• Пожаловаться

Змітрок Бядуля: Сярэбраная табакерка

Здесь есть возможность читать онлайн «Змітрок Бядуля: Сярэбраная табакерка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1977, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Змітрок Бядуля Сярэбраная табакерка

Сярэбраная табакерка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сярэбраная табакерка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Апошні твор Змiтрака Бядулi — класiка беларускай лiтаратуры — аповесць-казка «Сярэбраная табакерка» (1940). У час Вялiкай Айчыннай вайны дом письменнiка згарэў, згарэлi ўсе яго рукапiсы i толькi нейкi цуд — iнакш не скажаш — выратаваў ад гiбелi «Сярэбраную табакерку». Упершыню яна цалкам была надрукавана толькі ў 1953 г. і стала любімым творам многіх пакаленняў беларусаў. У аснову сюжэта гэтай цудоўнай аповесці ляглі матывы народнай казкі пра тое, як дудар-паляшук паланіў смерць, запазычаныя з фальклорных запісаў А. Сержпутоўскага. Але з народнай казкі пісьменнік зрабіў філасофска-павучальную прытчу аб барацьбе дабра і зла, жыцця і смерці. Аповесць-казку "Сярэбраная табакерка" можна лічыць духоўным тэстаментам пісьменніка нашчадкам.

Змітрок Бядуля: другие книги автора


Кто написал Сярэбраная табакерка? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Сярэбраная табакерка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сярэбраная табакерка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Расказвай, дзядок, расказвай,— прасілі ўнукі.— Любім, калі страшна...

— Спаць! — строга сказаў дзед і патушыў лямпу.

* * *

У лесе пераклікаліся совы. З далекай вёскі сюды даплыло спяванне пеўняў. Была поўнач. Над возерам дыміўся туман.

Дзеці доўга не маглі заснуць. А калі заснулі — усю ноч снілі свайго Дзіда-дзеда, паляўнічага, ганчака, табакерку. Яна ляжыць на лясной паляне і дзіўна расце. Вырасла ў сабачую будку, потым — у хату, а пасля — у палац. Залатыя зайцы на табакерцы-палацы сталі веліканамі. Веліканы зайцы адарваліся ад сцен табакеркі і пайшлі вандраваць у свет. Яны нюхалі тытунь і чхалі так моцна, з такімі небывалымі грымотамі — ажно вёскі рассыпаліся ў кучы бярвенняў.

Дудкі! Не вылезеш з будкі...

Назаўтра ўнукі цэлы дзень з нецярплівасцю чакалі вечара, калі дзед ім зноў будзе апавядаць пра Дзіда-дзеда.

Увесь дзень дзед хадзіў пахмуры і скардзіўся на ламаніну ў касцях.

— Косці ломяць на дождж,— гаварыў ён. Унукі не верылі.

— Як гэта можа быць, дзядулька? Глядзі, якое сонца!

Дзень быў пагодны. Сонца свяціла ярка. Было горача. Спявалі жаўранкі. Дзяцел стукатаў дзюбай па асіне, нібы бондар малатком па дзежцы. Дзед тупаўся на дрывотніку з сякерай у руках. Дзед ніколі ў жыцці не лячыўся ў дактароў, не ўжываў ніякіх лякарстваў, а калі адчуваў сябе кепска — хадзіў на дрывотнік і длубаў сякерай. Ён гаварыў, што ад працы яму становіцца добра: кроў цяплее, дыханне лепшае, рукі і ногі мацнеюць і галава яснее не менш чымся ад тытуню.

Дзед часта паглядаў на неба, ківаў галавой і прарочыў:

— Сёння будзе дождж!

Пад вечар неба засланілася шэрымі хмарамі. Яны прыдушылі сонца, нібы назаўсёды. Яны хацелі на векі вечныя сагнаць сонца з неба — вельмі злыя былі хмары. Лес наліўся сінім змрокам. Вяршыні дрэў задрыжалі ад страху. Птушкі схаваліся так хутка, нібы ва ўсім былі вінаваты яны. Кудысьці зніклі камары і мухі, якія сёння кусаліся так драпежна, як злыя сабакі.

З пацямнеўшага неба пачалі даіць на зямлю тысячы кароў. Пасыпаліся кроплі, пасля чаго пасеяліся з густога аграмаднага рэшата тоненькія вадзяныя ніткі. Урэшце дождж засцябаў такімі мокрымі пугамі — хоць ты гвалт крычы!

Дождж ліў цэлы вечар.

На вечар маці згатавала капустку з бульбачкай, з маслам, са смятанкай. Было так смачна, што малыя лыжкі аблізвалі.

Маці пазірала на дзяцей шчаслівымі вачыма. Яна радавалася, што дзеці маюць чаго есці. Бацька васт рыў на тачыле сякеру, а дзед сядзеў задуменны. Дождж біў у дах, як у бубен. Дзед любіў думаць пад гэту музыку.

* * *

Як толькі кончылася вячэра, дзед сумленна прыступіў да працягу Дзіда-дзедаўскай гісторыі. Канешне, ён не забыўся перад гэтым нанюхацца тытуню ўволю і начхацца аж да сёмага пакалення наперад.

— Эге! Дзе ж я там спыніўся, мае зайчаняткі?

— Як наш Дзіда-дзед выратаваўся ад стральца і сабакі,— сказаў унук.

— I як шрот папаў стральцу ў рот і сабаку ў жывот,— успомніла ўнучка.

— Эге! — прамовіў дзед.— Наш Дзіда-дзед спакойненька павалокся дахаты. Шугае сабе хмызнячком, аж чуе — блізка сучкі трашчаць. Дзіда-дзед пастараніўся. Зірнуў у адзін бок, у другі — бачыць, каса блішчыць. На сонцы яна так зіхаціцца, што вочы слепіць. «Што за касец? — думае Дзіда-дзед.— Паплавы скошаны. Унь стагі стаяць. Хіба атаву косіць?»

Не бачыць Дзіда-дзед касца, кусты засланяюць. I відзець касца не хоча. Яшчэ па неасцярожнасці вуха адцяпне. Лепш не шапкавацца з ім — з касцом. Але Дзіда-дзед направа — і каса рухаецца да яго направа. Паверне Дзіда-дзед налева — і каса рухаецца да яго налева.

Значыць, касец бачыць яго і пнецца сюды паміж кустоў. У Дзіда-дзеда сэрца задрыжала, нібы на кітачцы вісела. Ён спудзіўся толькі на хвіліну. Хацеў ён кінуцца на касца, як раней на стральца. Але пры такой блізкасці каса горш за стрэльбу — зарэжа і дзякуй не скажа. А што тады будзе з дарагой табакеркай?

Не паспеў ён азірнуцца — ажно касец перад ім — нос у нос...

Дзіўны касец. Ахутаны ўвесь у чорную хустку, як баба, а паміж хусткі толькі доўгі нос тырчыць, прыгнуты, завостраны, нібы дзюба ў каршуна. Дзіда-дзед падумаў: «З гэтай цёткай я не спраўлюся. Яе перахітрыць нельга. Не па маёй лапцы рукавіца».

— Хто ж гэта быў? Хто? — не выцерпелі ўнукі.

— Хто? Гэта была сама Смерць, каб вам не зманіць,— растлумачыў дзед.— Наш Дзіда-дзед гэта адразу змікіціў. У тыя даўнія годы Смерць хадзіла па зямлі, зусім не тоячыся.

«Прапала маё жыцейка,— падумаў Дзіда-Дзед.— Дай хоць перад канцом сваім нанюхацца тытуню. На тым свеце, можа, і не дадуць».

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сярэбраная табакерка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сярэбраная табакерка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сярэбраная табакерка»

Обсуждение, отзывы о книге «Сярэбраная табакерка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.