Шата Руставелі - Дрэва вечнасці

Здесь есть возможность читать онлайн «Шата Руставелі - Дрэва вечнасці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрэва вечнасці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрэва вечнасці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.

Дрэва вечнасці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрэва вечнасці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Касачэўскі спуджана паглядзеў на Марыю. Вось нечакана нарваліся.

Яна сядзела ў белай сукенцы і жакеце, у белых туфліках, сядзела вельмі спакойна. Слухала. Лявон падумаў, што пайсці зараз адсюль нядобра, атрымаецца, што ён спудзіўся размоў аб сабе. Таму змаўчаў.

А Грабоўскі вёў размову далей. Кіўнуў на "грыбазвона".

— Валодзя вось звярнуўся да бутафора, i яму адбухалі геніяльную пісульку, цалкам натуральную. І бутэльку далі старую. Вырашылі мы падпільнаваць нашага хлопца ў моры i паглядзець, што будзе.

І ён прачытаў крытыку тэкст ліста. Моршч пажаваў вуснамі. Пасля каротка спытаў:

— Да каго быў ліст?

Грабоўскі ўсміхнуўся, юнак з канадкай пырснуў:

— Да Марыйкі Якубовіч. У дом ля вежы.

— Чаму да яе?

— Ну-у так, бо гэта чалавек рэзкі. Вось.у кім я ўжо рамантыкі ані на шэлег не бачу. Цікава было ix звесці.

— А я ведаю, хлопча, чаму ты да яе яго направiў, — падазрона спакойна сказаў Моршч. — Аскандаліўся ты тады з ёю, непераможны кавалер, як дарэчы і яшчэ той-сёй. І вось за адсцябаную годнасць помсціш. Эх ты, не ў гэтым мужчынскае самалюбства, не ў тым яно.

— Ідзі ты... — кіўнуў Грабоўскі. — Многа ты разумееш. Проста гонару залішне, уяўляе сябе прынцэсай. А я ўпэўнены, каб захацеў — была б яна маёй жонкай. Толькі не такі я дурань, каб столькі сіл на гэта траціць. Ну ты надумай: ніякай жаночай прывабнасці, рэзкая, пырхае на ўcix, як дзікая кошка. Твар каменны. У рэстаран пайсці, на чаўне паехаць — ані-ні! Ды яшчэ i адчытае, абрэжа.

Касачэўскі вельмі спакойна сказаў:

— Зараз я пайду, наб'ю яму морду.

Хацеў устаць — яна ўладна паклала яму далонь на руку.

— Не трэба, мілы вы чалавек. Такую насалоду вы можаце дазволіць сабе другім разам, калі захочаце. Слухайце, яны ж нічога дрэннага пра мяне не скажуць, нічога рэальнага. Няхай лаюцца. А адносна таго, ці падобна я на "дзікую кошку", калі бываю з сапраўднымі людзьмі, мяркуйце самі. Слухайце. Гэта цікава.

— Не падабаецца яна мне, — гуляў голасам Грабоўскі. — Дасціпная жанчына — гэта нядрэнна, але дасціпная дзяўчына — жахлівая рэч. Словам, не падступіся. Вырашылі мы, значыцца, звесці рэзкую, незразумелую і ганарлівую асобу з нашым "пуэтам". А тут якраз пробны рэйс нашых начовак. І якраз раніцай. Легендарны туман вісіць. На другім заходзе налезлі проста на яго, ляжыць у чаўне. Я пачынаю вярзці розную лухту, абы было надобна на галандскую мову. Мёртвым такім голасам.

Малады чалавек з канадкай засмяяўся:

— А я таксама падрыхтаваў ролю. Чуў, што нямецкую ён ведае...

Грабоўскі падхапіў:

— І вось Васюк пачынае благаць і стагнаць: "нявеста", "пусціце", "яна тут". Я яму буркаю рознае глупства. Гляджу, чалавек у чаўне ўстаў і крычыць: "Пусціце яго". Зусім ашалеў хлопец.

— Не ад жаху ашалеў, — спакойна заўважыў Моршч.

— Усё адно. Тут Васюк шпурляе бутэльку — яна падае ў ваду. Мы праплываем далей. Я ўжо бачу, што Васюк ад смеху курчыцца, але нічога, вытрымка ёсць, iгpae ролю. Дурасць нейкая на яго найшла. Калісьці грэкі плылі ля берагоў Сірыі i пачулі на беразе крыкі: "Тамуз! Тамуз! Бог Пан вялікі памёр!" Не ведаю, што Васюку забрыло ў галаву, толькі i ён пачынае крычаць тое самае: "Тамуз! Тамуз! Панмегас тэфнеке!" Смяецца нутром, а крычыць так, што валасы дыбам устаюць.

— Добры акцёр, брат, i... вялікае быдла, — сказаў Моршч.

— Ну, у цябе гумару ніколі не было... Адплылі мы далей i ад смеху качацца па палубе пачалі. Паміраем проста. Васюк так скіснуў, што ўжо хрыпіць толькі.

— А далей? — спытаў крытык.

— Чакай, брат, чакай. Ля таго дома, дзе яна пакой часова наняла, у нас вось Пятро дзяжурыў. Вырашыў хоць тыдзень сядзець. — Грабоўскі засмяяўся. — Але чакаць яму доўга не давялося. Гадзіны з тры прайшло, аж бач, ідзе галубчык, даверлівы, як цялятка. Нырнуў у яе пад'езд — Пятро чакае. Гадзіна мінула — Пятро чакае. Цікава, у якім выглядзе ён пабачыў старадаўнюю фею. Дала яна яму там, напэўна, чосу, як мне калісьці, таму што выйшаў ён стуль разгублены, як мыла з'еўшы. Ну, цi не смех гэта? А яна ўчора была на месцы здымак такая сур'ёзная, што проста жах бярэ. Не жадаў бы я быць на месцы Лявона.

Кампанія зарагатала. Моршч паківаў галавою.

— Свінні вы, — пераканальна заявіў ён. — Паршывыя свінні! Paзбiлi мару чалавеку. Яшчэ адной добрай ілюзіяй менш на зямлі.

Музыка заіграла вальс. Марыя нясмела сказала Лявону:

— Мо патанцуем трохі?

Лявон кіўнуў галавою, згаджаючыся. Хваля захаплення гэтым маленькім, цвёрдым дзяўчом абліла ягонае сэрца. Якой трэба было ёй быць цвёрдай, каб усе гэтыя гады так стаяць на сваім.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрэва вечнасці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрэва вечнасці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрэва вечнасці»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрэва вечнасці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x