Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2012, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Невядома, што на яго так паўплывала, але боль сапраўды стаў сціхаць, прычым даволі хутка. Можа быць, нервы крыху супакоіліся пасля ўбачанага кашмару, а можа быць, дапамагло адчыненае вакно і дзве таблеткі аспірыну, які, што дзіўна, усё ж быў у Грынкевічавай гаспадарцы. Пад раніцу ён зноў заснуў. Прачнуўшыся, дазволіў сабе паляжаць у ложку амаль да другой гадзіны. У той дзень ён, насуперак звычцы, піў гарбату, а не каву і нават курыў утрая меней, чым звычайна.

На кухонным стале ляжаў той самы гранат, набыты ўчора. І сёння гэта ўжо быў не проста сімвал — гэта быў талісман.

Дон Джавані і Лепарэла сыходзяць.

Сцэна ХІІІ

Цёмны пакой у доме донны Анны. Донна Анна і дон Атавіа.

Рэчытатыў «Calmatevi, idol mio...».

У тэатры Грынкевіч быў а пятай вечара, за дзве гадзіны да спектакля. Яму было неспакойна, трывога падкочвала да яго высокімі хвалямі, ён зноў адчуваў той каменьчык у грудзях, хай сабе было не так балюча, як уначы. Проста нейкі цяжар. Доўга вагаўся, ці не схадзіць да Сяргеіча, каб памераў ціск і паслухаў сэрца. Потым падумаў, што Сяргеіч з яго панікёрскай натурай будзе лямантаваць. Ці нават калі не будзе, то напампуе нейкімі заспакаяльнымі, а на публіку так выходзіць нельга. Не будзе эмоцый і пасылу.

Дон Атавіа ўжо страціў надзею суцешыць нявесту. Ён чарговым разам просіць яе супакоіцца: злачынца будзе пакараны, а ейны бацькаадпомшчаны. «Мой бацька, о Божа...»уздыхае донна Анна, і ейныя вочы зноў напаўняюцца слязьмі.

Зачыніцца ў дырыгенцкай і прывесці нервы да ладу таксама не атрымалася: турбавалі калегі з рознымі нязначнымі пытаннямі. Дзякуй Богу, сёння не даставала прэса, усе інтэрв'ю ён раздаў пазаўчора перад генеральным прагонам. Журналісты яго любілі, бо ён вельмі ахвотна балбатаў на камеру, не заікаўся і яго было зручна мантажаваць на радыё. На здачы не было такога прадчування адказнасці моманту, таму можна было балбатаць, дый з калегамі ён мог абмяркоўваць што хочаш. А цяпер Грынкевіч паступова ператвараўся ў камяк нерваў. За дзве гадзіны да прэм'еры яму пачалі прыходзіць у галаву нейкія новыя думкі наконт музычнай часткі, і ён разважаў, а ці варта рабіць іх у часе спектакля, ці хопіць яму майстэрства павесці за сабой аркестр. Сёння ён баяўся ўсяго, пагатоў такой рызыкі.

Недзе бліжэй да шостай ён не вытрываў і пайшоў гуляць па тэатры. Ён прыгадваў сябе яшчэ з часоў музвучэльні, той першы занятак, калі яму далі пакіраваць хорам, і той самы панічны страх не справіцца, які і падсёк яго кар'еру піяніста. Але праз некалькі хвілінаў страх яго адпусціў, бо ён меў уладу над некалькімі дзясяткамі чалавек, ён сам ствараў музыку. Гэта было абсалютна іншае адчуванне, чым за раялем. За раялем ён быў як быццам сам па сабе, ён ніколі не мог адчуць ансамбль з аркестрам. А з хорам было адчуванне еднасці, тут быў ён і падшэфныя. Потым ужо быў аркестр, і тут ён проста меней думаў пра рызыку персанальнай паразы. Ён думаў пра агульную справу з дзясяткамі людзей, і ён адказваў за тых, хто граў з-пад ягонай рукі. Публіка была за спінай, ён мог не бачыць яе, таму і не звяртаць на яе ўвагі.

«Мая дарагая, ты павінна скарыцца перад воляй нябёсаў і быць мужнай, — працягвае Атавіа.Але я хачу заўсёды быць побач з табою, заўсёды пра цябе клапаціцца. Я прапаную табе руку і сэрца». Анна толькі хістае галавой і ціха прамаўляе: «Госпадзе, што ты такое гаворыш, ды яшчэ ў такі цяжкі для мяне час.».

А цяпер зноў вылазіць страх правалу. Ён мае ўладу над дзясяткамі чалавек, але не мае ўлады над уласным сэрцам. Што яно выбрыкне — невядома.

У калідоры яго віталі, пыталіся, як настрой перад прэм'ерай. Сам галоўны падышоў і пажадаў удачы. Грынкевічаў даволі бледны твар нарэшце крыху паружавеў, а рукі перасталі так недарэчна халаднець.

І тут ён убачыў Анну, якая ішла яму насустрач разам з Гюнтарам.

«Ты зноў!у роспачы ўскрыквае закаханы жаніх.Ты адмаўляеш мне кожны раз, і цяжкія часы не прычына! Ты проста бессардэчная!»

Ён пазбягаў не толькі размоў, а нават сустрэчаў з гэтай жанчынай. Усё ж скончана, ён так вырашыў! Пакуль ён змагаўся з раптоўнай хваробай, то зусім перастаў думаць пра свае пачуцці і перажыванні. Ён ужо мог спакойна зрабіць ёй кароткі званок, звязаны з працай. Мог зусім нязмушана размаўляць на рэпетыцыях. Але па-за працай — толькі вітаўся, калі сустракаў у калідоры тэатра ці на вуліцы.

№ 23: Акампанаваны рэчытатыў і ронда «Crudele! — Ah no, mio bene!».

Анна ішла з Гюнтарам і, відаць, пра нешта спрачалася. У яе быў нейкі прыгнечаны выгляд. Грынкевіч павітаўся і пацікавіўся, чаму яна такая засмучаная перад прэм'ерай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Don Giovanni, або Памілаваны свавольнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x