Іван Пташнікаў - Тартак

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Пташнікаў - Тартак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тартак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тартак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тэма вайны, балючай народнай памяці пра яе ахвяр займае ў творчасці вядучага беларускага празаіка Івана Пташнікава асаблівае месца.
«Тартак» — аповесць пра трагічны лёс беларускай вёскі, разам з людзьмі спаленай фашыстамі ў час блакады.
У кнігу ўвайшлі апавяданні, у якіх расказваецца пра падлеткаў, якія заспелі вайну і цяжкія пасляваенныя гады, пра складаныя ўзаемаадносіны паміж людзьмі і не менш складаную нашу рэчаіснасць.

Тартак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тартак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хутары вы, хутары... Пры Прышчэпаве вас «наразалі» — выдзялялі, толькі бяры далёкі ад вёсак кавалак зямлі; пры Сталіне зносілі ў калгасы — усе да аднаго; пры Гітлеры ў акупацыю — палілі...

Кур'янаўшчына тады гарэла цэлы дзень. Полымя пад ветрам лізала, як карова языком, і хату, і хлявы, і сухія дрэвы ў садзе, якія пасля маразоў у фінскую вайну ўжо не пааджывалі.

Уцалеўшы ў тыя маразы, разам з Якубёнчыкавай хатай згарэлі да самай зямлі і загранічныя ягады...

На месцы першай нашай спаленай хаты мы ў 1947 годзе, купіўшы ў калгасе за дзвесце рублёў зруб, пабудавалі другую. Дагэтуль яна, далёка не новая, ліпіць да пары, і жывуць у ёй чужыя людзі.

Так і стаяць цяпер састарэлыя хаты — і некалішняя Родзевічава і некалішняя наша — у канцы Задроздзя, дажываючы свой век... Адна супроць адной. Цераз вуліцу. З вокнамі на Крайскі бок, за рэчку — на поўдзень, на Кур'янаўшчыну... Праз акно цяпер улетку можна ўбачыць далёкае жоўтае жытняе поле ў Асаўку...

Лёля ў старажытнасці ў нашым баку, у Прывіллі, была паганская багіня любові.

Маці, нібы ад самой зямлі і прыроды, дала сыну такое імя. Маці, на якую ён, Лёля, быў сам падобны (сын, падобны на маці, — шчаслівы), — на жанчыну-багіню, Гілену Яноўскую з Хадакоў. Якую больш за ўсіх любіў, якой прысвячаў напісанае самім, якая любіла і яго і якая была пахавана недалёка ад яго Кур'янаўшчыны на хадацкіх могілках.

І яму, Лёлю-Леапольду, нібы самім жыццём было наканавана любіць і маці, і сваю Кур'янаўшчыну, дзе нарадзіўся, і тых людзей, сярод якіх рос і жыў: задраздзян, сушкоўцаў, хадачан, краснавольцаў, грынеўцаў, рагазян і ўсіх у Крайску, дзе вучыўся ў пачатковай школе, чыю мову ён слухаў і ведаў і пра якіх думаў і пісаў, ён — Абарыген Крайскі...

Пасля ўжо былі Вілейка, Вільня, Гродна, Мінск, Саратаў... Жыццё і буры... І невядома, якая смерць...

Уцёкшы пасля лютаўскай рэвалюцыі з расейскага войска, куды быў мабілізаваны ў час ваеннага міжбур'я — нямецкай і польскай акупацыі Беларусі, — ён хацеў недзе ў 1920 годзе, хоць ненадоўга, зноў зачапіцца за родную Кур'янаўшчыну, але гэта было, мусіць, апошні раз. Не прайшло і месяца, як яго зноў пацягнула Вільня і, відаць, назаўсёды.

Але Кур'янаўшчына ўсягды была з ім, як і ў кожнага чалавека свая любая сцежка да сваёй хаты — Радзімы. На ёй ён прыкмячаў тыя «зярняты», з якіх пасля выраслі і «Збянтэжаны Саўка», і «Пасланец», і «Конскі партрэт», і «П.С.Х.», і «Блуднікі», і «Пакрыўджаныя», і «У кавалёвай хаце», і «Гаротнік», і «Жабрак», і ўсё тое, што лілося з душы ў вершах...

І Кур'янаўшчына, і Крайскае балота, і шмат што ў нашым наваколлі змянілася ў пачатку 60-х гадоў, калі меліярацыя аж ад Рэпішча-пушчы і недзе да самай Віліі зрабіла нашу раку Дроздку магістральнай — прамой пад струну — і з дробнымі слязьмі на дне ад былой добрай старой ракі.

І Крайскі бок у кірунку да ракі парэзалі глыбокія канавы з белым пяском на дне і мізэрнай, як і ў рацэ вадзіцай — напіцца вераб'ю. Такія ж канавы і паабапал падсыпанай вышэй грэблі. І ў іх недзе на дне скупа блішчыць блакітненькае неба...

Крайскі бок высыхае летам на сонцы, і з паўночным ветрам тарфяныя буры засыпаюць мяккім пылам і Сады ў Кур'янаўшчыне, і Асавок...

І на Крайскім балоце, і на Зурэччы, і на Паграбішчы, дзе некалі шумела асака, цяпер шуміць збуялы ячмень...

Сама Кур'янаўшчына ад Лажкоў да Асаўка заворваецца калгасным плугам пад жыты, ячмені, аўсы і бульбу. У Родзевічавым садзе падняты і былыя гароды і само котлішча пад азімае жыта. Ляжаць толькі ля дарогі вялізныя валуны ад фундамента — не змаглі вывернуць трактарамі, — і з-пад іх растуць, ідучы буйна ў атожылкі, загранічныя ягады — ірга каласістая. Яе шарпаюць і калёсы, і трактары, і камбайны, а яна кусціцца, лезе ўверх, густа чырванеючы сёлета круглымі ягадамі, падобнымі на вішні... Усё, што асталося ад саду. За ёй была некалі прызба і вокны Родзевічавай хаты...

Выжыла ірга каласістая і жыве, як выжыла і жыве і цяпер і ў Крайску, і ў Сушкаве, і ў Задроздзі Родзевічава мова з яго «рабачаямі», «бразгам», «тулягамі», «безгалоўем», «баязенем», «падшпаркам», «рудаўкай», «шлякам» і іншымі, іншымі нашымі ласкавымі і амаль забытымі беларускімі словамі...

Адгэтуль, з Родзевічавага саду, з-пад старасвецкіх ачарсцвелых ліп, відаць далёкі, на рэдкасць прыгожы прасцяг зямлі — некалі Вілейскай, пасля Плешчаніцкай, цяпер Лагойскай...

Высака ў белым асмужаным жнівеньскім небе над Асаўком проці Саду стаіць сонца — на паўдні. За сіняй смугой — Задроздзе і Сушкава, — вёскі сціснуліся шэрымі хатамі, як усохліся. Затое справа ад Саду за двума калгаснымі кароўнікамі разрасліся вясковыя могілкі... Ля могілак відаць жоўтая палявая дарога паўз Сушкава — на Крайск і на Вілейку...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тартак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тартак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тартак»

Обсуждение, отзывы о книге «Тартак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x