Вячаслаў Адамчык - Дзікі голуб - апавяданні

Здесь есть возможность читать онлайн «Вячаслаў Адамчык - Дзікі голуб - апавяданні» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1972, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дзікі голуб: апавяданні: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дзікі голуб: апавяданні»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У новую кнігу В. Адамчыка ўвайшлі апавяданні апошніх год. Тут і «Дзікі голуб» — апавяданне пра чалавечую дабрату, навела «Пагарэльцы» — пра мацерыну памяць аб сваім дзіцяці, што забілі ў вайну, тут і замалёўка «Хата» — пра сённяшні дзень вёскі, пра тыя змены, якія адбываюцца ў ёй апошнім часам.

Дзікі голуб: апавяданні — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дзікі голуб: апавяданні», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ах, божа, ці не Іван прыехаў! — жмурачыся, старая ўцікоўвалася ў акно.

З кабіны вылез яшчэ адзін — дзябёлы, чарнамазы.

Рот у маладзіцы раскрыўся, і твар застыў не то ад дзіва, не то ад страху. Няўжо гэта ён, яе муж? Маладзіца ўсё гэтак пільна глядзела на чарнамазага. Як ён змяніўся за тры гады — пастарэў, асунуўся, і яму саўсім не ідзе пілотка: у яго робіцца надта доўгім нос.

— Гляньце, гэта во той, што мужыка хацеў застрэліць,— скоранька зашаптала старая.

Маладзіца тарганулася на лаве і адсунулася ад акна:

— Няўжо ён?..

— Ці ж я, дзеткі, не ведаю.

Маладзіца, як сама не свая, паднялася з лавы, але ўчула, што слабеюць ногі і ўсё халадзее і дрыжыць у грудзях, і села. Няўжо гэта праўда? Няўжо ён служыць у паліцыі і страляе людзей?.. Няўжо праўда? Няўжо яна не здурэла!.. Яна заплюшчыла вочы і ўчула, як цяжкая гарачыня з шумам хлынула ў галаву. I ёй убачылася, як усе яны, у чорным, гналі пазаўчора людзей, гналі ў тыя вялікія ямы за вакзалам, дзе некалі капалі гліну... Яна якраз выйшла з хаты,— толькі зашарэла на дзень,— і можа з гадзіну прастаяла, стаіўшыся за плотам; у ямах пачалі глухавата, без ляску, усё роўна, як пад зямлёю, страляць, а потым нехта нема крычаў — і яна не вытрывала гэтага енку, уцякла ў хату.

Маладзіца зноў сабралася ўстаць з лавы: але нейкая здранцвеласць і слабасць наваліліся на яе. Божа, як ён трапіў у паліцыю? Чаму ніколі не паказваўся дадому? Няўжо праўда, што ён прыстае да кабеты?.. Няўжо ён такі гадкі?.. Яму наўме другія, а яна, дурная, чакала яго дадому...

Першым у хату ўвайшоў сухарлявы — аглядаючы маладзіцу і дзяцей, паставіў на стол бутэльку, за горлачка выцягнуў з кішэні другую. Услед за ім, прыціскаючы да жывата кансервы, усунуўся чарнамазы і раптам прыстакнуў каля парога, сумеўшыся,— бляшанка кансерваў грукнулася на падлогу і пакацілася пад лаву.

— А ты чаго тут? — ён насупіўся і ледзьве пашавяліў губамі.

— Таго, чаго і ты,— маладзіца глядзела недзе сабе пад ногі і не падняла галавы.

Ён хмыкнуў, крыва ўсміхнуўшыся, нагнуўся, каб падняць бляшанку кансерваў, і сказаў сухарляваму:

— Гэта ж во — мая жонка.

— Можа і дзеці твае? — зарагатаў сухарлявы.

— Клопат вам — дзеці,— старая падышла да стала і згрэбла ў далонь крошкі.

— Тваё дзела — старана. Не кукуй! — сухарлявы пакасіўся на маці і паставіў на стол другую бутэльку.

— Я ўжо адкукавала сваё... Пара і свой розум нажыць,— старая тыцнулася да дзвярэй, але вярнулася, узяла даёнку і выйшла з хаты.

— Цётачка, я сама падаю,— маладзіца паднялася з лавы.

— А ты куды? — чарнамазы вылажыў кансервы на стол і заступіў ёй дарогу.— I расказаць не хочаш, як жыла?..

— А хіба цябе абыходзіць,— маладзіца ўчула, што ў яе знайшлася сіла, мусіць, ад злосці.

— Во і сын, відаць, забыўся, што ў яго бацька ёсць? — ён паверх яе галавы глядзеў на дзяцей.— А гэта чый яшчэ?

— Мой.

— Як?

— Знайшла.

— Можа дзе якога жыдка?

— А табе што?

— Можа, прыйдзецца ўцякаць — нашто чужое дзіця...

Дзеці, стаіўшыся, глядзелі на яго, большы зыркаў з-пад ілба і хаваў вочы — саромеўся: пэўна, пазнаваў бацьку.

— Куды і нашто мне ўцякаць? — спытала яна і падняла галаву: вочы ў яго былі чырванаватыя і асалавелыя, твар нездароўчы, азызлаваты. «Ён тут п’е, прыстае да другіх... I, можа, сёння ехаў да тае...» — падумалася ёй.

— А ты думаеш, мне даруюць? — ад яго пахла едкім, усё роўна як авечым, потам і перагарам.

— Калі вінаваты, то не,— яна адвярнула ад яго галаву.

— Я ў пляну быў... Ды нават за тое, што я ў гэтай форме.

— Відаць, як цябе трымаюць, што нават дадому не прыходзіш...

— Не хацеў паказвацца.

— Вядома: тут можна вытвараць, што хочаш. Балазе, чужыя людзі, не ведаюць...

— А ты хацела б, каб я жывы не астаўся?

— Вып’ем, га — сухарлявы трымаў медную конаўку, разліваючы сабе на пальцы самагон.— Вып’ем, і ўсё праясніцца, як божы дзень.

— Садзіся за стол,— чарнявы ўзяў яе за руку вышэй локця.

— Адчапіся! — яна вырвала сваю руку.

Чарнявы выпіў і, хукаючы ў далонь, сказаў:

— Налі ёй.

— Я не хачу.

Сухарлявы наліў яшчэ конаўку. Яна адвярнулася. Чарнявы выпіў і не скрывіўся. I асалавеў — неяк скора: вочы ў яго наліліся каламутнасцю і заблішчалі. Ён абняў яе за плечы — ад яго зноў нясло гарэлкаю і нейкім едкім потам.

— Адыдзі, не чапіся! — яна выкруцілася з яго рук.— Схадзі да тае вунь, што мужыка хацеў застрэліць.

— Туды далекавата. Сёння ты бліжэй,— ён зноў схапіў яе за руку.

— Не прыставай! — яна хацела вырваць руку, але не здужала.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дзікі голуб: апавяданні»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дзікі голуб: апавяданні» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дзікі голуб: апавяданні»

Обсуждение, отзывы о книге «Дзікі голуб: апавяданні» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x