Андрасюк Міхась - Фірма

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрасюк Міхась - Фірма» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Беласток, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Беларускае літаратурнае аб’яднанне Белавежа, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Фірма: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Фірма»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

“Фірма” — першая кніга прозы Міхася Андрасюка. Яна ўяўляе сабой збор апавяданняў, аб’яднаных адным краявідам — Гайнаўкай. І хаця аўтар наўпрост не называе той мясціны, а тлумачачы месцадзеянне акрэслівае агульнастатыстычнае правінцыйнае мястэчка, кожны жыхар прыпушчанскага краю дакладна ведае, што апісаныя ў апавяданнях падзеі адбываюцца менавіта ў Гайнаўцы. Галоўныя героі твораў — горад і яго жыхары. Ствараецца ўражанне, што персанажы апавяданняў спісаны з натуры. Смяшлівыя і сур’ёзныя, самотныя і раскаваныя, узнёслыя і заземленыя, непасрэдныя і засяроджаныя — усе яны блізкія і дарагія пісьменніку, які сустракаецца з імі штодзённа і ведае, чым яны жывуць, аб чым мараць і ў што вераць. Аўтар не кідае сваіх герояў на подзьвігі, яны не выконваюць звышмагчымых дзеянняў, яны проста жывуць, а аўтар дакладна і ўдумліва заглядае ў іхныя душы і раскрывае перад чытачом нутро звыклага сярэднестатыстычнага гайнавяніна, або проста жыхара правінцыйнага мястэчка. Счытвае іх думкі і агучвае на старонках кнігі, прасякнутай добрым гумарам, уласцівым аўтару.

Фірма — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Фірма», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ноччу з нядзелі на панядзелак вярнулася Валянціна і ўвесь дакладна апрацаваны свет пацалункамі і пяшчотамі перавярнула дагары нагамі. На працы ён паводзіў сябе зусім прыстойна. Час ад часу паглядаў на супрацоўніцу, стараўся зразумець, адкуль бярэцца яна, жаночая двудушнасць. Пра здарэнні апошняй ночы ні жэстам, ні словам не ўзгадваў. А вечарам не стрымаўся. Набраў нумар і пазваніў Валянціне. Гаспадар, які толькі што вярнуўся з камандзіроўкі, падняў трубку.

— Ты — мая. Так ці сяк. Апошняй ноччу, не запярэчыш, мы былі разам. І тыдзень назад. І яшчэ раней. Я кахаю. Я не магу жыць без тваіх радзімак. Гэтай, што ніжэй пупа, і гэтай маленькай-маленькай, ведаеш дзе. — Выкінуўшы з сябе такія словы, Юрасю зрабілася ўсё адно, што здарыцца заўтра. Не чакаючы адказу, паклаў трубку і пайшоў спаць. У гэту ноч не ўзлазіў на мядзяную гару, не выбіраўся ні з агню, ні з дыму. Прагульваўся па шырокіх лугах, рваў кветкі, лавіў матылькоў. Кветкі і матылі пераўтвараліся ў салодкія вусны, у руплівыя далоні. Гэтымі вуснамі, гэтымі далонямі Валянціна вяла Юрася на вяршыны воблакаў, бялейшыя за снег, лагаднейшыя за дотык майскага ветру.

У той час, калі Юрась бестурботна гойсаў за матылькамі, у цэнтры горада, у кватэры на другім паверсе, між Валянцінай і яе законным мужам зацягвалася сур’ёзная размова. Вынік гутаркі атрымаўся такі, што жанчына прыхварэла. Хвароба не была з гатунку цяжкіх, якім трэба шпітальнае лячэнне. От, звычайнае недамаганне на пункце часовай страты прыгажосці, больш яно дакучае, чым баліць, ды на працяг тыдня выключае жанчыну з усякіх публічных спраў.

Дзякуй богу, падобныя гутаркі ў гэтай сям’і раней не здараліся. Муж, маласпрактыкаваны ў мастацтве руйнавання жаночага цела, закончыў справу адным, затое вельмі трапна ў наваколлі вока пастаўленым сіняком, а прытым папрасіў прабачэння і адправіўся ў чарговую камандзіроўку.

„Без віны Валянціна, — думаў, аднак, муж. — Ніколі, ні жэстам, ні словам не ашукала мяне. З другога боку — хто ведае? Адкуль жа гэты сабачы сын так дакладна абазнаны з яе таямніцамі. Радзімкі, перчыкі. Эх, радзімкі”, — такія думкі таўкліся ў мужавай галаве. На шляху ў далёкі Познань так і не паспеў рассудзіць: вінавата жонка ці зусім без прычыны атрымала пад вока каляровую фінфу. Не ведае, пэўна, і па сённяшні дзень ды, на ўсякі выпадак, застаецца ў тым жа Познані ўжо чарговы год.

А Юрась? Па медычных прычынах на пенсіі Юрась. Шпацыруе вуліцамі, бывае — і ў магістрат загляне, аднак у тыя дзверы, дзе кіраўніком, адказным за гарадскія дарогі працуе пані Валянціна, не заходзіць Юрась.

Кажуць — усё ж пашанцавала жанчыне. Прынамсі, службова. Дык і нам, звычайным жыхарам: не так даўно па цэнтральнай вуліцы ўклалі новыя, каляровыя тратуары.

Бар “У Алеся”

Раніца

Калі раніцай выходзіце на вуліцу і калі гэтая вуліца называецца Крутагаловая, можаце заняцца гутаркай, любымі думкамі, можаце захапляцца архітэктурай, птушыным шчэбетам ці яшчэ чым-небудзь. Кіраванне пакіньце нагам, а яны беспамылкова завядуць вас пад акуратненькі будыначак з белай цэглы, прыкрыты чырвонай шведскай бляхаю. Акружаны шматпавярховымі блёкамі, нізкі і прысадзісты, без лішніх пачуццяў прыніжанасці, магчыма, найвышэй задзірае гэту сваю шведскую шапку. Гляньце яшчэ на шыльду: калі там напісана “Бар у Алеся”, значыць — вы прыехалі. Застаецца толькі адчыніць дзверы, увайсці і прысесці за драўляным, лакіраваным на жоўты колер столікам. Нагам, за іхнюю беспамылковую працу, таксама належыцца грунтоўны адпачынак.

У Алеся, пакуль што, вялікага натоўпу няма. Дзядзька Кандрат, калеяж на пенсіі, даўно справіўся з прыватнымі і службовымі справамі, заходзіць сюды часценька, бывае, што з самай раніцы. Гэта прыхільны і прыязны свету чалавек, не называйце яго толькі чыгуначнікам. Слова чыгуначнік гучыць у Кандратавых вушах зусім як анучнік, а гэтага ён вельмі не любіць.

Дзядзька Кандрат кожную гутарку пачынае больш-менш так:

— Мала плацяць. Каб мне, ведаеце, хаця адзін грош палічылі за кожны праеханы кіламетр...

Меркаваўшы па Кандратавых вачах, замглёных трошкі і знерухомелых, можна здагадацца, што не адзін калеярскі кіламетр боўтаецца ўжо ў ягоным страўніку.

— Міхась! — дзядзька Кандрат шчыра раскідвае рукі, бы сакратар Ярузельскі, пабачыўшы сакратара Брэжнева, сыходзячага па лесвіцы з самалёта ТУ-154.

Мне радасна. Чалавеку заўжды робіцца прыемна, калі нехта заўважыць яго і вылучыць з ананімнага натоўпу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Фірма»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Фірма» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
Міхась Андрасюк - Белы конь
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Міхась Стральцоў - Загадка Багдановіча
Міхась Стральцоў
Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Міхась Чарняўскі - Страла Расамахі
Міхась Чарняўскі
Джон Гришэм - Фірма
Джон Гришэм
Чарот Міхась - Босыя на вогнішчы
Чарот Міхась
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Фірма»

Обсуждение, отзывы о книге «Фірма» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x