш.
На экране з’явілася гапава мужчыны і загаварыла нешта мапазразумелае. «...Космический корабль, пилотируемый гражданином Советского Союза Юрием Алексеевичем Гагариным...» Не, гэта не кіно. Нешта зусім нуднае.
— Што, Ігнаська, ня ўразіла цябе тэхніка? Шкада, ніякага фільма няма. Фільмы толькі вечарамі паказваюць. — Сказала цётка. — Я думала, табе цікава будзе. Ты ж яшчэ тэлевізара не бачыў, Маўглі хутарскі?
— Чаму гэта не бачыў? — Заступілася мама. — Цэлымі днямі ў Навінах прападае. У Паўлюкоў. Туды электрычнасць правялі... Бачыў!...
Маўглі — гэта хлопчык, які вырас у лесе з ваўкамі. Ігнасік ведае, чытаў. Ён шмат чытае. Тата нават непакоіцца — каб вочы не папсаваў......У горадзе Ігнасіку заўсёды мама купляе марожанае. I квас. Такая смаката! Горача, а марожанае халоднае, ажно зубы мерзнуць, і матуля забараняе яго кусаць. Можна прастудзіцца. Таму марожанае трэба лізаць. Ды так і лепей — надаўжэй хапае.
А квас — у вялізных жалезных бочках на колах — кісла-салодкі, б'е ў нос бурбалачкамі. А яшчэ — газіроўка. Кідаеш у шчыліну тры капейкі, і ў падстаўленую шклянку льецца салодкая вада. Таксама з бурбалкамі. А калі кінуць адну капейку, то пальецца не салодкая.
Читать дальше