Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Голас крыві брата твайго» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Голас крыві брата твайго: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Голас крыві брата твайго»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман “Голас крыві брата твайго” — прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Героі яго (Алеся, Імполь, Міця Корсак, Хрысця) прайшлі праз цяжкія ваенныя выпрабаванні. Раман заканчваецца сцэна гібелі Міці Корсака. Алеся і Імполь вязуць нябозчыка на могілкі. “Жыць трэба, жыць!”,— усклікае Алеся, убачыўшы бягучага насустрач ёй шасцігадовага сына. Так, жыццё нельга спыніць, перарваць. Яно прадаўжаецца ў нашых дзецях і ўнуках.

Голас крыві брата твайго — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Голас крыві брата твайго», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Чужы я яму,— панура прызнаўся Імполь і спытаў ужо сам: — А што?

— А тое... Цяпер гавары ды азірайся,— гэты, што стаяў у парозе, яшчэ памянціў рукою пад носам.

— Мяне няма чаго баяцца,— Імполь павярнуў голаў і да таго, што стаяў у поцемку доўгага склада.

— Тады слухай,— той, што стаяў на скамянелай глыбе солі, саскочыў да сцяны, дзе на цвіках вісела адзежа, і адкінуў сівы на дзяружнай падкладцы каптан.— Зрабі во такія кішэні.

Ён пацягнуў да сябе шырокую, спадыспаду падшытую да крыса, чырвона-зялёную, мусіць, ад старой радзюжкі полку.

— Нашто гэта? — Імполь убачыў і на другім крысе клетчатую споднюю кішэню.

— Соль у чом насіцьмеш?

— Досіць і гэтых,— Імполь паляпаў сябе па клубах.

— Гэта калі сабе...

— А каму ж яшчэ?

— Сёння ж сыбота. Трэба ж і па кілішку дзюбнуць. Значыць, трэба... на ўсіх...— сказаў высокі, роўны з Імполем, і азірнуўся на пройму дзвярэй — там паперадзе шахкання, па сточаным сонцам снезе бег косы цень.

Высокі мужчына насцярожана змоўк — у пройме дзвярэй спыніўся Вайтовіч. Худыя шчокі яго гарэлі чырванню, ён, падымаючы вострыя, сутулаватыя плечы, задыхана соп.

— Змарыўся? — падмігнуўшы Імполю, спытаў высокі.

— Пытаеш,— аказаўся другі з цёмнага кутка.— Хіба не чуеш? Ледзьве жывы чалавек.

— Гэта праўда, хлопчыкі, ледзьве жывы,— згадзіўся Вайтовіч, не ведаючы пра тыя жарты, што строілі з яго грузчыкі.— Прыходжу дадому...

— А ты ж казаў, у кантору збегаеш.

— Вот любіш перабіць,— зазлаваў Вайтовіч.— I тутака ў канторы быў, а потым дадому заскочыў, мяшкі во ўзяў,— ён кінуў з-пад пахі скрутак белых перавязаных мяхоў.

— Застаў каго?

— Дзіва што,— перабівалі, не давалі дагаварыць адзін адному і ўжо душыліся ад рогату грузчыкі.

— Вам смех, а я яшчэ адысці не магу...

— Чаго гэта?..— пасур’ёзнеў і пакруціў пальцам у вусе, што нечакана зазвінела, цікаўны Імполь.

— Падыходжу дадому, а там каля брамы — фурманка. Сядзіць нехта сагнуўшыся і ўтуліўшыся ў каўнер. Я подбегам ад брамы ў хату. Чую, і ён, саскочыўшы з саняў, за мною ідзе. Я не азіраючыся — ў калідор. I тут бачу — падазрона варушыцца занавеска... і жонка збялелая стаіць.

— Так хто ж гэта быў? — нецярплівасць разабрала ўжо і тых двух.

— А што, не дагадаліся? — усміхнухся Імполь.

— Няўжо партызаны? Днём, каб ужо хоць на шараку...

— Яны... вунь сядзяць у хаці. Па соль прыехалі,— зноў неяк зяхнуў і задыхнуўся Вайтовіч.— Зараз будуць тут.

— Хіба галавы не маюць... Гэта ж во за складам паліцыя.

— Хлопцы, будзе мне, будзе і вам, а дзявацца няма куды.— Вайтовіч падняў і раскруціў белыя мяхі з чорнымі наштампаванымі нямецкімі арламі.— Насыпай, Імполь.

Тыя ўдвух, выпінаючы губы, з дзівам глядзелі, мусіць, яшчэ не верылі ў тое, што расказаў Вайтовіч, а можа, прыкідвалі, што рабіць далей — бо, праўда, поруч са складам у дварчанскай сінагозе, абнесенай цаглянай высокай сцяною, з леташняй восені стаяла паліцыя — васемнаццаць чалавек, а цераз вуліцу ў двухпавярховым доме з дзвюма драўлянымі калонамі была ўправа, за ёю — у старых парожніх яўрэйскіх дамах — тодаўцы [6] ТОДТ — ваенна-будаўнічая арганізацыя. Мела назву ад гітлераўскага генерала Фрыца Тодта. , старыя непаваротныя немцы ў дзюбатых з доўгімі памятымі брылямі шапках, што браліся адбудоўваць спалены тартак, а покуль што ўздоўж чыгункі састаўлялі зялёныя шчытавыя баракі.

Але самае небяспечнае было тое, што сюды мог прыйсці Франц — малады прыгожы з залатой каронкай славак, што пасля Роберта — сівага, у залацістых акулярах немца, ганарыстага і трохі непадступнага, здаваўся мяккім, неблагім чалавекам. Ужо з месяц, як Франц кіраваў дварчанскім аддзелам ЦТО. Гэта яму хітраваты Вайтовіч прывёў у падсуседы ў дагледжаны драўляны дом пад старым каштанам маладзенькую бялявую студэнтку. Тады-сяды яе ўжо бачылі пад ручку з Францам і ў фетравым капялюшыку, з якога звісала дымчатая вуалька ў чорных мушках.

— Хлопцы, чаго маем стаяць? Яны зараз прыедуць,— замітусіўся Вайтовіч, кідаючы грузчыкам белы мех з чорным арлом, што, драпежна раскрыжаваўшы крылы, трымаў у кіпцюрах вянок са свастыкай.

— А ты не трапячыся,— павярнуў да Вайтовіча свой прыплюшчаны і нібы перабіты на сярэдзіне нос плячысты, крываваты ў нагах і, мусіць, дужэйшы тут за ўсіх грузчык.— Падумаць трэба.

— Гэ-э, думаць,— Вайтовіч нагою падмог, падымаючы і сунучы бліжай да Імполя цяжкі, нашуфляваны да палавіны соллю нямецкі мех.— Дзеўка там з імі ў белым кажушку адвярнула во так крысо,— Вайтовіч нават у сябе перад грудзьмі махнуў рукою,— і паказвае аўтамат.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Голас крыві брата твайго»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Голас крыві брата твайго» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Голас крыві брата твайго»

Обсуждение, отзывы о книге «Голас крыві брата твайго» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x