Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - Любіць ноч — права пацукоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Любіць ноч — права пацукоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Любіць ноч — права пацукоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Творы Юрася Станкевіча — пранізлівыя і праўдзівыя, жорсткія і рэалістычныя, жаласлівыя і праварадыкальныя адначасова… У нейкім сэнсе яны прэзентуюць сабой новы беларускі экзістэнцыялізм — як у Быкава, толькі па-сучаснаму, без цэнзуры, без саўка.

Любіць ноч — права пацукоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Любіць ноч — права пацукоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

заразіш дзяцей — заб’ю, маць тваю, так і гэдак!

дзяўчына ўрэшце нацягнула на ногі джынсы, падхапілася з зямлі і, вяла мацюкаючыся і адмахваючыся рукамі, рушыла на вуліцу, там прысела на лаўку, але потым зноў вярнулася назад, быццам ёй не было куды ісці, а на сад, на падворак і на дом між тым павольна наступала ноч, у доме ўжо засвяціліся вокны, шум адтуль зноў узмацніўся

ай, не трэба, Карым!

дзявочыя галасы, якія раз-пораз пераходзілі ў віск і смех

гігігігі! хехехехехе!

і зноў

ай, бля, не трэба!

і адразу

хахахахаха!

нехта ўзмацняў гук на магнітафоне

буруламтамдамшарадам!

грукацелі ўдарныя, — так, што вібрацыя перадавалася па зямлі, і даўнёнак яшчэ далей заціснуўся ў сваёй схованцы, і так працягвалася доўгі час, пакуль ўрэшце з былога фралоўскага дома зноў прыйшла незадаволеная паслугачка Васіліна і, адкрыўшы дзверы на веранду, гучна закрычала

бацька кліча і казаў, каб усё выключылі, бо хутка спаць будзе!

і музыка сціхла, але з расчыненых дзвярэй па-ранейшаму даносіліся вісклівыя галасы дзяўчат і рэзкія, уладарныя воклічы хлопцаў-чужынцаў, ды танчыла перад дзвярыма, нібы самнамбула, кірпаносая дзяўчына ў джынсах, рэзка ўзмахвала рукамі і круціла вузкімі сцёгнамі і падпявала сама сабе і загаляла невялікія вострыя грудзі з-пад расшпіленай блузкі, а астатнія ўсміхаліся нервова

хіхіхіхіхіхі

толькі Карым адправіўся ў фралоўскую сядзібу да бацькі, злосна ляпнуўшы брамкай, і выкрыкнуў на развітанне на ўвесь сад расейскую мацяршчыну

бляматахушаварот!

і ноч згусцілася яшчэ болей, а даўнёнка працяў холад, які, як ён адчуваў, ішоў ад зямлі, хаця і не ведаў, што зямля заўсёды цягне ў сябе, і хлопчык выпаўз з-пад клеткі, абмацаў у цемры свой распухлы, у балячках твар і застагнаў ад болю, але адразу сцішыўся, бо спужаўся, што яго могуць зноў убачыць, высачыць нават тут, у цёмным куце саду, і не ведаў, што яму рабіць далей, бо ісці ў дом было нельга, а побач не было ні маці, ні дзядзькі Данілы, — быццам разам абарваліся ўсе сувязі са звыклым, цёплым, бязбедным і сытым светам, які акаляў яго раней, і ўсё навокал накрыла ноч, і тут раптам пайшоў дождж і бліснула маланка, і даўнёнак марудна пабрыў да хляўка, адчыніў дзверы, ступіў унутр і вобмацкам знайшоў старую канапу, на якой яго адразу змарыў сон, і так ён то спаў, то прачынаўся, шум дажджу то сціхаў, то ўзмацняўся, а потым заціх: хлопчык абудзіўся ў чарговы раз ад моцнага, мабыць, апошняга ўдару грому і неспадзявана адчуў небяспеку — яна ішла з густой і вязкай цемры вакол яго, споўз з канапкі і заціснуўся ў кут за ёй і так знерухомеў, а цемра мякка ўскалыхнулася, і ён пачуў спачатку быццам шыпенне

ш ш ш ш ш ш ш ш ш ш ш ш ш ш

а потым ціхія галасы, настолькі ціхія, нібы шамацела паветра

не бачу яго, дзе ён?

гаварыў нехта, а другі, быццам жаночы, голас адказваў

тут ён, дзе ж яму быць

і першы голас сказаў

вось і разбярыся сама

а жаночы адказаў

ш ш ш ш ш ш ш ш

і спытаў

чуеш?

і тут жа сцвердзіў

крокі, я чую крокі

а першы голас казаў

тады ідзём, заўтра ноч будзе

і жаночы зноў папярэдзіў

ш ш ш ш ш ш ш

і небяспека быццам адступіла, прамень святла прабіўся праз шчыліну ў дзвярах, і раптам дзверы рыпнулі і паехалі ўбок, а ў праёме ўзнікла постаць у плашчы і капелюшы, бліснула святло ліхтарыка, і малы пачуў голас старога Антона Кнігі, які гаварыў яму ціха

ну, вось я цябе і знайшоў, ад мяне, братка, не схаваешся, я тое і дзядзьку твайму даводзіў

і бедаваў

хто ж гэта цябе так, нябогу?

і прыспешваў

цяпер пойдзем хутчэй, а то дзядзька зачакаўся, а яму сюды нельга

і пытаў

а Ігнат, брат твой, дзе? хіба ён не прыехаў?

даўнёнак не разумеў пра брата, але радаваўся і паўтараў

дзедадзедадзеда

і стары павёў яго праз сад і браму на вуліцу, у ранішняй цішы толькі пачыналі гаманіць птушкі; стары насцярожана азіраўся і трымаў правую руку за крысом плашча і гаварыў

ну, а я спачатку ў хаце цябе шукаў, а як пабачыў там тых прыхадняў, то зразумеў — там цябе няма, а тыя спяць моцна, так, пеўня ім туды б чырвонага, а Ігнат, значыць, не прыехаў, ну-ну

а малы ледзь плёўся, і Антон Кніга шкадаваў

няма сілы, а то ўзяў бы цябе на рукі

і азіраўся і гаварыў

каб толькі не высачылі, куды мы ідзём, дзе наша лежка

і голас яго гучэў усё больш бадзёра, па меры таго як яны набліжаліся да дома, і ўрэшце стары і малы апынуліся перад брамкай, за якой ужо чакаў Даніла Прусак, і даўнёнак зрабіў спробу пабегчы да яго, але не здолеў, а мужчына, як толькі пабачыў яго твар, пабялеў і спытаў

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Любіць ноч — права пацукоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - П'яўка
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Любіць ноч — права пацукоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x