Шата Руставелі - Дрэва вечнасці

Здесь есть возможность читать онлайн «Шата Руставелі - Дрэва вечнасці» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрэва вечнасці: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрэва вечнасці»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы, якія ўвайшлі ў першую кнігу з серыі «Бібліятэка школьніка», рэкамендаваны для вывучэння на ўроках пазакласнага чытання ў 9 класе.

Дрэва вечнасці — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрэва вечнасці», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Вы не разумееце, — сказала яна. — Гэты жарт задуманы як палка на два канцы. Яны далі не першы — лепшы адрас, а менавіта мой, бо ведалі яго. Хацелі стукнуць не толькі па вас, а і па мне, бо я заўжды смяюся над сантыментамі, мяне лічаць за асобу рэзкую і жорсткую, якая не належыць да пароды коцікаў, якіх гладзяць, а яны зажмурваюць вочы ад асалоды.

— Праўдзівей кажучы, вы проста не жадаеце з імі быць такой, — зазначыў Касачэўскі.

Яна не стала прыкідвацца:

— Так, мне проста брыдка. Гэтыя рукі даб'юцца ўсяго самастойна.

— І гэтым рукам будзе вельмі цяжка, — дадаў Лявон.

— Затое сэрцу гэтаму будзе лёгка. А рукі, што ж? У мяне яны здаровыя, мужыцкія. Смешна мне было б прыжмурваць вочы. Вось чаму я і трымаю сябе так: някепская артыстка і вельмі непрыемная асоба. Рэжысёр Грабоўскі наогул лічыць мяне мужычкай і памялом у сукенцы... пасля аднаго выпадку.

І дадала з выразным націскам:

— Прывабны, пераканаўчы такі кавалер.

Касачэўскі чамусьці заўсёды абараняў нават несімпатычных яму людзей.

— Пакіньце. Ён не такі ўжо благі хлопец, як я чуў.

— І гэта праўда. Я яго не за тое не люблю, што ён дрэнны, а за тое, што ён прыкідваецца такім. Гэта кепска, калі чалавек бравіруе разбэшчанасцю, якой у яго няма. Значыцца, ён слабы ў душы і не хоча быць мужным насуперак асяроддзю.

— Адкуль вы родам? — з усмешкаю спытаў Лявон.

— Мсціслаўская.

— О, мсціслаўцы — недасекі. Зразумела, адкуль у вас такі язычок. Гэта народ, што на сваёй лаве не памірае.

— А вы адкуль?

— З Магілёва.

— О, — у тон яму сказала Якубовіч, — тады зразумела, адкуль у вас такая даверлівасць. Гэта вы, здаецца, студні салілі?

— Я асабіста — не. Мне чамусьці здавалася, што капуста проста са студні будзе нясмачнай.

— А-а, тады гэта вы, напэўна, у Вільні сваю варону пазналі і кулагу на локці мералі. Вельмі прыемна.

— Пашкадуйце, — узмаліўся Касачэўскі. — Не буду больш.

— То-та ж бо, — важна сказала яна. — Ведайце, як мсціслаўцаў чапаць.

І зноў яны разрагаталіся.

— Між іншым, не такія ўжо мсціслаўцы злыя на язык, — сказала яна. — Я нідзе не бачыла такіх добрых людзей, як у нас.

Раптам пасур'ёзнела:

— Часам вельмі хочацца туды. Абрыдне бойка, абрыдне быць больш злой, чым на самай справе. Хочацца цішыні, мяшчанскай бальзаміны на вокнах.

— Я ведаю, — проста адказаў Лявон. — Толькі чаму такая назва "бальзаміна"? Яе ў нас лепей завуць: "Слёзы Алёнчыны". Яна плача перад дажджом, бо яе калісьці, калі была яна дзяўчынай, выганялі ў зрэб'і на асенні дождж пасвіць каровы. Бог злітаваўся над ёю, ператварыў яе ў кветку.

— Добрая літасць, — іранічна і смутна сказала яна. — Хочацца туды. Напэўна ва мне ў глыбіне сядзіць звычайная вясковая баба, якой бы грады паліваць або сена варушыць. Гэта добра ці не?

— Гэта вельмі добра. Я часам думаю, што таму мы такі моцны, трывалы народ, што праз усё наноснае ва ўсіх нас сядзіць звычайны мужык альбо баба. І культура, здаецца, і вытанчанасць, і размова пра Сомерсета Моэма, а павеяла сенам — i хочацца бабе басанож на траву; павеяла небяспекай — i празмерна культурны мужык лаецца беларускімі праклёнамі. Гэта сапраўднае, гэта, як у ляльцы-матрунцы: самая сярэдняя — самая наша лялька. Так што не трэба непакоіцца.

Якубовіч раптам звяла бровы.

— Прабачце, я такая нецікаўлівая... А магчыма, i просто не хацела запытаць... 3 кім, уласна кажучы, я размаўляю?

Лявон нахмурыўся.

— Гэта, магчыма, было i лепш. Як у вагоне: асабліва лёгка размаўляецца, бо не ведаеш, з кім.

— Але ж гэта не таямніца?

— Не, вядома. Маё прозвішча Лявон Касачэўскі.

Звычайна за гэтым ішло трохі здзіўленае "о-о" і пасля пусценькі шчэбет. Менавіта так было з Анэляй, i таму Лявон не любіў i баяўся свайго прозвішча. Ён лічыў, што яго трэба прымаць такім, які ён ёсць, а вершы — гэта другараднае.

Але ён памыліўся, яна не глянула на яго з большай цікаўнасцю, чым дагэтуль. Сказала проста:

— Я чытала. I "Ветракі", i "Ignis nocturnis", i iншыя. Але партрэта ва ўcix вашых кнігах чамусьці не было.

— А-а, — ён махнуў рукой, — каму гэта цікава? — I заварушыў пальцамі ля галавы, зрабіўшы задуменны твар. — Паэт павінен быць вось такі... А такога, як я, i чытаць не будуць. Таму i хітрую. Не люблю сябе.

— Вам не трэба скардзіца на аблічча. У вас звычайны твар бялявага вясковага хлопца. М-м... не вельмі прыгожы, але харошы.

— Сказалі б хоць "мілы", — засмяяўся Лявон.

— А вам што, вельм хочацца? Не, ён у вас нават не мілы, проста добры.

Калі ён выходзіў, яна вывела яго на сходы. Раптам сказала:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрэва вечнасці»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрэва вечнасці» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрэва вечнасці»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрэва вечнасці» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x