Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Джавані радуецца таму, як спрытна ён зноў усіх падмануў. Цяпер яго ніхто не знойдзе. Ніхто не дадумаецца шукаць яго на могілках у такі час. Але якая ноч! Святлейшая за дзень, быццам створаная, каб паляваць на дзяўчат. Гадзіннік толькі-толькі прабіў поўнач, яшчэ не надта позна. Дзе ж той Лепарэла? Ці здолеў ён адбіцца ад донны Эльвіры?

На трэці дзень хваробы ён крыху збіў тэмпературу і прыйшоў у тэатр, дзе яго ніхто не чакаў. Трымацца было нялёгка, цела кепска яго слухалася, але рэпетыцыю Грынкевіч правёў. На наступны дзень ён зноў прыйшоў у тэатр — з невялікай ужо тэмпературай, але з шалёным кашлем, прыступы якога накрывалі яго кожныя хвілінаў пятнаццаць. Даводзілася спыняцца і просіць прабачэння ў аркестрантаў і салістаў. За рэпетыцыю ён памяняў чатыры футболкі, бо ад хваробы і слабасці страшэнна макрэў. На яго шумеў тэатральны лекар Сяргеіч, гнаў на бальнічны і пужаў пнеўманіяй. І хоць Грынкевіч упіраўся, у перапынках яму ўсё ж калолі нейкія лекі. Можа, дзякуючы ім ён і стаў пакрысе вяртацца да жыцця. Пнеўманіі ён пазбег, але хвароба зачапіла трахею, таму за пару дзён да здачы «Дона Джавані» дырыгент-пастаноўшчык застаўся без голасу. На шчасце, спек­такль ужо добра адрэпеціравалі і шмат размаўляць яму не давялося. Пад вечар яго здалі ў рукі фаніятра Ніны Андрэеўны, тая зрабіла нейкія цудадзейныя заліўкі, і назаўтра Грынкевіч змог сяктак размаўляць.

Калі ў дзень здачы ён прыйшоў на працу без тэмпературы і з голасам, то падумаў, што цяпер ужо яму нічога не страшна, ніякае тэатральнае павер'е на ім не спрацуе. Ананкэ павінна быць задаволеная: усе рахункі ён аплаціў. Ананкэ за­брала бацьку, кінула ў свой жоран каханне да жанчыны ды яшчэ і наслала на яго такую недарэчную балячку. Непрыемнасці з Машай і Ірынай былі ўжо проста драбязой, ён забыўся пра існаванне абедзвюх.

У целе яшчэ была слабасць, але ён, прынамсі, больш не пачуваўся марыянеткай на шарнірах. Прагон на яго просьбу зрабілі напаўзакрытым, а значыць, пускалі толькі па запрашальніках, квіткоў не прадавалі. Калі ён выйшаў на подыум і ўбачыў у «віп-ложы» Анну разам з Гюнтарам, то нават не меў ужо сілаў здзівіцца або абразіцца.

Тэатральныя плеткары казалі, што Гюнтар прыехаў у N яшчэ ўчора і жыве ў гасцявой кватэры разам з Аннай. Двухдзённага эпізоду «Анна — Грынкевіч» плеткары неяк не заўважылі. Аляксей таксама вырашыў думаць, што ўсё прысніў. Зрэшты, хвароба і неабходнасць сабраць сябе ў кучу дзеля працы вельмі дапамагалі яму. Ён паціху выціскаў Анну са сваёй галавы, з сэрца, з жыцця. Так было нават лепей, чым напівацца да чорцікаў і паўзці па сходах да кватэры, а потым яшчэ хвілінаў дзесяць трапляць ключом у замок. Неістотна, як Анна ўспрымае яго цяперашнюю абыякавасць. Не важна, што ў першы тыдзень яна штодня спрабавала паразмаўляць: ён прыняў рашэнне — канец.

А вось і Лепарэла. Ён злосны і незадаволены, бурчыць на гаспадара, маўляў, праз вас я ледзь не памёр. Але Джавані не разумее яго пакутаў, ён, як кажуць, на сваёй хвалі і хоча распавесці лёкаю пра выпадковую прыгоду на вуліцы.

Прагон ён правёў досыць тэхнічна, калі можна так сказаць. Гэта калі няма да чаго прычапіцца, але музыка не цешыць сэрца. Грынкевіча хвалілі, асабліва з улікам таго, у якім стане ён быў фізічна. Сам ён крыху непакоіўся: здача выйшла падобнай да чалавека з тэмпературай цела трыццаць пяць. Калі прэм'ера пройдзе з такім самым градусам, яе проста не заўважаць. Але дзе ўзяць сілы на дасканалы вынік, ён ужо не ведаў. Пэўна, за апошнія некалькі тыдняў ён разбурыў сябе ўшчэнт, вычарпаў усе эмацыйныя рэсурсы. Ён пачуваўся наркаманам, які ўжо не рэагуе на звычайную дозу.

Паміж здачай і прэм'ерай зрабілі дзень адпачынку, і гэта было досыць мудрым рашэннем. Праўда, на гэты дзень была прызначаная невялікая рэпетыцыя, якая ні ў кога не адбірала шмат сілаў. Прачнуўшыся зранку, Грынкевіч раптам адчуў, што яму больш няма пра што турбавацца, што неяк усё само сабой наладзіцца і прэм'ера пройдзе найлепшым чынам. Проста невядома адкуль узнікла такая ўпэўненасць. Да таго ж ён пачуваўся фізічна бадзёрым, цягліцы амаль перастала ламіць, а кашаль лёгка глушыўся ледзяшамі.

Ён пайшоў у тэатр амаль у шчаслівым настроі, ненармальна шчаслівым. Каб хутчэй вярнуцца ў звыклую форму, вырашыў пару прыпынкаў прайсціся пешшу. Надвор'е было ўжо зімовым, але гэта была нейкая нерасійская зіма: зусім крыху падмарозіла і зусім крыху выпала снегу, што для пачатку снежня неяк нетыпова. Па такім надвор'і толькі і гуляць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x