Іван Пташнікаў - Тартак

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Пташнікаў - Тартак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тартак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тартак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тэма вайны, балючай народнай памяці пра яе ахвяр займае ў творчасці вядучага беларускага празаіка Івана Пташнікава асаблівае месца.
«Тартак» — аповесць пра трагічны лёс беларускай вёскі, разам з людзьмі спаленай фашыстамі ў час блакады.
У кнігу ўвайшлі апавяданні, у якіх расказваецца пра падлеткаў, якія заспелі вайну і цяжкія пасляваенныя гады, пра складаныя ўзаемаадносіны паміж людзьмі і не менш складаную нашу рэчаіснасць.

Тартак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тартак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Красоўскі, звярнуўшы ад плугоў на ездавую дарогу, што вяла праз Бярэзавец у вёску, крыкнуў здалёку:

— Агонь не кладзі. Без агню цябе тут ніякі чорт не знойдзе. А агонь відаць здалёку, аж з Леснікоў. Закруціся ў ватоўкі і сапі. А калі ваўкі — лупі па жалезе...

Ён яшчэ нешта гаварыў, але яго ўжо было не разабраць. Пасля дарога звярнула ў лес, і ён схаваўся адразу з воч.

Падаслаўшы фуфайку на сядзенне на плугах, адкуль злез нядаўна Красоўскі, я сеў на яе і доўга глядзеў яму ўслед. Там, у зялёным, яшчэ ліпкім маладым бярозавым лісці, чыркала сарока, але яе нідзе не было відаць.

Перастаў сапці трактар, з радыятара не капала вада, сціхла сарока, і зрабілася так ціха і ў лесе і на ўсёй Жукаўшчыне, што аж шорах пайшоў па спіне... У тым баку, дзе схаваўся Красоўскі, сонца, вялікае і чырвонае, дагарала за соснамі ўвачавідкі, паявіліся дробныя камары, у вочы палезла машка...

Цямнелася. На сядзенні стала нязручна, вяло ў бакі галаву, можна было зваліцца пад плугі, і я злез з яго, забраўшы фуфайку, і падышоў да трактара. Ён ужо быў халодны і густа пах карасінай.

Тады я ўспомніў, што гаварыў Красоўскі, і, узлезшы на трактар, хуценька сцягнуў з сядзення вялікую цяжкую зашмальцаваную «ватоўку». Адразу я не ўгадаў — скарынка ляжала ў другой кішані...

Гэта быў кавалачак дамашняга хлеба, які пякла трактарысту Сяльвестрыха — ёй адпускалі са свірна муку — невялічкі, з дзіцячую далоньку, счарсцвелы за паўдня, укачаны ў мазут і карасіну, — відаць, Красоўскі пакінуў яго адумысла для мяне...

Я еў хлеб ужо ноччу, не спяшаючыся і не баючыся, што хто-небудзь убачыць, што я ем хлеб, гаркаваты ад карасіны і такі салодкі, што раставаў у роце сам.

Я еў хлеб, а ў канцы Жукаўшчыны з-за лесу, з-за Рабога Калодзежа выплывала поўня. Вялікая, круглая, чырванаватая між дзвюма ружовымі палосамі. З-пад Рабога Калодзежа пакаціўся на ўзаранае поле круглымі клубамі белаваты туман.

Апрануўшы сваю фуфайку — нацягнуў аж на галаву — і ўзяўшы фуфайку Красоўскага, я лёг ля самага трактара збоку на ладную зялёную траву, густую і мяккую, якую заўтра раніцай перакінуць і схаваюць пад чорнай раллёй плугі.

Фуфайку Красоўскага, нядаўна яшчэ новую, праштабнаваную і ўспухлую ад ваты — ён палучыў яе ў эмтээсе, — я акруціў каля ног, схаваўшы ў рукавы халодныя ступні.

Вечар быў волкі. У фуфайках я пачаў сагравацца, і мяне марыў сон. У Лесніках, самай блізкай адсюль вёсцы, доўгай, перасечанай пасярод надвае старасвецкай ездавой дарогай, заляскаталі па каменні нейчыя познія калёсы і забрахаў сабака, асцярожна, як баючыся. Калі прыслухацца, збоку ў ельніку, дзе Красоўскі часта хаваў з воч калёсы з бочкамі, яшчэ цінькалі патрывожаныя некім сініцы, рэдзенька і ціха, як перашэптваліся.

Поўня, вялікая і чырванаватая, узышоўшы з-за Рабога Калодзежа, павісла ўжо над Леснікамі. Паменшала і пабялела. Каля яе заблішчэла неба, хаваючы дробныя зоркі. Насустрач папаўзлі рыхленькія белыя палоскі.

Я ляжаў і глядзеў на поўню. На ёй, на белым застылым малацэ, былі добра відаць цемнаватыя плямы, як усё роўна пакінуў хто ад далані, дакрануўшыся рукой.

Яна была так блізка ад зямлі, што захацелася раптам падняцца і ўзляцець туды, дзе ціха, светла і радасна... Яна цягнула да сябе, як немаведама чым...

Здалося пасля, што яна свеціць дома праз акно ад гарода ў хату пад самы ложак. Ад яе вузкі белы квадрат — ад акна — ляжаў нейкім цёплым і насцярожаным дымным ценем...

Хацелася тады ўстаць з ложка, выйсці на двор і пайсці затуманеным логам да рэчкі — немаведама куды...

Поўня раптам пабольшала, зрушылася з месца і пачала падаць зверху на зямлю... На Леснікі, дзе ўсё яшчэ брахаў глухім голасам сабака...

Я ўздрыгнуў і адплюшчыў вочы. Змарыў быў першы сон.

Поўня вярнулася на месца. Белыя вузенькія рыхлыя палоскі зноў ляглі ў яе на дарозе.

Туман, прыплыўшы ад Рабога Калодзежа, схаваў бярозавую, доўгую, праз усё поле, паласу і разам з ёй калёсы з бочкамі. Толькі трактар чарнеў сваім вялікім, аж да зямлі, брухам і блішчаў пад месяцам белым, вышараваным аб пясок зуб'ем на колах. З радыятара зноў закапала вада, толькі радзей. Вылецеў з лесу і залапатаў крыллем кажан, чорны, ён добра быў відаць у сівым тумане.

Сагрэўшыся, я доўга ляжаў з адплюшчанымі вачыма. Поўня сышла ўжо з Леснікоў і вісела высака ўгары над Ямскім — недзе на паўдарозе да нашага Заздроздзя. Беленькая і круглая, прыплюшчыш вочы — ад яе адразу адскоквае дзве, а то і тры такія поўні, — яна плыве і плыве насустрач белым кучаравым палоскам, пакуль зноў не зрываецца і не падае на лес...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тартак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тартак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тартак»

Обсуждение, отзывы о книге «Тартак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x