Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Голас крыві брата твайго: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Голас крыві брата твайго»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман “Голас крыві брата твайго” — прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Героі яго (Алеся, Імполь, Міця Корсак, Хрысця) прайшлі праз цяжкія ваенныя выпрабаванні. Раман заканчваецца сцэна гібелі Міці Корсака. Алеся і Імполь вязуць нябозчыка на могілкі. “Жыць трэба, жыць!”,— усклікае Алеся, убачыўшы бягучага насустрач ёй шасцігадовага сына. Так, жыццё нельга спыніць, перарваць. Яно прадаўжаецца ў нашых дзецях і ўнуках.

Голас крыві брата твайго — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Голас крыві брата твайго», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але не вельмі расказвае пра гэта ўнураны, нібы адрошаны ад усяго, зарослы ажно па самыя вочы чорна-сіваю шчацінаю, дзядзька Ёсель. Паўзе пагалоска, што яго расстраляюць разам з дочкамі Давыдоўскага. Дзвюх надта ж ужо харошых з твару, што і вачэй не адвядзеш, дзяўчатак паліцыянты не павезлі ў той шырокі за пуцямі кар’ер, а пакінулі ў нейкім хлеўчыку. Нібыта пашкадавалі. Але, ліха ім, вер. Усе Дварчаны гавораць, што бегаюць да іх — па чарзе. Дзяўчаты ледзьве жывыя — выцерпі столькі мужчын... Няхай крые ды адносіць бог, што пачало ўжо рабіцца на свеце! Няўжо прыйшоў канец усяму, няўжо людзі саграшылі, як пішацца ў тых святых пісьмах, што ходзяць патайком з хаты ў хату?

З тыдзень назад во тут, каля шпіталя, хірург — немалады высокі немец, за тоўстым шклом акуляраў у якога і не відаць вачэй, ні з таго ні з сяго застрэліў маладога хлопца. А спачатку нават аперацыю зрабіў, перавязаў прастрэленую ногу, а потым, схамянуўшыся, ці не лячыў партызана, выскачыў на двор, дагнаў фурманку і з рэвальвера, які носіць у карычневай похве пры боку, стрэліў хлопцу ў голаў, рашыў на месцы.

Пасля гэтага страшнага здарэння Хрысця наровіць, каб не трапіць на вочы гэтаму немцу ў акулярах з тоўстымі, як дно бутэлькі, шкельцамі, каб не бачыць карычнева-блішчастую кабуру, што заўсёды вісіць у яго пры боку на цёмным шырокім рэмені.

Няўжо ж дзядзька Ёсель чакае ад іх літасці. Хіба думае, што будзе сядзець тут, у качагарні, каля настольнай лямпы з шырокім абажурам і правіць іхнія гадзіннікі. Няўжо баіцца ўцячы? Яго ж ніхто не вартуе. Там, у ляску, у драцяной сетцы, якою абгароджаны шпіталь, ёсць дзірка... А можа, ён не ведае, а можа, трэба падказаць...

Хрысця ўзіраецца ў акно, забыўшыся пра рогат у калідоры,— што ж рабіць? Як памагчы гэтаму неразважнаму, нягегламу чалавеку, што чакае свайго наканованага, немінучага лёсу? Хіба падвясці да той дзіркі і падапхнуць у плечы. А там ужо, напэўна ж, памогуць людзі, не дадуць памерці. Хоць цяпер памагчы жыду — смерць. Без ніякага суду, роспыту, следства — расстрэл на месцы. Як застрэлілі дварчанскую бабу, што накарміла жыдовачку, калі немцы з гета прыгналі іх на шашу падсыпаць шчэбенем ямы ды параўняць лапатамі, падрэзаць канаву...

Не, трэба памагчы, яны з цёткай Суляй столькі паспрыялі Хрысці, за цэлае жыццё ці аддзячыш: і на кватэру ўзялі, і адзелі, і накармілі — іншая маці так не дагледзіць.

Пад той рагатай хвойкай, дзе сядзіць, накаркаўшыся і не выпрасіўшы нічога, ужо прыціхлы грак, ад дарогі адлучаецца вузенькая, пратоптаная ў шарым снезе сцежка, што між шурпатых і мокрых у камлях хвоек пятляе да мігатлівай драцяной сеткі. У лагчынцы, куды збягаюць драўляныя высокія слупкі агароджы, сетку нехта ціхенька, але злосна разарваў, каб, ідучы з работы ці на работу, можна было не патыкацца ў браму, дзе ў паласатай чорна-белай будцы стаіць вартавы. Найчасцей славак Юзаф — малады, прыгожы і, здаецца, не злы хлопец. Бліскаючы залатою каронкай, ён заўсёды першым дасць Хрысці «добры дзень» і зноў засмяецца, пазіраючы на свае залаціста-жоўтыя, вялікія, як начоўкі, плеценыя з саломы чуні, у якія ён уступаецца халоднымі чаравікамі.

Юзаф смяецца-то смяецца, але ж дзядзьку Ёселя, напэўна ж, не выпусціць. Ды каля брамы наткнешся на немцаў, там ужо можна злавіць і смерць. Але хто знае, каго дзе і калі яна чакае.

Хрысця павярнулася ў акне і ўбачыла, як на яе рух падняў чубатую голаў з цяжкім белаватым дзюбам ружаваты грак, што сядзеў на тоўстым суку старое хвойкі і, разявіўшы свой доўгі дзюб, хрыпата каркнуў. Значыць, на надворку нікога няма. Гэтая чорна-ружаватая пташка грача толькі да чалавека.

Сціраючы з вачэй, з твару, што ўжо гарэў як ад агню, ліпкае вясновае сонца, Хрысця пакруціла за папярочны, што сядзіць матылькай, язычок засавачкі, накінула на сябе каптанік, завязала хустку і, падхапіўшы швабру і старое бляшанае вядро, выйшла на калідор. Ад густога паху лякарства запяршыла ў горле. У блізенькім вестыбюлі чуўся сыты і давольны рогат — там, як і штодня, віснучы адзін на адным каля круглага століка з мармуровай плітою, раненыя немцы ігралі у шахматы. Адтуль, як з качагарні, цягнула дымам, толькі ўжо цыгарэтным, і, пэўна ж, зноў каля плеценай карзінкі ў кутку на падлозе поўна пляўкоў і раздушаных акуркоў. Толькі паспявай выпратваць за імі...

Але Хрысця ўгінае голаў, адварочваецца і ціхенька па шорсткім з рагожы ходніку, які трымаюць, каб не сунуўся па ўсходцах, медныя пруцікі, збягае ўніз. Балазе не зачапілі.

Ціхенька з гэтым самым вядром, нібыта памыць ды апратаць тыя бакавыя ды адгароджаныя, ці, як яшчэ іх называюць, бокс, палаты, куды пераводзяць цяжкахворых і непадлечаных, заварочвае ў качагарню.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Голас крыві брата твайго»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Голас крыві брата твайго» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Голас крыві брата твайго»

Обсуждение, отзывы о книге «Голас крыві брата твайго» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x