Іван Пташнікаў - Тартак

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Пташнікаў - Тартак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тартак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тартак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тэма вайны, балючай народнай памяці пра яе ахвяр займае ў творчасці вядучага беларускага празаіка Івана Пташнікава асаблівае месца.
«Тартак» — аповесць пра трагічны лёс беларускай вёскі, разам з людзьмі спаленай фашыстамі ў час блакады.
У кнігу ўвайшлі апавяданні, у якіх расказваецца пра падлеткаў, якія заспелі вайну і цяжкія пасляваенныя гады, пра складаныя ўзаемаадносіны паміж людзьмі і не менш складаную нашу рэчаіснасць.

Тартак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тартак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зноў спопаразку адплюшчваеш вочы і глядзіш на яго, спалохаўшыся і натапырыўшыся. Ціха, толькі кажаны мітусяцца над трактарам, даганяючы адзін аднаго, нават папіскваюць, і ўсё капае з радыятара вада.

Праз якую гадзіну, калі зноў упала зверху поўня, здалося, недзе на самы трактар, я ўжо не змог адплюшчыць вачэй. Падцягнуў толькі да сябе ногі, сагнуўшы ў каленях...

І калі недзе нада мной, там, дзе нядаўна вісела маленькая белая поўня, заракатаў на ўсю ціхую раніцу трактар, я ўсё яшчэ не мог адплюшчыць вачэй. Аж пакуль Красоўскі, нагнуўшыся да мяне, не сцягнуў з ног сваю фуфайку. Трактар ён прыглушыў, і я добра пачуў яго смех:

— Аказваецца, ты храпеш... А я і не ведаў... Так храпці — можна ўсіх ваўкоў паразганяць з Жукаўшчыны на край свету... Х-хе... Не гаворачы ўжо... — ён памаўчаў, — пра злодзеяў. Якія тут злодзеі.

Я падняўся, увесь халодны і складзены не з рук і ног, а з драўляных палак... Не мог стаяць...

Над Рабым Калодзежам, дзе нядаўна яшчэ ўзыходзіла халодная чырвоная поўня, стаяла такое ж чырвонае сляпучае сонца. Нават грэла. З поля спаўзаў туман, падымаючыся ля бярэзніку ўгору.

— Нічога... Сагрэешся на дарозе... Пясок яшчэ ад учарашняга цёплы. Не астыў. Чуваць праз гумовыя боты. Па пяску, па пяску... І не пазніся вечарам. Што, ніхто не падыходзіў ноччу? Нічога, Волька ўсё роўна паставіць табе за гэта працадзень... Ну, не стой. Сам спраўлюся. Які ты мне памачнік...

Я стаяў і чакаў — а можа, што прынёс Красоўскі. Хоць на адзін зуб. Але ён нічога не даў. А хоць калі даваў і раніцай, прыносіў...

Трактар, заляскатаўшы, заглушыў усё на свеце.

Я ішоў да дарогі па расяной траве, а ў зацёклыя за ноч рукі і ў ногі дробненька калолі востранькія мурашкі...

2

З Жукаўшчыны, з горкі, па пяску было лёгка і мякка ступаць, і я не агледзеўся, як ужо быў у Бярэзаўцы ля маста праз крыніцу. Гэтым месцам да дарогі на Жукаўшчыну далучалася другая, шырэйшая і больш прытоптаная леспрамгасаўскімі машынамі, якія вазілі бярвенне да Віліі на сплаў.

Калі ўжо зусім прыціх далёкі трактар у Жукаўшчыне — было чуваць толькі, як ён дробненька стракоча ў майскай празрыстай цішыні, — у Бярэзаўцы азваўся позні салавей. Так ужо заходзіўся, і недзе зусім блізка ля дарогі...

У Бярэзаўцы да мяне прычапілася сарока. Застракатала на ўвесь голас, спалохаўшыся сама і спалохаўшы мяне. Скача спераду з бярозкі на бярозку, апярэзаная белым шырокім паяском, і стракоча. На гасця?

Пералятаючы з аднаго боку дарогі на другі, як утрапёная, яна прывяла мяне аж на леспрамгасаўскі ўчастак, дзе стаяла нядаўна збудаваная за які год вялікая, з жоўтага чэсанага бярвення кантора. Ля яе воддаль былі кузня, лазня-сушылка і доўгая, аж на тры такія канторы, канюшня.

Я заўсёды любіў забягаць на ўчастак: возчыкі, рэзчыкі, машыны-чугрэі з печамі ля кабіны і з прычэпамі. Забягаў і ў саму кантору.

Але сёння ў кантору забягаць не хацелася... Там з магазінчыка, які быў якраз насупраць дзвярэй, калі зойдзеш у калідорчык, заўсёды пахла хлебам і салёнай траской... Але і хлеб, і траску давалі толькі рабочым па маленькіх ружовенькіх картачках і за грошы. Я ўжо даўно бачыў такія картачкі ў рабочых. Глядзіш на дробненькія чорныя літаркі на іх, а ў вачах бегаюць дробненькія чорныя галодныя мушкі... Ад паху салёнай траскі і ад дробненькіх мушак круцілася ў галаве і можна было ўпасці — памаленьку асунуцца на зямлю, дзержачыся за сцяну...

Сёння праз участак я толькі прайшоў. Ля канторы і ля канюшні. На ўчастку было пуста — усе ўжо раз'ехаліся і разышліся. Былі чуваць толькі мужчынскія галасы ў канторы, і ў кузні звінела пад малатком кавадла.

Мінуўшы канюшню, я выйшаў на вузкую дарогу, што між маладога сосніку вяла ў вёску — дамоў, і пайшоў сцежачкай — веласіпеднай дарожкай, ступаючы па прыгожых пакручастых слядах ад веласіпедаў, на якіх на ўчастак ездзілі рабочыя.

Дзяўчат я згледзеў здалёку: ішлі ўпобачкі, памалу, не спяшаючыся — былі якраз на палавіне дарогі да вёскі. Дзве...

Можа б, я іх і не дагнаў, але яны ішлі ўжо так паволі, што праз якую хвіліну я ўжо быў каля іх.

Можа б, я іх і зачапіў, але пачуў, што яны гаварылі між сабой па-свойму, па-чужому... Назад ні разу не азірнуліся.

Соснік тут быў малады, уперамешку з кунатымі бярозкамі. Бліжэй да вёскі — адны дробныя сасонкі.

Дзяўчаты так і ішлі ўпобачкі: то бліжэй да бярозак, то далей, як выбіраючы лепшую сцежку пад нагамі. Якую хвіліну, параўняўшыся, я ішоў побач з імі, ну, можа, на паўкроку ззаду, тады на паўкроку спераду.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тартак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тартак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тартак»

Обсуждение, отзывы о книге «Тартак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x