Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Голас крыві брата твайго: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Голас крыві брата твайго»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман “Голас крыві брата твайго” — прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Героі яго (Алеся, Імполь, Міця Корсак, Хрысця) прайшлі праз цяжкія ваенныя выпрабаванні. Раман заканчваецца сцэна гібелі Міці Корсака. Алеся і Імполь вязуць нябозчыка на могілкі. “Жыць трэба, жыць!”,— усклікае Алеся, убачыўшы бягучага насустрач ёй шасцігадовага сына. Так, жыццё нельга спыніць, перарваць. Яно прадаўжаецца ў нашых дзецях і ўнуках.

Голас крыві брата твайго — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Голас крыві брата твайго», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ужо другі дзень страхатліва-белым кавалачкам ляжала на стале павестка і ўжо другі дзень Корсак не знаходзіў сабе спакою. То, коўзаючыся па тлустай раскіслай сцежцы, абапал якой ужо ачуняла і цёмна зелянела леташняя дзяцелінка, ішоў да Алесі, гараваў, скардзіўся перад ёю, то, трохі супакоены, варочаўся дадому і, чуючы, як пахне цвіллю, брудам і блізкай вясною свет, дбаў ужо пра сяўбу. Дома на стол не глядзеў, але нават спіною прычуваў, што там ляжыць лісток у косую лінейку, як прычувае чалавек, што поруч у труне нерухома і спруцянела выцягнуўся нябожчык, і чалавек напружана-сцішна чакае, што нябожчык зараз заварушыцца і загаворыць.

На дварэ на прыціхлыя чорныя дрэвы, што паблісквалі кроплямі расы, паплыў мокры дробны снег. Нудна, надакучліва звінела, церушылася і асядала ў хаце цішыня. Ці гэта звінела Корсаку ў левым вусе. Да гэтага ценькага, як нацятая струна, звону Корсак ужо прывык, бо чуе яго не адзін год, мусіць, нават з той пары, як памерла жонка.

I яму чамусьці ўбачылася зноў усё тое, што бачылася не раз: на дзвюх прыстаўленых заслонах стаіць труна, а ў ёй ляжыць, як жывая, нават з нейкім прытоеным смяшком у сіняватых губах яго Караліна. I, калі ён памкнуўся да труны, гэты смех згінуў і губы сцяліся пакутна і злосна.

Караліну пахавалі, а Корсаку ўсё здавалася, што яна на які міг ажыла, вось так нечакана засмяяўшыся яму.

Корсак нікому пра гэта не гаварыў. Ды каму скажаш, ды хто ўжо дасць веры, што нябожчык можа ажыць. I чым больш уцякала часу з таго далёкага дня, тым болей верылася Корсаку, што Караліна ўсміхнулася і нават хацела загаварыць да яго.

А малы Змітрык тады сядзеў на ложку, падкурчыўшы пад сябе босыя ножкі, і жаласна, адзінока плакаў.

Колькі яму тады было? Ці не восьмы гадок ішоў?.. I вось вырас на лес гледзячы. Ні ўправы, ні ўпынку на яго няма.

I дзе ж ён дзеўся? Што ж будзе з гэтаю павесткаю?

Корсак пастаяў, пакутна і натужліва думаючы, што ж рабіць далей? Не ісці ж у тыя далёкія Дварчаны па такой хлюпаце і не шукаць жа яго. А ці знойдзеш. Бяжыць усё то да местачковай дзяўчыны — любіцца, то да нейкага Царыка — палітыкаваць. Ох, цяпер, пры такой ліхаце, пры такім шаленстве на свеце ўся гэта неразважнасць ды дурнота дабром не скончыцца. Корсак паглядзеў у мурзатае, з сіваватымі паскамі, не мытае за зіму акно, паслухаў, як недзе за ліштваю шалпочацца верабей — пэўна ўжо збіраецца віць сваё гняздо, і, не знайшоўшы, за што зачапіць рукі, выйшаў на двор. Са страхі, набрыняўшы кроплямі, капала вада — раставаў гэты позні, ужо вясновы імжысты сняжок. Каля вугла дрыжала сіняватая лужына. Цыбаты, з гарачымі завушніцамі, чырвона-залацістай шыяй певень, дзюбнуўшы ў лужыну, падымаў разяўлены рот. Здаецца, смакаваў гэтую халодную ваду.

У Корсакавых мыслях закружылася тое, што заўсёды гаварыла на святыя грамніцы, прынёсшы з касцёла пасвенчаную свечку, яго Караліна: «Во сёння адлега. Пятух вады пад вуглом нап’ецца, то ўжо вол на Юр’я травы наесца».

«А калі ж сёлета былі грамніцы? Во, нават і забыўся. Як бяжыць час, не згледзіш. Ужо і Юр’е на носе».

Мацаючы нагамі цвёрды, зацярушаны жоўтай саломай каля гумна лёд, выйшаў да Алесінай хаты. Пастаяў сярод вуліцы, падняўшы свой зжоўклы нездароўчы твар і чуючы, як пахне вясною і лагодна шуміць за вушамі вільготна-прэсны вецер.

За раўком, дзе раставаў, сочачыся вадою, пачарнелы курган снегу, на абветраным зеленкаватым ад моху грудку, у Літаваравым, абкладзеным картаплянікам хляве, рыкала, натужліва і моцна, шкадуючы, мусіць, аднятае цялятка, устрывожаная карова.

Што ж робіцца ў Літавараў? Ім жа таксама прынеслі павестку. Корсак азірнуўся на карычняваты вішняк, на Алесіны цемнавата-патайныя вокны і пайшоў напроці гэтага прэснага ветру, што цёк за шыю ласкавым халадком. У прагале сіняватых хмар плыў белаваты кружок высокага веснавога сонца. Ён то хаваўся, то нечаканай радасцю кружыўся, выплываў зноў. I, адбіваючыся ад мігатлівай вады, што бруілася ў звілістых, крывых, як вены на руцэ, латачынах, калюча сляпіў вочы.

Корсак зажмурыўся і навобмацак падняўся на камень перад ганкам, навобмацак увайшоў у сені. Задыхнуўся ад паху вантробаў і свежай крыві — падвешаная заднімі нагамі за прывязаны да бэлькі дручок, тут, у сенцах, астывала бела-ружовая цялячая тушка, у чыгун з абрубка шыі сцякала загуслая кроў.

— Свяжуяце? — заміж прывітання спытаў Корсак, не прывыкшы яшчэ да поцемку ў хаце і нікога не бачачы.

— Якое тут свежаванне,— адазваўся недзе тут поруч каля Корсака і заперхаў ад кашлю стары Літавар.— Гэта ж чуў? Мусі — не? Казакаў нямцэ нагналі. Нейкага, кажуць, паходнага атамана Паўлава прывязлі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Голас крыві брата твайго»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Голас крыві брата твайго» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Голас крыві брата твайго»

Обсуждение, отзывы о книге «Голас крыві брата твайго» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x