Михась Южик - Марыянеткі і лялькаводы

Здесь есть возможность читать онлайн «Михась Южик - Марыянеткі і лялькаводы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2008, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Марыянеткі і лялькаводы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Марыянеткі і лялькаводы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Марыянеткі і лялькаводы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Марыянеткі і лялькаводы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А ты бачыла, як шчыльна пасаджаны тут дрэвы? Праз іх не праціснешся…

— Слухай, Нілыч, ты, відаць, дэтэктываў начытаўся. — Марына паспрабавала перавесці размову ў жартаўлівае рэчышча; хоць саму яе таксама здзівіла нечаканае з’яўленне і затым знікненне пунсовага лыжніка.

— Ладна, халера з ім. — Леанід Нілыч узяў сябе ў рукі. — Дык на чым мы спыніліся?

— Калі?

— Ну, пра што гаварылі, пакуль лыжніка не ўбачылі?

— А… Ды артыстаў ты чамусь бэсціў за амаральнасць…

— Ну з гэтым досыць: не вартыя яны таго, каб з-за іх спрачацца. Я вось што хацеў сказаць. Неяк быў у мяне кепскі настрой (сынок чарговы раз нахаміў па тэлефоне) і, каб адцягнуць увагу, уключыў я тэлевізар. Ішоў там хакей, а я да яго з дзяцінства нераўнадушны. Але нават хакей, мо ўпершыню за жыццё, мяне не развесяліў, а наўсперач, уразіў сваёй бязглуздасцю. Гляджу: бегаюць нейкія мужыкі, немаведама чаго апранутыя ў даспехі, каскі ды яшчэ і на каньках; штурхаюць адно аднаго, стукаюць клюшкамі па лёдзе, ганяюцца за чорнай кропкаю; прытым робяць гэта сур’ёзна, захоплена, страсна; і натоўп, што на трыбунах, раве-надрываецца. А я гляджу і думаю: навошта, для чаго ўсё гэта? І страшна зрабілася мне, Марына! Ад таго страшна, што адкрылася бессэнсоўнасць не хакея толькі, а ўсяго, наскрозь усяго жыцця — з яго здабываннем і спажываннем ежы, з яго гульнямі і палітыкай, з яго пачуццямі, паэзіяй, мастацтвам. І падступіў адчай… Потым, калі прайшла мая часовая дэпрэсія, я, канешне, уразумеў, што гэта з-за майго прыгнечанага стану было, што не хакей, не жыццё бязглуздыя, а толькі мой мозг няправільна іх успрымаў. Але камень, нейкі гнятлівы камень залёг у маім сэрцы з таго часу. І не дае спакою мне думка, што рэчаіснасць — гэта зман, падладжаны пад нашу свядомасць… Разумееш?

— Туманна, — прызналася Паспелава.

— Ну як бы табе сказаць, Марыся… — Мастак наморшчыў лоб і пагладзіў рукой бараду. — Гэта, у прынцыпе, адвечнае быційнае пытанне: навошта. Без яго і чалавек — не чалавек. Увесь прагрэс на ім грунтуецца, на гэтым “навошта”. І прыходзіць яно да нас, стукаецца ў нашы сэрцы неаднойчы. Але мы яго або не чуем, або не хочам, баімся яго пачуць. Таму што жыць, існаваць як біялагічны арганізм, значна прасцей, калі такое пытанне цябе не мучыць. Аднак назваўся чалавекам — адказвай. Я, можа, сябе і памятаю акурат з таго часу, калі пачаў задумвацца пра сэнс светабудовы… Але ніколі, ніколі так востра не паўставала перада мной гэтае “навошта”, як ва ўзгаданым выпадку, калі праглядаў хакей.

— Ну цяпер зразумела, куды ты хіліш, Леанід Нілыч, — усміхнулася Марына. — Я такое пытанне сабе тысячу разоў задавала, але не з мэтай падвергнуць сумневу значнасць сусвету, а з прычыны сваёй нямогласці перад яго таямніцамі, з багавейным трапятаннем, калі хочаш. А калі ўсё ж узнікае збродлівая думка пра бязглуздасць светабудовы, то яе трэба гнаць у тры шыі. Яна ад нячысціка.

— Гэта так… — Нілыч задумліва глядзеў перад сабой. — Але рэч у тым, што чалавек гатовы абазваць бессэнсоўным усё навокал, апроч самога сябе. Ва ўсім расчаруецца: у каханні і сяброўстве, у дзяржаўнай і прыроднай велічы; усё гатовы праклясці і знішчыць, — толькі пашкадуе ён сваё “я”. Бо гэта для яго — цэнтр сусвету, праз яго ён той сусвет бачыць, праз яго дазнаецца пра рэчы і душы. Сваё “я” — гэта святое для чалавека. Без “я” няма для яго нічога. І тут парадокс: абвяргаючы значнасць жыцця, чалавек непазбежна ўтыркаецца ў сябе, у сваё найдаражэйшае “я”, аспрэчыць значнасць якога ён аніяк не насмеліцца. Разумееш?

— Ты хочаш сказаць, што, не аспрэчыўшы сваё “я”, чалавек не можа канчаткова расчаравацца ў рэчаіснасці?

— Прыкладна так. У гэтым парадоксе палягае і сэнс існавання. Гэта ахоўны механізм светабудовы. Таму што кожны беззапаветна любіць сябе, а паколькі ён ёсць цаглінкай светабудовы, то ёй нічога не пагражае, і адвечнае пытанне “навошта” ў рэшце рэшт прыводзіць нас не да адчаю, а спараджае творчую энергію. Кожны ж з нас крыху бог, або маленькі бог, прынамсі так пра сябе думае. А Бог ёсць усёабдымная, бясконцая, несупынная творчасць.

— Хвацка сказана, — жартаўліва зірнула на мастака Марына. — Яшчэ так пашпацыруем колькі разоў, і філасофскі трактат атрымаецца.

— А вось цяпер жарты ўбок, Марына, — апалым голасам прамовіў Леанід Нілыч і паказаў рукой на лыжню: ад яе аддзяляўся новы лыжны след, збочваў у сумёты і скрываўся пад навіслым яловым веццем. — Акурат тут ён павярнуў.

— Ну і Бог з ім. — Паспелава ўбачыла, як хваравіта збляднеў твар яе спадарожніка. — Што ты на ім зацыкліўся!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Марыянеткі і лялькаводы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Марыянеткі і лялькаводы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Марыянеткі і лялькаводы»

Обсуждение, отзывы о книге «Марыянеткі і лялькаводы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x