Сергей Балахонов - Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Сергей Балахонов - Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Литагент Электронная книгарня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Думаеш, ты добра ведаеш беларускую гісторыю? Скажы тады, у якіх стагоддзях птушка фенікс і аднарогі насялялі наш край? Што маляваў Францішак Скарына ў сваім дэмбельскім альбоме? Як адзначалі літвіны-беларусы сваё вяртанне з Месяца? Каля якога беларускага горада адбыліся падзеі, што сталі асновай для сюжэта відэагульні пра Супер-Марыё?
Калі не маеш што адказаць на ўсе гэтыя пытанні, дык найлепшым дарадцам для цябе будзе кніга Сяргея Балахонава “Зямля пад крыламі Фенікса. Нарысы з паралельнай гісторыі Беларусі”. Мноства неверагодных фактаў, сенсацыйных адкрыццяў і парадаксальных высноваў знойдзеш на старонках гэтае кнігі.
Чытай! Здзіўляйся! Спрачайся!

Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дакладная дата народзінаў Веляславы Менскай навуцы невядома. У розных крыніцах годам народзінаў называюцца 1182 і 1184 гады. Пры гэтым аўтары паведамленняў падкрэсліваюць, што падчас з’яўлення будучай пісьменніцы на свет адбываліся дзіўныя праявы: «вълкы вкруг дома звучне завываше» (запіс манаха Сідара Ізяслаўльскага), «воронки и соловье с пеяньем кружаше» («Травник славен»), «жаба плигне да бычий пузырь в окне порва» («Дивосил»). Падобнымі вобразамі яны жадалі падкрэсліць неардынарнасць падзеі. Бо той жа Сідар Ізяслаўльскі яшчэ і зазначыў, што ў яе асобе «явил Господ Бог вполню протиположност Евфросиньи Полоцькой».

Мяркуючы па ўсім, Веляслава належала да княскага роду. Пра гэта ўскосна сведчыць кніжнік Архіп Смаляніч, згадваючы яе «княжи власа» і «черлены княжи уста». Зрэшты, тут мы можам мець справу не з фіксацыяй рэальнага сацыяльнага становішча, а з пэўнага кшталту паэтычным тропам. У кожным разе яна была вельмі адукаванай для свайго часу жанчынай. Зусім верагодна, што нейкі час яна адукоўвалася ў Полацку, працуючы ў бібліятэцы і скрыпторыі, заснаваным за часы Еўфрасінні. Прынамсі, на маргіналіях адной з богаслужэбных кнігаў, якая паходзіць з тагачаснай Полаччыны ўтрымліваюцца надпісы: «Велеслава взыщет славу», «Из Менеска Велеслава суть не Путятична Забава», «Язык Велеславы, яко адская лава». Хто б ні пакінуў гэтыя надпісы, з іх вынікае неадназначнасць характару пісьменніцы.

Асветнік Акінф Цвярскі паведамляе, што Веляслава Менская чытала і нават спрабавала перастварыць («кусилася толмачити») на тагачасную кніжную «рускую» мову заходнееўрапейскія эпічныя творы «Песня пра Раланда» і «Спеў пра нібелунгаў». А вось Феафраст Слуцкі сцвярджае, што яна была ў захапленні ад «Слова пра паход Ігараў» і быццам бы нават «до Чернигова хаживала», каб пабачыцца з яго аўтарам. Калі верыць Феафрасту, яна «хотяше понести» (зацяжарыць) ад аўтара «Слова», але «бывает, иже держати писало легше, нежьли зачати дитя».

Увогуле ж Веляслава любіла падарожнічаць. У 1203 г. яна наведала Тураў і над магілай япіскапа Кірылы «чтяху слово свое о велих книжниках и басниках» (Сергій Туроўчык «Блюдения»). У 1206 г. яна пабывала ў Бранску, дзе «даша в ухо и порваша срачицу» (дала поўху і парвала сарочку) прапаведніку Дземетрыю Грэку за «гордость его превелику» («Бряньскый святоянник»). Сярод іншых гарадоў, дзе пісьменніца «наследиша много», называюцца Смаленск, Ноўгарад, Матраха (Тмутаракань), Кіеў. І, мабыць, гэта зусім не поўны спіс. Якім жа чынам Веляслава Менская «наследиша много» у названых гарадах? На жаль, мы маем вельмі цьмяныя недатаваныя звесткі.

У Смаленску Веляслава незразумелым чынам «выиграше» ва ўсходняга купца 1000 дырхемаў і выдаткавала іх на «книгы мирськие» (то бок нецаркоўныя) для смалян. У Ноўгарадзе яна ўздатнілася кагосьці жорстка скрытыкаваць («облаяти по жести»). Навуковец А.К.Моркаўка прыпісвае ёй аўтарства знакамітай наўгародскай берасцянай граматы № 330, дзе, нібыта, сваё частковае адлюстраванне знайшла тая жорсткая крытыка. У Матрасе пісьменніца з невядомай прычыны «ныряше в море до исткуна» (маецца на ўвазе затопленая антычная статуя аднаго са старажытнагрэцкіх багоў).

Калі ж верыць старагрузінскаму дакументу «Хроніка Міміно», у Кіеве «пасля вінапіцця» Веляслава перастрэла каля Сафійскага Сабора аўтара паэмы «Віцязь у тыгравай шкуры» Шату Руставелі і папрасіла, каб той ёй «надрапаў пару словаў на першай-лепшай шкурцы». Вялікі грузін зразумеў мянчанку не зусім слушна і палічыў за «вулічную дзеўку», з чаго атрымаўся пэўны канфуз. Большых падрабязнасцяў іх сустрэчы ў дакуменце няма. Даследніца Таісія Віняхоўская лічыць, што Шата Руставелі ўсё ж пакінуў старабеларускай пісьменніцы свой аўтограф на кавалку пергаміну, які знаходзіцца зараз у сховах Калінінградскага музея (Расія). На яе думку словы Руставелі: «Какая у тебя печатлительная глаза, милая. Ты пистельница, да?» адрасаваныя акурат Веляславе Менскай. Аднак гісторык літаратуры Антон Варанецкі лічыць, што адрасатам гэтых словаў была іншая кніжніца – Аксенія Чачэрская.

Што тычыцца ўласна творчага даробку Веляславы Менскай, то тут інфармацыі яшчэ меней. Паводле Севасцея Мсціслаўскага яна была аўтарам «изборника» пад нестандартнаю для той эпохі назваю «Бусяки сторонния плодныя». Творы, што былі ў яго ўключаны, мелі самы шырокі жанравы разбег: песні, навелы, афарызмы ды інш. Сучаснікі ацэньвалі іх па-рознаму. Але ў бальшыні крыніц, якія захаваліся да нашага часу, пераважае даволі стрыманая, а то і шчыра непрыязная рэакцыя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Сергей Залыгин - Соленая Падь. На Иртыше
Сергей Залыгин
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Залыгин
Валентин Чемерис - Феномен Фенікса
Валентин Чемерис
libcat.ru: книга без обложки
Сяргей Балахонаў
Уладзімір Караткевіч - Зямля пад белымі крыламі
Уладзімір Караткевіч
Анна и Сергей Литвиновы - Звезды падают вверх
Анна и Сергей Литвиновы
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Балахонов
Сергей Кулаков - Тем, кто падает
Сергей Кулаков
Отзывы о книге «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Зямля пад крыламі Фенікса (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x