Іван Пташнікаў - Тартак

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Пташнікаў - Тартак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тартак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тартак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тэма вайны, балючай народнай памяці пра яе ахвяр займае ў творчасці вядучага беларускага празаіка Івана Пташнікава асаблівае месца.
«Тартак» — аповесць пра трагічны лёс беларускай вёскі, разам з людзьмі спаленай фашыстамі ў час блакады.
У кнігу ўвайшлі апавяданні, у якіх расказваецца пра падлеткаў, якія заспелі вайну і цяжкія пасляваенныя гады, пра складаныя ўзаемаадносіны паміж людзьмі і не менш складаную нашу рэчаіснасць.

Тартак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тартак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Маразы калючыя, замуравалі надоўга падвойныя вокны; вецер паўночны, зайшоў з Задроздзя і мяце каторыя ўжо суткі, замятаючы ўсё начыста на дварэ.

Раніцай без шуфля на ганак не выходзь.

Ноччу на ядранае неба выплывае з-за гурбаў ля паркана круглы месяц; праз адталую проці печы шыбіну відаць ваўкі: падыходзяць з Асаўка аж да саду, садзяцца на заднія лапы і доўга і нудна выюць. Пасля перабягаюць садам бліжэй — ціснуцца да жытла.

Грукае ў хлеве рагамі аб сцяну спалоханая скаціна, і ціхенька скуголіць, забіўшыся некуды ў кут, сабака.

Ваўкі выюць і ў Ліпніках за Задроздзем, і ў Ваўкані пад Леснікамі, і ў Асаўку ля Хадакоў.

На кані, запрэжаным у сані, у Даўгынава на базар праз Ліпнікі і не выязджай — ваўкі бягуць следам, а то, як сарваўшыся, пускаюцца даганяць.

Хай пачакаюць недашытыя ў даўгынаўскага шаўца-жыда касцюмчыкі для Лёлі і Чэся...

Скрыпяць дзверы ў хаце і ў хлеве, скрыпіць на дварэ снег пад нагамі, скрыпяць палазы, скрыпіць сучча ў садзе пад ветрам на марозе... А ноччу «страляюць» вуглы і платы. На ліпах адскаквае кара...

І пахне ўсюды і ноччу і днём мяккім едкаватым дымком — у печы без аддухі палаюць сухія альховыя дровы з Крайскага боку.

Калі з начы аціхае вецер, калючае, вялікае чырвонае сонца ўзыходзіць з сіняй смугі недзе зусім блізка — за Хадакамі. Густы-густы іней пакрывае і Крайскае балота, і Асавок, і сады, — і тады ўсё зліваецца ў адну бліскучую яркую шэрань.

І калі верхняе падвойнае акно, што ў хаце проці печы, добра адтае раніцай ад цяпла з чалесніка, у шэрай ранішняй цішыні за другім акном відаць, як павісае на дварэ ўгары адна вялікая — зорачкай — чырвоная на сонцы сняжынка...

Адкуль яна?

Плыве ціхенька ўдоўж акна дваром, не хочучы падаць на зямлю. Так і хаваецца з вачэй, не ўпаўшы.

Б'ецца ў пададталую шыбіну чырвонымі грудкамі гіль. Раз, другі... Просіцца ў хату. Не паспееш адчыніць дзверы, як ён, падбіты марозам, падае мёртвы на двор — на снег пад ногі.

І відаць аж з саду, як далёка на Крайскім баку на балоце ружовым агнём гарыць каліна. І на самых кладках, і далей пад Верх-возера і пад Выганчык.

І гарыць так усю зіму. Яе так многа, што з ёй не спраўляюцца ні людзі, ні сарокі...

Гарыць да самай вясны.

Яе гэты раз прыносяць здалёку на крыллі бацяны. Яшчэ на снег на Крайскім баку, — на толькі што першыя праталіны... І ходзяць яны белыя па белым снезе, высака падымаючы ногі. І гінуць...

Пасля ўжо, праз які тыдзень-другі, з-за Сушкава паўзуць нізкія чорныя хмары. Шалее моцны вецер, зносячы стрэхі і ломячы дрэвы.

Позняя вясна... Дачакацца б хутчэй цяпла і бацянам і чалавеку.

І першы гром сёлета грыміць на голы лес, яшчэ са снегам. Не к дабру...

Недзе пасля 1938 года, у той самы час, калі не стала Леапольда Родзевіча, не стала і ягонай хаты ў Кур'янаўшчыне.

Хату Родзевіча, дзе ў той час жыў Антось Ляшковіч з жонкай Юлькай, дочкамі Анцяй, Таняй і Манькай, перавязлі ў маю вёску Задроздзе і паставілі ў нашым канцы праз вуліцу — якраз насупраць нашай. Бліжэй да фермы, дзе пачыналіся Ліпнікі, за якімі рака Вілія ўжо была падзелена пасярод калком — на савецкі бок і на польскі.

Хату з часанага бярвення перасыпалі, вокны пакінулі старыя, прыкінулі да яе новы трысцень, накрылі «траской» — сасновай гонтай, якую рэзаў на станку на конях Кірык з Сушкава — у нашым баку тады вялікі майстар.

Хата, пастарэлая за свой век, і цяпер стаіць «жывая-здаровая», і жыве ў ёй адзінокая Юльчына дачка Таня. Па бацьку Ляшковіч, па мужу Кабак.

Перасыпаную Родзевічаву хату ад нашай аддзялялі чатыры старыя таполі (тофелі) і вуліца. Наша хата згарэла ў вайну, бо стаяла бліжэй да лесу, значыць, была партызанская.

Андрэя Бохана з сям'ёй, што жыў у Таразэвічавай хаце, таксама «ссялілі з хутара» — перавезлі калгасам з Кур'янаўшчыны і «забудавалі» побач з намі па адзін бок вуліцы бліжэй да Ваўкаўні.

І Ляшковіч і Бохан павінны былі жыць не дзе хацелі, а ў сацыялістычнай задраздзянскай грумадзе — у нашым калгасе імя Сямёна Міхайлавіча Будзённага, а не недзе там за Крайскім балотам у Кур'янаўшчыне. Кур'янаўшчына ўся адышла пад наш калгас.

Немцы ў вайну спалілі і Боханаву хату, на год раней, чымся нашу. Тады яна была сама бліжэй ад лесу.

На месцы Родзевічавай хаты ў вайну ў Кур'янаўшчыне пабудаваўся Валодзя Якубёнчык з нашага Задроздзя, каваль. Падняў на старым Родзевічавым фундаменце новую добрую хату; паставіў новыя хлеў і пуню, збудаваў кузню — усё як след. Чалавек думаў жыць...

Спалілі немцы ў апошнюю блакаду, у 1944 годзе. У той жа дзень, у які спалілі і нашу хату.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тартак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тартак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тартак»

Обсуждение, отзывы о книге «Тартак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x