• Пожаловаться

Змітрок Бядуля: Сярэбраная табакерка

Здесь есть возможность читать онлайн «Змітрок Бядуля: Сярэбраная табакерка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1977, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Змітрок Бядуля Сярэбраная табакерка

Сярэбраная табакерка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сярэбраная табакерка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Апошні твор Змiтрака Бядулi — класiка беларускай лiтаратуры — аповесць-казка «Сярэбраная табакерка» (1940). У час Вялiкай Айчыннай вайны дом письменнiка згарэў, згарэлi ўсе яго рукапiсы i толькi нейкi цуд — iнакш не скажаш — выратаваў ад гiбелi «Сярэбраную табакерку». Упершыню яна цалкам была надрукавана толькі ў 1953 г. і стала любімым творам многіх пакаленняў беларусаў. У аснову сюжэта гэтай цудоўнай аповесці ляглі матывы народнай казкі пра тое, як дудар-паляшук паланіў смерць, запазычаныя з фальклорных запісаў А. Сержпутоўскага. Але з народнай казкі пісьменнік зрабіў філасофска-павучальную прытчу аб барацьбе дабра і зла, жыцця і смерці. Аповесць-казку "Сярэбраная табакерка" можна лічыць духоўным тэстаментам пісьменніка нашчадкам.

Змітрок Бядуля: другие книги автора


Кто написал Сярэбраная табакерка? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Сярэбраная табакерка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сярэбраная табакерка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Стары паставіў табакерку на стол урачыста. Яна была гордасцю і гонарам сям'і. Яна пераходзіла ў спадчыну яго роду з пакалення ў пакаленне.

Была гэта на дзіва прыгожая сярэбраная скрыначка мастацкай ювелірнай работы. На яе сценках красаваліся два залатыя зграбныя зайчыкі, частуючыя адзін аднаго тытунём.

А вось якім чынам табакерка, паводле апавядання дзеда, трапіла іхняму роду.

Адзін багаты вандроўца з заморскай зямлі прыехаў у тутэйшыя лясы паглядзець, як жыве народ. Аднаго разу заблудзіўся ён на паплавах і балотах і апынуўся у страшэннай дрыгве. Выратаваў яго з бяды адзін з прадзедаў гэтай лясной сям'і, які выпадкова трапіў у тую мясціну.

За тое, што лясны жыхар выратаваў багатага вандроўца ад пагібелі,— той падараваў яму сваю табакерку.

Дзед асцярожненька адчыніў табакерку, дазволіў унукам узяць па шчопцю тытуню і сабе засунуў у абедзе ноздры пахучага пылу. Калі ён уцягваў тытунь поздрамі глыбока ў сябе, вочы яго закатваліся задумена і па яго абветраным твары расплывалася гаркліна-старэчая ўсмешка. Ён жмурыў вочы, ротам лавіў паветра, як рыба, выцягнутая з вады, і стрымліваўся, каб не чхаць. У такім стрымліванні ён адчуваў невыказны смак, незразумелую для іншых асалоду. На яго вачах накручваліся хмельныя слёзы радасці. Дзед трымаўся абедзвюма рукамі за стол, глядзеў весела, нібы збіраўся сказаць нешта вельмі цікавае, і раптам пачынаў чхаць шчыра, смешна, з зацягваннем, са спынкамі ды з такім прыслухоўваннем да гэтых гукаў, нібы раз назаўсёды задумаў вычхаць з сябе ўсю старэчую немач.

— Апчхі! Апчхі! Апчхі! — чхаў дзед.

— Чхі-чхі-чхі,— чхаў унук.

— Чых-чых-чых,— чхала ўнучка.

Было так забаўна, што смяялася ўся сям'я.

Кожны раз пасля нюхання тытуню дзед на некалькі хвілін маладзеў да таго відавочна, што мутныя вочы станавіліся ясныя, як у юнака, рукі і ногі не дрыжалі, і галавою ён пераставаў рабіць «не, не».

— Калі я з гэтай табакеркі нюхаю,— сказаў дзед,— галава становіцца яснай, як летняе сонца, увесь я мацнею, і лезуць у памяць, нібы вераб'і ў авёс, старыя-старыя гісторыі, даўно вадой заплыўшыя і травой заросшыя. От што значыць нюхаць з добрай табакеркі! Даўней і каралі і каралевы, прынцы і прынцэсы нюхалі тытунь з табакерак залатых, просты народ — з бяроставых. Табакеркі былі ў вялікай пашане. Эге!

Дзед махнуў рукой.

Унукі з цікавасцю глядзелі на табакерку. Дакранацца да яе рукой дзед не дазваляў. Стары бліснуў на хатніх вясёлымі агеньчыкамі ў памаладзеўшых вачах і звярнуўся да малых:

— Дык апавядаць вам гісторыю, якую вы яшчэ ні разу ад мяне не чулі? Эге!

— Раскажы, дзядуля, раскажы!

Унукі пачалі скакаць і пляскаць у ладкі, распяваючы на розныя лады:

— Раскажы, дзядуля, раскажы!

Паляванне

Уся сям'я расселася слухаць дзедава апавяданню. Што гэта была за сям'я?

Не сям'я адзінокага палясоўшчыка. Не сям'я авантурніка-злачынцы, які хаваецца ў глухім лесе ад добрых людзей. Не сям'я якога-небудзь катаржніка, самагоншчыка, фальшываманетчыка. Гэта была саман прыстойная, мірная і слаўная сям'я, дзяды і прадзеды якой любілі лес і жылі ў ім спакон вякоў — гэта была сям'я жвавых, спрытных, мілых зайчыкаў-шарачкоў. Праўда, праўда!

Зайцава сям'я навастрыла вушы, і стары дзед пачаў апавядаць сваю гісторыю. Кожны раз, калі ён стамляўся, пачынаў заікацца і дрыжаць рукамі, нагамі ды ўсім целам — ён браў з адчыненай табакеркі шчапотку тытуню, нюхаў, чхаў і ажыўляўся.

— Гэта мне апавядаў,— казаў дзед,— каб вам не зманіць, мой дзед, светлай памяці, а чуў ад свайго дзеда. А яго дзед чуў, зноў жа, ад свайго дзеда. Гэта значыць, ад нашага прапрапрапрадзеда. Каб лёгка было выгаварыць гэта слова, прыдумаем новае, без «пра-пра-пра». Не з неба лятуць словы клёцкамі ў рот. Мы самі з вусамі — прыдумваем іх, калі яны нам патрэбны. Давайце замест «прапрапрапрадзед» будзем гаварыць «Дзіда-дзед». Згодны?

— Згодны! Добрае слова «Дзіда-дзед»! — пахвалілі ўнукі, майстры на прыдумванне новых слоў.

— Эге! Мне выдумаць новае слова тое самое, што боб малаціць — лёгка. Дык вось, аднаго разу наш Дзіда-дзед, светлай памяці, выйшаў пасля полудня на спацыр. Ён быў тады яшчэ зусім малады і не любіў спаць пасля абеду. Дзіда-дзед, мір праху яго, быў жвавы, як віхор, любіў рухацца і кружыцца ўюном. Ого-го! Ён быў зух і скакун на ўсю аколіцу. Ён, няхай ён мяне прабачыць, не быў святым Антоніем, нічога не меў супроць таго, каб паласавацца капусткай ці карой маладых яблынь. Цяпер у нас ёсць свой сад, свай гарод, Дзіда-дзед наш не быў заможнікам. Гора і нядоля-вадзілі яго ў чужое поле. Ад вялікай бяды лез ён у чужыя сады. Эге! Дык вось у цёплы восеньскі дзянёк Дзіда дзед ішоў сабе па бярэзніку — асцярожненька, азіраючыся направа і налева. Чуе хрустсучка — настарожваецца. Шышка валіцца з дрэва — вушы вострыць. Варона ўзляціць — азірнецца. А можа, вораг спудзіў птушку? Хоць табакерку меў ён пры сабе, але не нюхаў, каб ніхто чхання не пачуў. Выйшаў Дзіда-дзед у чыстае поле — прыслухоўваецца. Слых быў у яго востры, як тая каса. Лісток з дрэва ўпадзе — пачуе. Ветрык траўку калыхне — пачуе. Пільна цікуе Дзіда-дзед за галасамі зямлі і чуе, што робіцца на вярсты дзве на вокал.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сярэбраная табакерка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сярэбраная табакерка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сярэбраная табакерка»

Обсуждение, отзывы о книге «Сярэбраная табакерка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.