Іван Пташнікаў - Тартак

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Пташнікаў - Тартак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тартак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тартак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тэма вайны, балючай народнай памяці пра яе ахвяр займае ў творчасці вядучага беларускага празаіка Івана Пташнікава асаблівае месца.
«Тартак» — аповесць пра трагічны лёс беларускай вёскі, разам з людзьмі спаленай фашыстамі ў час блакады.
У кнігу ўвайшлі апавяданні, у якіх расказваецца пра падлеткаў, якія заспелі вайну і цяжкія пасляваенныя гады, пра складаныя ўзаемаадносіны паміж людзьмі і не менш складаную нашу рэчаіснасць.

Тартак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тартак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Гэта яны прыехалі ў брычцы...» — падумаў я.

А Дувалаў стаяў перада мной і зыбаўся на нагах:

— Ну, дык пра што калякалі францужанкі?.. Маўчыш? А што яны гаварылі пра свайго бацьку? Гм! А не расказвалі, як ён трапаўся, што вы тут з голаду пухнеце, а Сталін... — ён памаўчаў. — Наш таварыш Сталін пшаніцу — французам... А яна ім і не трэба... А яны яе з карабля — у мора. А яны яе і браць не хочуць... Сваёй хапае... Што ў падлогу глядзіш? Ведаеш і не хочаш усім нам сказаць? — махнуў ён рукой на стол.

У мяне зноў паявіліся ў вачах буханкі хлеба: пачалі падскокваць ад падлогі ўверх — адна вышэй, другая — ніжэй...

— А не расказвалі яны, на што ён тут прыехаў паглядзець? На радзіму? Чаго яго пацягнула? І дачок з сабой прывёз... А жонку пакінуў у Францыі, каб было куды вярнуцца пасля ўсяго. Жонка ў яго францужанка... Што? У разведку прыехаў? Не гаварылі?!

Калі закрычаў на ўсю кантору капітан Дувалаў, мне здалося, што буханкі хлеба пасыпаліся зверху са столі на падлогу... Я аж прыгнуўся...

— Хопіць курвіцца!.. Мы праверылі. Ні маці твая, ні бацька ў трыццаць сёмым не замешаны. Бацька вярнуўся з фронту паранены... У вайну маці памагала партызанам... А ты? Скурвіўся? Шпіянаж пакрываеш?..

Тады за сталом устаў Вугальнік — начальнік участка, зрабіўся высокі-высокі, аж пад столь:

— Таварыш капітан... З ласкай трэба, з ласкай... Гэта ж дзеці. У мяне жонка настаўніца, я ведаю. Запрасі за стол, пліхні ў шклянку, дай кавалак хлеба ў адну руку, у другую рыбіну. Язык сам развяжацца... Адразу загаворыць... З ласкай трэба да дзяцей, з ласкай...

— Ну, ты мяне, Вугальнік, не вучы...

Вугальнік узяў у рукі пачатую бутэльку, наліў у рубцаватую шклянку да палавіны расейскай горкай і накрыў шклянку зверху шырокай лустай хлеба:

— Ну, саступі, хлопец, капітану... Ну, саступі... Падыдзі, сядзь. Ну і ўпарты. Упёрся, і ўсё...

— Яму? Ласкай? — Дувалаў хмыкнуў і пасля засмяяўся нейкім дробненькім калючым смяшком. — Ён нам памагчы не хоча, адказваецца, а мы яго карміць будзем? У яго быў час падумаць і памагчы. Па-добраму... — Дувалаў падскочыў да Вугальніка і аднымі пальцамі змахнуў са стала і шклянку і лусту хлеба. Шклянка бразнула і пакацілася мне пад ногі, мочачы цёмнай палоскай белую падлогу. Лустачка хлеба засталася ляжаць ля стала, далёка — не дастаць...

— Ану пайшлі... — Дувалаў адным махам дастаў з кабуры пісталет, сціснуў яго ў руцэ — аж пачырванелі пальцы — і паказаў і ім і галавой на дзверы ў калідор. — Пайшлі... Не скажаш — палучыш кулю...

За сталом усе змоўклі — як вады ў рот набралі. Толькі ў магазіне нешта раптам бразнула, як што бляшанае выпала ў Федзі з рук.

Мы выйшлі на ганак, і Дувалаў зноў паказаў і галавой і пісталетам павярнуць ля канторы направа, у малады, але высокі ўжо соснік.

Я ішоў спераду на сухіх драўляных нагах. Не чуў пад ступнямі ні шылля, ні калючых старых сасновых шышак. З-пад ног, са старога пня ля сцежкі ўспырхнуў дзяцел і зацыльгікаў высака ў сасновым галлі, падняўшы вэрхал... Ззаду, блізка, над самай галавой, соп Дувалаў. Я ведаў, што ён мог зрабіць кожную хвіліну, і чакаў... У мяне зусім адняліся ногі...

У канцы сцежкі ў лесе, не так далёка ад канторы, стаяла адхожая, збітая з новых, нават пагабляваных дошак — мусіць, асталіся ад падлогі ў канторы.

Ля адхожай капітан Дувалаў раптам зайшоў мне наперад з пісталетам у руцэ і загадаў стаць.

— Ну, дык што гаварылі францужанкі?..

У мяне зноў паплыло-паплыло ўсё перад вачыма, і Дувалава я ўжо не бачыў...

Калі ж пасля перада мной выпаўз аднекуль з туману Дувалаў, я згледзеў, як ён ступіў да адхожай, схаваў у кабуру пісталет, расшпіліў спераду штаны і, расставіўшы ногі, доўга пускаў шырокі струмень на дошкі, пакрэктваючы і перхаючы. Яны аж звінелі, распырскваючы жоўтыя кроплі наўкола.

Пасля ён павярнуўся да мяне:

— Даставай і ты свой джынджык... Ды апаражніся... А то па штанах са страху пацякло... І не дуры мне. Пакрываеш шпіёнскае адроддзе... Толькі тут я аб цябе пэцкаць сваіх рук не стану. Не месца. Цяпер мы паедзем да нас... Пасядзіш пакуль у капэзэ... З пацукамі, на голых нарах. Загаворыш, калі ў цябе спытаюць, як паложана. А то мы з табой тут у джынджыкі гуляем: скажы — не скажы, падумай — успомні... У нас там ты адразу і ўспомніш і загаворыш. Па першае маё...

У кантору мы больш не зайшлі. Дувалаў на яе нават не паглядзеў...

З лесу мы ехалі памаленьку, Дувалаў сядзеў высака на сядзенні, а я ў калясцы, прыкрыўшы калені караватым брызентам — глыбака, як дзе ў яме. Калыхаліся па калдобінах і падскоквалі на карэнні якраз на той дарозе, дзе ішлі тады францужанкі...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тартак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тартак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тартак»

Обсуждение, отзывы о книге «Тартак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x