Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Грынкевіч праходзіў паўз вулічныя яткі з садавінай і гароднінай. Прадавец з сярэднеазіяцкім абліччам і моцным акцэнтам піярыў свой тавар. На ятках ляжалі хурма і гранаты — яскрава чырвоныя, велічынёй з дзіцячую галаву. Грынкевіч не быў аматарам гэткага пачастунку, але прадавец так горача заклікаў яго падхадыт і пакупат, што ён не вытрываў і набыў адзін з пладоў. Набыў і кінуў у заплечнік. Раптам прыгадаў нядаўнюю сустрэчу з дзяўчынай у цягніку, усміхнуўся і шпарчэй рушыў у бок тэатра. Цяпер гэта выглядала як добры знак.

«Дык вось што са мной здарылася,са смехам распавядае дон Джавані.Іду я па вуліцы, нікога не чапаю, бачу маладзенькую красуню. Падыходжу, бяру яе за руку. Яна спачатку страпянулася, а потым раптам пачала да мяне сама лашчыцца. За каго, ты думаеш, яна мяне прыняла? За Лепарэла! Адбымаецца са мной і ўсё кажа: любы мой Лепарэла, Лепарэла мой любы ... Відаць, знаёмая твая».

У тэатры ён быў у такім настроі, як у пачатку восені, калі толькі пачынаў працу над «Донам Джавані». Прынамсі, такім узнёслым і ў добрым сэнсе апантаным ён выглядаў. У перапынку ён пайшоў у курылку і расказваў там анекдоты аркестрантам і некаторым салістам, якія не баяліся сушыць звязкі тытунём. Пайшлі плёткі, сябар Міша біў сябе пяткай у грудзі, маўляў, Тома круціць раман ва Украіне, таму яе так часта запрашаюць туды з канцэртамі. Маўляў, яна муза нейкага кандуктара. Пачалі называць імёны, прозвішчы і рэгаліі — нармальныя тэатральныя размовы. Потым сказалі, што ў балетнага саліста завёўся спонсар, хоць і ўсе ведалі, што гэты саліст цалкам традыцыйны. Перабралі, як грэчку, нядаўнюю гісторыю з цяжарнай прыхільніцай тэнара Басава. Асабліва стараўся Міша, які сёння чамусьці дастаў Грынкевіча. Той ведаў, што пра Тому сябрук хлусіць.

— Слухай, братка, — не вытрываў ён і звярнуўся да баса, — я ж табе забыўся прыкол расказаць!

Сказаў ён гэта такім тонам, нібы гаворка ішла пра сенсацыю. Пасы л быў моцным, такім артыстычным, разлічаным на тое, каб усе прысутныя навастрылі вушы. Так і выйшла.

— Памятаеш, ты да мяне тыдзень таму заходзіў, лекі і ежу прыносіў? Ну, калі я толькі-толькі зваліўся. Дык вось, ты палез у інтэрнэт праз мой ноўтбук. І забыўся разлагініцца ў «Аднакласніках »!

— Такога не можа быць. — прабубнеў агаломшаны Міша, які любіў пляткарыць пра іншых, але выслухоўваць пра сябе — ненанавідзеў.

— Ты, ёлупень такі, відаць, машынальна паставіў галачку, каб сайт цябе запомніў. Сышоў ты ад мяне, я заходжу на старонку, а там — твая анкета!

— Ну ты скаціна...

Прысутныя ў курылцы пачыналі пахіхікваць у прадчуванні анекдота. Грынкевіч атрымліваў асалоду ад іхнай рэакцыі.

— І што я бачу? Дзяўчынка... Увага, спадарства, дзевяноста першага года нараджэння, выглядае, праўда, на восемдзясят гэтак шосты — красуня, вельмі мілая. І вось гэтая дзяўчынка дасылае паведамленне...

— Каму?! Мне?! — перапытаўся Міша ўжо са страхам.

— Мішу! Мішу яна хацела! — засмяяўся Грынкевіч, і дзясятак мужыкоў следам за ім. — Я, на­туральна, пачаў з ёй размову. Яна расказвала, як уражаная вашым, Міхаіл Мікалаевіч, талентам. Дарэчы, яна ў цябе ў сябрах!

— Во свалата... Што ты ёй нагаварыў?!

— Ды нічога такога. Прыдумаў, што ў цябе гры­жа і што ты не бываеш у нядзелі на крытай коўзанцы. Мішэль, ты што, наплёў дзіцёнку, быццам любіш на каньках коўзацца?!

— Што ты яшчэ ёй сказаў?!

— Ды нічога такога. Прызнаўся, што я — гэта не ты. Яна напісала «ой» і сама ўцякла.

— Сука!

«Я ўвайшоў у вобраз,працягвае расповед дон Джавані,і стаў для яе Лепарэла. Але тут дзяўчына зразумела памылку, пачала клікаць на дапамогу. Я ледзь паспеў уцячы...» Лепарэла гэта не радуе: «Вось пракляты!бубніць ён.А калі б гэта была мая жонка?!»«Гэта было б яшчэ смяшней!»весела крычыць дон Джавані і пачынае рагатаць.

Мішу гэта вельмі зачапіла, бо ён быў з тых лю­дзей, што не любілі прайграваць нават невялікія стаўкі. Ён выйшаў з курылкі раз'юшаны. Грынкевіч рушыў следам за ім. На яго шчасце, спявак не быў крыўдлівым і на высвятленне адносінаў пайшло хвілінаў дзесяць. Грынкевіч хіба толькі выказаў Мішу, што пра Тамару той нёс лухту, што не варта было такога рабіць, калі нічога дакладна не ведаеш. Міша толькі пасапеў у адказ, але працягнутую на знак замірэння руку паціснуў.

Пасля рэпетыцыі яны ўжо сядзелі ў дырыгенцкай, як быццам не было паміж імі ніякай сцэны ў курылцы. Зрэшты, Міша яшчэ апраўдваўся, маўляў, нічога крамольнага ў яго з той дзяўчынкай не было, ставіўся да яе як да дзіцяці. І ўвогуле, яна ходзіць прыватным чынам да яго Светкі, рыхтуецца на наступны год паступаць на вакальнае. А яшчэ гэта вядомая малалетняя тэатральная тусоўшчыца, якая лезе за кулісы. Бракавала толькі ўвязацца з такой у гісторыю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x