Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Любіць ноч — права пацукоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Любіць ноч — права пацукоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.

Любіць ноч — права пацукоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Любіць ноч — права пацукоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

аааа! ментыыы! ну, біце, біце!

крычаў у двары запознены арыштант, якога вылавілі, пэўна, зусім нядаўна, схапілі, можа, на вуліцы, а можа, і ўзнялі з пасцелі, верагодна, чарговы блатар, які трапіў у рукі міліцыянтаў, бо мова выдавала яго прыналежнасць, і ён крычаў

сукі! в натуре ж заб’еце, жывёлы!

і брыдкасловіў

бляматахушаварот!

але гэты вэрхал, які абяцаў працягвацца ўсю астатнюю частку ночы, быў, як меркаваў вязень, толькі на карысць, і Даніла Прусак у думках жадаў, каб гвалт доўжыўся і далей, бо тады ўвага ахоўнікаў і дзяжурных цалкам пераключыцца на арыштаванага, а сам ён, магчыма, здзейсніць свой план і паспее зрабіць гэта да раніцы, але тут у калідоры пачуліся крокі, яны набліжаліся, і мужчына пачаў ліхаманкава ўстаўляць назад цагліны, ён спяшаўся, але зразумеў, што не паспявае, скінуў з сябе куртку і накрыў ёю рэшткі кавалкаў цэглы, якія раней выцягнуў са сцяны, — у камеры ўжо даўно было цёмна, але святло не ўключылі, вочы яго адаптаваліся, і ён збольшага бачыў абрыс прадметаў і рэчаў, і цяпер баяўся толькі аднаго — каб не ўключылася лямпачка са столі, бо тыя, хто ўвойдуць, адразу ўбачаць і зразумеюць усё, але якраз у гэты момант крокі наблізіліся і гукі ад іх заціхлі перад самымі дзвярыма, а потым заслонка, праз якую падаюць ежу, так званая кармушка, адсунулася, і ў твар вязню ўпёрся прамень ліхтара, але дзверы камеры не адчынялі, і мужчына пачуў

скажу табе няшмат

вымавіў голас

але, спадзяюся, ты хутка кеміш, дык ведай: калі ты прызнаешся і падпісваеш паперу, то праз гадзіну пастукай у дзверы і паведамі, а калі будзеш пры сваім — то роўна праз гадзіну і дзесяць хвілін да цябе прыйдуць госці, а калі яны прыйдуць, то пасля іх табе спатрэбіцца толькі вось гэта

і праз адтуліну ў камеру ўпаў маток вяроўкі, а голас сказаў

тая самая, якой Клім Фралоў пакарыстаўся, бо пасля таго, што з ім зрабілі, гэтая шворка — адзінае выйсце, а пакуль думай і час зазнач: зараз гадзіна і сорак хвілін, гадзіннік на руцэ табе пакінулі

а Даніла Прусак пасунуўся да дзвярэй і спытаў

хто вы і растлумачце хаця б, чаму вы мне пагражаеце?

але адказу не было, і ён таропка дадаў

калі мяне выпусцяць — тады ўсё і абмяркуем

а голас з-за дзвярэй сказаў

у цябе ёсць час, каб падумаць, а потым прыйдуць госці, а ўжо калі яны застануцца з табой да раніцы, табе толькі шворка і спатрэбіцца

пасля чаго ліхтар пагас, заслонка апусцілася і крокі аддаліліся ад дзвярэй, а мужчына памкнуўся да сцяны і, ужо амаль не прыслухоўваючыся да гукаў у калідоры і не засцерагаючыся, працягваў крышыць і выломліваць кавалкі цэглы і ссохлага раствору, амаль фізічна адчуваючы, як імкліва набухае і потым паступова растае ноч, і тут якраз бліснула маланка і загрукатаў гром, і вязень абрадаваўся навальніцы, бо яна спрыяла яго планам, і ўрэшце першая цагліна вывалілася вонкі і з шоргатам упала на зямлю за сцяной, у твар яму дыхнула свежым паветрам, і мужчына сцяўся на кароткае імгненне: ці не ўбачыў альбо не пачуў хто на двары гэтыя выпалую цэглу і дзірку ў сцяне, але на падворку было спакойна, шумеў дождж, хіба толькі з вальера падаў голас службовы сабака, дый той хутка супакоіўся, вязень прыняўся за справу, ён спяшаўся, бо ўжо нагадвалася раніца, але прымушаў сябе не ўпадаць у паніку, і рэшткі яшчэ адной цагліны асыпаліся вонкі; яго рукі ўжо свабодна пралазілі ў дзірку, і справа пайшла хутчэй, ён спяшаўся, бо па яго падліках час, адведзены яму, вось-вось павінен быў скончыцца, а што пагроза не пустая — ён ведаў дакладна, варта было толькі ўспомніць пра Кліма Фралова, і мужчына выбіў апошнюю, на яго думку, цагліну і, падставіўшы пад ногі вядро, стаў праціскацца ў дзірку, куртка перашкаджала яму, ён зняў яе і зноў зрабіў спробу, рука і галава го пралезлі ў шчыліну, ён вылазіў са сцяны, як насякомае з кокана, раздзіраючы ў кроў рукі, і ўпаў уніз, на мокры асфальтавы падворак — ноч яшчэ хавала яго, сабака з вальера зноў забрахаў, але мужчына аддыхаўся і, прыціскаючыся да сцяны, дабраўся да брамы, яна нават не была зачынена, і выйшаў на вуліцу, пасля чаго адразу звярнуў у першы ж завулак, які перацякаў яе, і пайшоў далей у цемры, імкнучыся не пераходзіць на бег, бо тады б ён адразу прыцягнуў да сябе чыюсьці ўвагу і шлях яго вёў не дамоў, а да Антона Пракопавіча Кнігі, бо ён ведаў, што дома яго лёгка возьмуць зноў, а другога такога шанцу на ўцёкі яму не выпадзе ніколі, і толькі думка пра хлопчыка і сына Ігната непакоіла яго, таму ён і вырашыў прасіць дапамогі ў старога.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x