Змітрок Бядуля - Сярэбраная табакерка

Здесь есть возможность читать онлайн «Змітрок Бядуля - Сярэбраная табакерка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1977, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сярэбраная табакерка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сярэбраная табакерка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Апошні твор Змiтрака Бядулi — класiка беларускай лiтаратуры — аповесць-казка «Сярэбраная табакерка» (1940). У час Вялiкай Айчыннай вайны дом письменнiка згарэў, згарэлi ўсе яго рукапiсы i толькi нейкi цуд — iнакш не скажаш — выратаваў ад гiбелi «Сярэбраную табакерку». Упершыню яна цалкам была надрукавана толькі ў 1953 г. і стала любімым творам многіх пакаленняў беларусаў. У аснову сюжэта гэтай цудоўнай аповесці ляглі матывы народнай казкі пра тое, як дудар-паляшук паланіў смерць, запазычаныя з фальклорных запісаў А. Сержпутоўскага. Але з народнай казкі пісьменнік зрабіў філасофска-павучальную прытчу аб барацьбе дабра і зла, жыцця і смерці. Аповесць-казку "Сярэбраная табакерка" можна лічыць духоўным тэстаментам пісьменніка нашчадкам.

Сярэбраная табакерка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сярэбраная табакерка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Так табе і паверу,— артачыўся Дзіда-дзед.— Дурня знайшла!

I Дзіда-дзед пачуў урачысты голас палонніцы:

— Клянуся сваёй касой!

У гэты час Дзіда-дзеда нешта смактала і смактала ўнутры, нібы п'яўка.

З гэтай табакеркі і тытунь яму здаваўся смачнейшы. Аднак ён сказаў:

— Дудкі! Не выпушчу з будкі.

— Ведаеш што, яснавяльможны мой,— пачуў ён з табакеркі найдабрэйшы на свеце галасок: — Апрача таго, што я твайго роду ніколі чапаць не буду, дам табе яшчэ адзін багаты падарунак, клянуся касой...

— А які? — зацікавіўся Дзіда-дзед.

— Дарую табе сто чалавечых жыццяў. Выбірай, каго хочаш. Прытварайся доктарам. Захварэе які-небудзь кароль, граф, магнат, мільянер, і калі ўжо ні якія дактары яму не памогуць,— ты да яго з'явішся і скажаш: «Аддасі мне палавіну свайго багацця, і я выратую цябе ад смерці». Ты мне толькі табакеркай махнеш, вокам міргнеш, і я таго чалавека чапаць не буду. Разбагацееш, як ніхто на свеце, клянуся касой! Ну, як? Згодзен?

— Дудкі! — сказаў Дзіда-дзед.— Не выпушчу з будкі! Не толькі сто чалавечых жыццяў — тысячу і мільён дасі! Лепш маўчы, рыбка ты мая залатая. Колькі не танцуй казачка — не адарвешся ад майго кручка. Ведай, стары цвіркунок, свой новы шасток! I без тваёй сардэчнай ласкі буду мець цяпер усё, што толькі захачу. Але мне патрэбна толькі адно — твая няволя, твае пакуты, твае слёзы. Каб сабраць усе слёзы, пралітыя тваёй касой, дык у іх можна выкупаць усю зямлю, нібы дзіцё ў начоўках з вадой. Крывёй, пралітай табою, можна ўсё неба афарбаваць. Праклёнамі, што на цябе сыпаліся спакон вякоў, можна пагасіць сонца, месяц і зоркі. З магільных помнікаў на ўсім свеце можна пабудаваць шмат вялізных гарадоў. Палічы — колькі загінула на свеце адных толькі зайцаў. З прычытанняў па нябожчыках, з галошанняў матак, дзяцей, бацькоў, братоў і сясцёр, каб іх льга было сабраць у адно — атруціўся б увесь свет...

Дзіда-дзед крыху памаўчаў, каб адсапнуцца. Потым загаварыў далей:

— Не! Не! Не! Хоць ты мяне госпадам богам сваім назаві, не выпушчу на волю! Табакерка? Зраблю табакерку з нашай слаўнай бяросты. Буду нюхаць тытунь, і нічагусенькі! А ты будзеш у мяне за пазухай сядзець і чхаць — мне на весялосць. На дно мора я цябе не кіну, бо рыба пагрызе табакерку, і ты выскачыш. На высокую гору я цябе не панясу, бо птушкі раздзяўбуць табакерку, і ты выскачыш. У зямлі я цябе не пахаваю, бо ржа праб'е сценкі табакеркі, і ты выскачыш. Буду трымаць цябе ў табакерцы за сваёй пазухай, на векі вечныя, і нічога са мной зрабіць не зможаш... Чуеш?

— Чую,— сказала Смерць і заскрыгатала зубамі.

— Можаш скрыгатаць колькі хочаш, не баюся цябе! Не баюся! Не баюся! — голас Дзіда-дзеда быў радасны, як ніколі.— Абмажу сценкі табакеркі такім маслам, якое не дасць іржавець серабру. А зверху абалью табакерку гарачым шклом. Потым Пайду да каваля, і ён закуе табакерку ў моцную скрыначку са сталі.

Радасць Дзіда-дзеда расла з кожным словам.

— Ты нават не пачуеш, што дзеецца на свеце. Ніякія гукі зямлі да твайго слыху не дойдуць. Ты будзеш жадаць, каб табе надышоў канец, але ён не надыдзе. Ты захочаш сабе самой галаву адкусіць і не зможаш. Ты будзеш пакутаваць горш за тыя мільярды мільярдаў жывох істот, якіх ты сцерла ў пылок. Бо яны памерлі, а ты будзеш жыць вечна, нюхаць мой тытунь і чхаць на сябе...

На гэта палонніца ў табакерцы адказала тоненькім, дзіцячым, жаласлівым плачам: «кв-в-в-в... ву-у-у-у... ва-а-а-а...» Нібы заходзілася і захлынулася ў плачы маленечкае, як зайцава вока, дзіця. Яе плач быў такі жа-а-алас...

Раптам дзед спыніў апавяданне і крыкнуў:

— Што вы робіце, мае маленькія зайчаняткі?

— Пла-пла-плачам,— усхліпвалі яны і ад ціхага ўсхліпвання расплакаліся ўголас...

* * *

Дзеду стала крыху няёмка, што сваім стараннем давёў малых да плачу і пачаў апраўдваць і сябе, і Дзіда-дзеда:

— Наш Дзіда-дзед таксама крыху збянтэжыўся, як зачуў плач палонніцы. Сэрца сталага, загартаванага зайца таксама ледзь не абамлела. У Дзіда-дзеда скацілася на вус адна сляза, бо Смерць добра ўмела расчульваць жывых істот плачам. У гэтай справе яна была пялікім ведуном. За многа тысяч год страшных вабойстваў яна наслухалася разнастайнага плачу і ведала ў гэтым вялікі толк. Плач быў яе тысячагадовай скрыпкай, на якой яна наігрывала сваёй касой, як смычком. Плач быў ёй адзінай узнагародай за сваю Працу сусветнага ката, знішчальніка жыцця.

Слухаючы плач, яна млела ад шалёнага шчасця. Яна сама налаўчылася выдаваць з сябе розныя пералівы плачу і часам для прыемнасці паплаквала... Нібы грала на свісцёлцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сярэбраная табакерка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сярэбраная табакерка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юрий Плашевский - Табакерка
Юрий Плашевский
Змітрок Бядуля - На Каляды к сыну
Змітрок Бядуля
Змітрок Бядуля - У дрымучых лясах
Змітрок Бядуля
libcat.ru: книга без обложки
Змітрок Бядуля
Змітрок Бядуля - Салавей
Змітрок Бядуля
libcat.ru: книга без обложки
Змітрок Бядуля
Наталья Александрова - Табакерка Робеспьера
Наталья Александрова
libcat.ru: книга без обложки
Курт Воннегут
Змитрок Бядуля - Избранные рассказы
Змитрок Бядуля
Отзывы о книге «Сярэбраная табакерка»

Обсуждение, отзывы о книге «Сярэбраная табакерка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x