Іван Пташнікаў - Тартак

Здесь есть возможность читать онлайн «Іван Пташнікаў - Тартак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тартак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тартак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тэма вайны, балючай народнай памяці пра яе ахвяр займае ў творчасці вядучага беларускага празаіка Івана Пташнікава асаблівае месца.
«Тартак» — аповесць пра трагічны лёс беларускай вёскі, разам з людзьмі спаленай фашыстамі ў час блакады.
У кнігу ўвайшлі апавяданні, у якіх расказваецца пра падлеткаў, якія заспелі вайну і цяжкія пасляваенныя гады, пра складаныя ўзаемаадносіны паміж людзьмі і не менш складаную нашу рэчаіснасць.

Тартак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тартак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Тады ўзяў тузануў за лейцы — конь падагнуў яшчэ горш галаву і адсеў назад у аглобнях: не пайшоў.

Ратушняк падняўся, стаў на калені, пасля злез далоў з саней. Ногі праваліліся ў снег аж па сцёгны. Ён здагадаўся, што конь ужо даўно стаіць, і ля вазка намяло гурбу. Было цёмна, і снег быў відаць далёка наўкола.

Шалела мяцеліца: вецер дзьмуў роўны і густы, выў, як галодныя ваўкі, гнаў у вочы сухія шорсткія крупы. Крупы збіраліся на сагнутым у локці рукаве, ліплі ў фалдах кажуха, — былі вільготныя: мусіць, адпусціла.

Ззаду, адкуль ён ехаў, вісела цемната: там, недзе, быў лес. Ён здагадаўся, што конь выйшаў з лесу на поле і што поле ляжала ўперадзе: і вецер дзьмуў з поля, гонячы перад сабой і сівер, і шорах, і калючую цемнату. Калі хлыстала па шчоках шорсткімі крупамі, здавалася яму, што вецер змятае з поля снег да мёрзлай зямлі, тады падмятае і зямлю, падграбаючы пясок.

Стоячы ля санак, ён яшчэ раз крануў каня за лейцы. Конь не слухаў: не чуў следу.

Ратушняк тады падумаў, што збіўся з дарогі і заблудзіў...

Ён хацеў успомніць, дзе гэта магло быць поле — перад Бабровам ці ля Выгараў, — і не мог: дарога ж да самых Выгараў вяла лесам...

Падумаў, калі конь блудзіць па снезе, яго тады трэба весці ў руках. Сам не пойдзе. Сам конь ідзе па цаліку, калі чуе пад снегам след. Пасля падумаў, што не ведае, куды весці каня, што яго трэба, мусіць, паганяць і ён сам тады ўзаб'ецца на езджанае, знойдзе...

Вецер скідаў з ног, рваў з плячэй кажух. Трэба было нагінацца ўперад, каб устояць. Павярнуўшыся ад ветру, Ратушняк убачыў, што ў санках, у тым месцы, дзе ён сядзеў, ужо бела снегу, не відаць сена. Там, адкуль дзьмуў вецер, намяло гурбу ўровень з ляжэйкай — ляжэйка хавалася ў снезе. Сані замятала...

Парой здавалася, што вецер дзьме толькі па зямлі, несучы ўсё перад сабой у чыстае поле... Тады вецер падымаўся вышэй санак і круціў віхрам, захінаючы ад вачэй і каня і вазок, — свісцела толькі ў каня ў грыве, цененька і нудна...

Асядаў віхор — зноў сыпала зверху крупмі, як з шуфля з-пад малатарні пасечаным зернем... Клявала па твары, што гарохам, калі рваў вецер, калола ліпкім і вострым, усё роўна як адкуль гнала ячмень з асцём; тады засыпала вочы нечым дробным і шорсткім, як сухім белым макам...

Конь стаяў, павярнуўшыся аж бокам ад ветру, стрыножыўся і дрыжаў. Ногі ў яго схаваліся ў снезе за калені, бы праваліліся куды ў зямлю, і ён іх не мог выбавіць.

Ратушняк ступіў да каня, пагладзіў ля падсядзёлка голай рукой, намацаў мокрую спіну з намёрзлымі друзалкамі на поўсці. Спіна была халодная як лёд, — конь мерз.

Ратушняк зайшоў тады, дзержачыся за аглабню — баяўся, каб не збіў вецер, — каню наперад і намацаў рукой цуглі. Пачуўшы цёплую руку ля пашчэнкаў, конь зарзаў, ціхенька і цяжка, як уздыхнуў.

Ратушняку стала не па сабе...

Ён узяўся рукой за аброць і, падаўшыся сам наперад, тузануў каня. Конь захроп і адсеў узад, налёгшы на перадок у вазку.

Тады яго, Ратушняка, узяла злосць. Успомніўшы, што ў руках змотаныя лейцы, ён адышоўся назад і пачаў біць імі каня па спіне ля падсядзёлка. Конь таргануў хамут, але ўперад усё роўна не пайшоў — вярнуў убок. Затрашчалі аглобні...

Калі супакоіўся, яму здалося, што аднекуль запахла дымам. Дымам ад бярозавых дроў з печы...

Ён пацягнуў носам — дыму нідзе не было чуваць, ні блізка.

Зноў падумаў, што не ведае, куды кіраваць каня. Ісці шукаць цвёрдага тору ён не адважваўся: схавае з вачэй і каня і сані. Падумаў пасля, што конь стаіць пад вецер, не закруціўся, — адвярнуў, падагнуўшы, галаву, глядзіць уперад — у цёмнае поле. Дарога недзе там, і ехаць трэба туды, бо, стоячы, загібееш: не ведаеш, колькі трэба будзе стаяць, каб дачакацца раніцы, бо не захінешся ў лес, дзе не такі вецер і дзе можна раскласці агонь: сярнічкі ёсць і сена сухое ў вазку...

Ён не чуў ужо ног у валёнках: ногі не гнуліся; на руках, відаць, памарозіў пальцы: не чуў і іх. Ён тады пачаў церці пальцы снегам — яны не балелі — і думаў, што трэба як мага шукаць ратунку: вуглы.

Пацёршы пальцы — рука аб руку, ён, не надзяваючы рукавіц, сцёбаў і сцёбаў лейцамі каню па шыі, па спіне, па задніх нагах, каб не адсядаў на сані...

Пасля, зайшоўшы наперад, ухапіўся абедзвюма рукамі за цуглі. Конь выцягнуў галаву і, скочыўшы ўбок, уваліўся ў снег па жывот. Ішоў і цягнуў яго, Ратушняка, з сабой...

Калі конь стаў і зафорскаў, Ратушняк згледзеў на снезе пад нагамі ў яго чорныя плямы. Запахла тванню — свежай, як летам раніцай дзе на балоце ля рэчкі...

«Крыніца... — падумаў ён. — Конь баяўся...»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тартак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тартак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тартак»

Обсуждение, отзывы о книге «Тартак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.