Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У Нямеччыне230.

І ён глядзеў на гэтую німфу і не разумеў, як яна калісьці магла насіць драныя джынсы або непрыстойна кароткія скураныя спадніцы, стрыгчыся амаль пад нуль, фарбаваць валасы ў чырвоны ко­лер, абвешваць рукі фенечкамі, набываць выключна кеды ці берцы, любіць мужчынскія кашулі. Бываюць брыдкія качаняты, а вось Нюта Рупель была злосным качанём, якое шыпела і шчыпалася. Зрэшты, яна ўмела зрабіць лішнюю дзірку на сваіх джынсах, каб ейныя точаныя сцёгны не давалі спакою мужчынскаму насельніцтву, яна забывалася надзець станік пад мужчынскую кашулю, а па-балетнаму ўцягнутыя каленкі надта добра выглядалі ў шортах ці кароткай спадніцы, нават берцы або кеды не псавалі ўражання. Дзіва, што такое злоснае качаня не курыла, не шыралася і выпівала столькі, што ад гэтага не сядзеш на шклянку, ды яшчэ прынцыпова не мацюкалася. А вось ад сэксуальных прыгодаў яна рэдка адмаўлялася. Сапсаваная дзяўчынка з прыстойнай сям'і.

У Францыі100.

Такой яна была на момант іх развітання. Так ужо склалася, што яна сама абсалютна нязмушана распавядала яму пра свае подзвігі, хоць і без падрабязнасцяў, — відаць, тут спрацоўвалі нейкія інтэлігенцкія тармазы. А калі не яна сама, то ў агульным асяродку знаходзілася нямала асведамляльнікаў. Ім чамусьці падавалася, што для Грынкевіча гэта будзе мець нейкую асаблівую важнасць, а ён толькі паціскаў плячыма. Вельмі час­та пра іх думалі, што яны сустракаюцца. А што яшчэ можна было падумаць пра хлопца і дзяўчыну, якія разам ідуць з кансерваторыі на нейкі канцэрт, а потым хлопец праводзіць гэтую дзяўчыну дадому і там начуе. Праўда, у асобным ложку, але гэтаму ніхто не даваў веры.

А цяпер у яе вельмі доўгія валасы, тонкія срэбныя бранзалеты на руцэ і сукенка, у якой жанчына выглядае як німфа. Яна перастала адпрэчваць сябе, перастала зазямляць і забрутальваць сябе цяжкімі берцамі і мужчынскімі кашулямі. Стала дарослай.

У Турцыі90.

Яна нарадзілася на два гады і трыста шэсцьдзясят тры дні пазней за Грынкевіча. І калі ў іх утварылася агульная кампанія, то народзіны яны святкавалі сумесна, недзе дваццаць пятага ці дваццаць шостага студзеня, каб нікому не было крыўдна. Проста паміж «двума Амадэямі» было выгадна складвацца на студэнцкі банкет. Яны разам гойсалі па крамах, закупаючыся пітвом і ежай, а касіркі прымалі іх за мужа і жонку. Абое потым доўга смяяліся з гэтага: хлопец — у паліто, класічных нагавіцах і класічным абутку, а дзеўка — з чырвонымі валасамі ды ў берцах. Нішто сабе сямейка!

Потым яны разам у Нюцінай кватэры на Петраградцы стрыглі салаты, рэзалі каўбасы, раскладвалі на талерках прысмакі, якія дзяўчына даставала з духоўкі, і ў гэтых сумесных побытавых дзеяннях было нешта цалкам натуральнае і нязмушанае. Банкеты яны ладзілі разам не толькі з нагоды народзінаў, але і пасля сесій ці проста ў гонар таго, што завяліся грошы — адмысловае студэнцкае свята.

Але ў Іспаніі... у Іспаніі іх 1003!

Грынкевіч вучыўся ў Пецярбургскай кансерваторыі на дырыгента. Яму пашэнціла паступіць спачатку на харавое, а праз год перавесціся на оперна-сімфанічнае. Нюта вучылася на «моцнаепаўсалодкае» сапрана на падрыхтоўчым аддзяленні. А яшчэ яна вымушана хадзіла ва ўніверсітэт, дзе ёй павінны былі выдаць дыплом выкладчыка нямецкай мовы.

Ейны тата, вядомы ў пэўных колах кіношны і тэатральны рэжысёр Антон Рупель, увесь час казаў: трэба мець нейкую людскую прафесію, трэ­ба мець добрую адукацыю, ты ж вучылася ў спец­школе, мова заўсёды спатрэбіцца. Карацей, уся звыклая аргументацыя бацькоў, якія зычаць дзецям таго, чаго не мелі самі. Гэта значыць, нармальнага людскага жыцця.

Сам Антон Рупель за савецкім часам сваёй «нялюдскай» прафесіяй сапраўды не здабыў сабе ані славы, ані грошай. Але ў пачатку дзевяностых ён неяк падвязаўся да нямецкай дыяспары, па гэтых каналах выйшаў на замежжа і заняўся грамадскай дзейнасцю. Тады ў яго з'явіліся грошы, якіх шараговы расійскі рэжысёр у сябе дома звычайна не бачыў. Праўда, славы ён на гэтым не здабыў, але ці хацеў ён той славы? Нюта часам то з іроніяй, то з нейкім невытлумачальным захапленнем казала, што ейны бацька, прыбалтыйскі немец, перахахліў ды перагабрэіў шмат якіх сваіх калегаў. Яна любіла свайго авантурнага тату.

Сярод іх сялянкі, пакаёўкі, гараджанкі, графіні, баранэсы, маркізы, княгініусе саслоўі і ўсе станы.

Тата грэў ёй месца ў нейкім нямецкім культур­ным цэнтры, які даваў магчымасць ездзіць у Еўропу, а потым паступіць дзякуючы веданню мовы ў нейкі з тамтэйшых універсітэтаў на някепскую спецыяльнасць, кшталту эканомікі ці чагосьці такога. А там — від на жыхарства, грамадзянства, праца, сям'я з прыстойным еўрапейцам, а не з рускім Ванем, дзеці і ўсё такое. Калі ж Нюта на чацвёртым курсе ўніверсітэта пайшла паралельна на падрыхтоўчае аддзяленне ў кансерваторыю, у яе адносінах з татам пачаліся суцэльныя пярэчанні і паралельныя актавы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x