Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Лепарэла падыходзіць да статуі, нізка ёй кланяецца і спрабуе загаварыць: «О найшаноўнейшая статуя вялікага Камандора.». Але тут жа баязліва адскоквае і кажа гаспадару, што не ў стане выканаць загад.

А сёння было не так. Грынкевіч нават пашкадаваў, што выкінуў тую бутэлечку сардэчніка, набытую калісьці для Машы. Хоць ён і быў унукам педантычнага лекара, але ніколі не трымаў у хаце «непатрэбных» лекаў. Любое заспакаяльнае ён лічыў непатрэбным. Гэта для неўрастэнікаў, а яму, калі надта ўжо кепска на душы, дастаткова выпіць сто грамаў, не, трыста грамаў алкаголю — і рэчаіснасць імгненна расквечваецца самымі лагоднымі фарбамі, і сон ідзе да яго. Праўда, калі выпіць не трыста, а болей грамаў, і зусім не піва, то назаўтра можа і галава забалець, але ж нервы ўсё адно будуць у парадку. Хай сардэчнік п'юць сардэчнікі.

Складанасць была ў тым, што алкаголь яму забаранілі. Ён усё яшчэ моцна кашляў вечарамі, а на ледзь заглушаны бранхіт магла сесці пнеўманія, таму ён на загад тэатральнага лекара еў жменямі антыбіётыкі і штосьці там яшчэ. З гэтым не варта было жартаваць, тут ягоныя медычныя гены падключалі інстынкт самазахавання. Трэба адпрацаваць спектакль, трэба заўтра сустрэць маці, якая павінна прыехаць на прэм'еру...

Увогуле маці мусіла адзваніцца, калі сядзе на цягнік у Маскве. А дзявятай вечара ён набраў яе — маці яшчэ была ў Мінску і размаўляла шэптам. Вось халера, амаль сінхронна з сынам схапіла грып, моцна тэмпературыць, учора па абедзе якраз выклікала доктара і сышла на бальнічны, нават квіток на цягнік не здала. Суседка прынясе лекі і харчы, усё нармальна... У N яна, адпаведна, не трапляе, але ў думках яна, зразумела, са сваім старэйшым.

Джавані пагражае лёкаю, што заб'е яго, калі той зноў не загаворыць з каменным Камандорам. Свавольніку ўжо зусім весела, ён цалкам страчвае пачуццё рэчаіснасці. Гэта ж трэба, якая прыгода! Статуя старога туебня загаварыла! Лепа­рэла бубніць: надта дорага можа каштаваць гэты капрыз.

Маці не пабачыць ягонай першай у жыцці, сапраўднай прэм'еры. А для яго гэта было вельмівельмі важна. Вельмі-вельмі не хацелася паказваць сябе потым на відэа. Зрэшты, рэч жа не ў гэтым. Маці была б уражаная, агаломшаная, пераможаная, яна б сказала сыну, які ён геній. На­туральна, яму пра гэта будуць казаць ці не палова аркестрантак, дзяўчат з хору, студэнтак са стажорскай групы, але ў іх свае мэты, яны хочуць спадабацца, а не даць яму сілы. Пасля разрыву з Аннай ён, як ні дзіўна, менавіта ў маці пачаў шукаць тое, на што абапіраўся ў каханай — на веру ў яго самога. Ён цяпер штодня траціў грошы на тэлефонныя званкі ў Мінск, бо маці ўсё ніяк не магла навучыцца карыстацца скайпам, баялася камп'ютара. Ён ухапіўся за яе, бо яна выявілася добрай вучаніцай і нават пачала разумець абрыўкі ягонай тарабарскай мовы. Можа быць, калі б яна нашмат раней прыняла яго і даравала выбар гэтага шляху, ён не хапаўся б за Анну з безнадзейнасцю Жазэ, які страціў усё, апроч сваёй Кармэн? Штодзённыя размовы з маці і вывелі яго з самага сапраўднага, страшэннага запою, у які ён кінуўся пасля разрыву з Аннай. Гэта доўжылася толькі тыдзень, потым ён пачаў супакойвацца. Ён нарэшце перастаў быць самотным хлопчыкам, пакінутым у інтэрнаце пры элітнай школе. Яго нарэшце любілі проста так, за факт яго існавання, а не з дамешкамі славалюбства і сэксуальнага зацікаўлення — з жанчынамі без гэтых дамешкаў ніяк нельга.

«Ах, спадару, вы толькі гляньце, як ён на нас зірнуў!»зноў выгуквае Лепарэла. Але Джавані гэта баязлівасць толькі прышпорвае: «Я цябе за­раз заб'ю!». Тады лёкай робіць новую спробу падысці да Камандора.

Грынкевіч ужо ўяўляў у дэталях, як пасля прэм'еры вып'е толькі адзін келіх шампанскага на тэатральным фуршэце, а потым пойдзе дадому разам з маці. Яна прыгатуе вячэру і будзе спачатку з лёгкім жахам, а потым са смехам назіраць за сынам, як ён ходзіць па кватэры то напяваючы асобныя матывы з толькі што праведзенага спек­такля, то пачынаючы дырыгаваць, то раптам выгукваючы: «Чорт! Гэта было недакладна, трэба наступным разам паказаць гэта вось так. ». Яны з маці з адной галактыкі, яна ўрэшце паблажліва ўсміхнецца і падумае: «Ну артыст, сапраўдны артыст! Геній!».

Не, яна не прыедзе. Можа быць, прыедзе пасля, у студзені, калі будзе ўжо не прэм'ера, калі гэта ўжо будзе не тое. І хоць яна ў думках нібыта з сынам, ён зноў пачуваецца тым хлопчыкам, якога ў восем гадоў пакінулі ў інтэрнаце для музычных вундэркіндаў. Гэтым разам маці ні ў чым не вінаватая. Пэўна, Ананкэ яго зноў выпрабоўвае. Ну што яшчэ табе трэба?! Мала я табе аддаў?!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x