Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Голас крыві брата твайго: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Голас крыві брата твайго»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман “Голас крыві брата твайго” — прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Героі яго (Алеся, Імполь, Міця Корсак, Хрысця) прайшлі праз цяжкія ваенныя выпрабаванні. Раман заканчваецца сцэна гібелі Міці Корсака. Алеся і Імполь вязуць нябозчыка на могілкі. “Жыць трэба, жыць!”,— усклікае Алеся, убачыўшы бягучага насустрач ёй шасцігадовага сына. Так, жыццё нельга спыніць, перарваць. Яно прадаўжаецца ў нашых дзецях і ўнуках.

Голас крыві брата твайго — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Голас крыві брата твайго», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пераляцеўшы на ніжэйшы сук і падступаючыся на самы кончык, грак каркнуў яшчэ галасней. Гнілы, сатлелы сук, не ўтрымаўшы яго, крохка луснуў, і грак з перапуду залопаў крыллямі і ўжо не сеў, набіраючы вышыню і плывучы недзе за рог карычневага ашалёванага дамка.

— Скарэй, дзядзька Ёсель, скарэй, покуль нікога няма,— Хрысця турзанула старога за халодную, як у нябожчыка, руку і звярнула на цемравую сцежку з наздравата-паточаным ад сонца шапаткім снегам. Перад вачмі мільгалі аблітыя на ранах пацеркамі засохлай, жаўтлява-зеленаватай смалы камлі гонкіх хвоек. Адзінокіх, без падлеску. Хвойнік быў дашчэнту вытаптаны. Тут нават не прабіваліся ўпартыя прысадзістыя елачкі. Зблытаўся толькі жаўтлявы голы маліннік ды спляліся, абляглі кусты чорнай, у ясных кропачках, як ссыпанай макам, брызгліны.

Толькі ўспець, ускораць схавацца за гэтыя чорныя кусты брызгліны, а там ужо блізенька і драцяная сетка з угібанай, як калыска, дзіркай.

Як шахкае, як моцна пахрумствае пад нагамі сточаны сонцам, пераплаўлены ў скрылікі лёду снег, што ляжыць у лесе. I будзе яшчэ доўга ляжаць. Хоць надоечы Хрысця бачыла недзе сярод яго, белага і да слепаты зыркага, шарую капу мурашніка і на ёй, каля дзірачкі-прадухі, чырвона-блішчасты, злеплены рой мурашак.

Скора вясна. Можа, як-небудзь дзядзька Ёсель перагорае да цяпла. А там — уга! — можна жыць. Можна... Толькі во дурная, нават хлеба яму на дарогу не дала. Начыста забылася.

Каля драцяной сеткі яна ўздыхнула і ад бегатні, і ад страху. Азірнулася назад: бляшаны памутнелы дах, белыя вокны — усё ўжо хавалася за густою, што і непрасвечвалася, сцяною залацістых хвоек.

— Лезьце,— чапляючыся каптанікам за шаргатліва-звінючую сетку, яна першаю праскочыла на другі бок заржавелага загараду.

Уцяўшы голаў у ссутуленыя вострыя плечы і развёўшы рукамі парваную сетку, услед за Хрысцяю пралез ён, нягегла-марудны, абыякавы да ўсяго стары Ёсель. Выпрастаўся, выцягнуў доўгія ў кароткіх рукавах, мярцвяна-бяскроўныя худыя рукі і падняў на Хрысцю свой няголены, зарослы ажно па вялікія слязліва-чырвоныя вочы чорнаю ў сівых выпалінах барадою, спакутаваны твар.

— Так хто ж мяне чакае? — і апусціў глыбока запалыя слязлівыя вочы: — Хіба смерць...

— У Верасаве, я ж ужо казала,— Хрысця глядзела на гэтага нямоглала хворага чалавека і раптам жахнулася, падумаўшы, што да Верасава ён, можа, не дойдзе.

— Няўжо праўду кажаш?

— Вот яшчэ,— Хрысця ўсунула ў рукавы рукі — да грудзей краўся холад, ледзяніў спіну; каб па дарозе часам не трапіліся паліцыянты ды немцы, шкадуючы, падказала старому:— На шашу толькі не патыкайцеся. Старым гасцінцам ідзіце, праз хмызнякі ды лес.

— Як ужо не ісці, адна бяда,— ён памалу зачвякаў заплеснелымі чаравікамі, абыходзячы лагчыну, дзе жаўтлявы аселы снег заліла і замутнела, закісла ад цяпла, як зброснены бярозавы сок, талая вада.

Ад зеленаватай у бурбалках лужыны адбівалася, бліскала ў Хрысціны вочы мігатліва-калючае сонца. Ад яго сіня-ватымі плямамі аставалася балюшчая слепата.

Хрысця зажмурылася і ўчула, як па звінюча-крупістым, вільготным снезе марудна зашахкалі Ёселевы чаравікі.

Не могучы супакоіць, суняць сябе ад дрыготкі і нервовасці, што калаціла і трасла яе, Хрысця подбегам вярнулася да двухпавярховага, з белымі вокнамі, ашалёванага дома, каб узяць свае вядро і швабру.

Але там ужо смактаў раз’еханую, што, мусіць, добра не скручвалася з тоўстай рыжаватай паперы, размоклую папяросу ўстрывожаны Юзік.

— Чуеш, Ёселя няма.

— А вам што? — Хрысця ўзяла дзяркаты, што стаяў у шарым з аблушчанай пабелкай кутку, бярозавы венік.

— Яна кажа — «што?» — раз’еханая папяроса смуродзіла моцным атрутным «бесарабам».— Жандары нябось спытаюць — бачыў, а чаму не сказаў.

— Пачакайце да вечара,— Хрысця шарганула бярозавым дзеркачом па цэмянтовай падлозе, падняла стары горкі пыл.— Можа, прыдзе... Куды ён дзенецца зімою.

— Дзенецца ці не дзенецца, а што будзе мне?

— Ці ж вы яго вартуеце?

— Вот галава твая курыная, спрос з нас, што ведалі ды не сказалі.

— Што мы ведаем... Можа, яшчэ вернецца чалавек.

— Можа й, так... Чаго лішні лопат рабіць,— нарэшце трохі абмяк, супакоіўся ўстрывожаны качагар.— Пачакаем, праўду кажаш.

Але чакаў ужо не доўга, праз гадзіны тры, напаткаўшы на хрумсткай, падмерзлай, з падшэрхлымі лужынамі сцежцы Хрысцю, махнуў сваім гарбаватым і мурзатым носам:

— Чуеш, няма Ёселя. Я ўжо як і сам не свой.

— Чаго гэта вы ў порткі ўжо напусцілі? — Хрысцю нават разабраў дурны смех.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Голас крыві брата твайго»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Голас крыві брата твайго» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Голас крыві брата твайго»

Обсуждение, отзывы о книге «Голас крыві брата твайго» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x