Алесь Рыбак - На раздарожжы

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Рыбак - На раздарожжы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

На раздарожжы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «На раздарожжы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На раздарожжы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «На раздарожжы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Паколькі было недалёка ад вакзала, яны перасеклі трамвайныя пуці і ўжо праз пяць хвілін былі ў інтэрнаце. Напалову ён быў зараз пусты, бо з пачатку заняткаў студэнтаў зноў адправілі на бульбу. Дзяжурная дала ім ключ ад пакоя, і яны перш-наперш распакавалі рэчы, пераапрануліся ў сухое, што было ў чамаданах. Кастуся і Сенькі не было, відаць, таксама ў калгасе. На стале, неяк непрыкметна прыхіленую да графіна з вадой, Вадзім прачытаў пісульку: «Рыгор, уключай матор і шпар па ганарар. З цябе навар». Пасмяяўшыся, Вадзім перадаў пісульку сябру.

— Го, дык сёння мы можам баль класны арганізаваць. Эх, дзяўчат бы сюды! Тваю Люсю, а мне. Не, не па маім носе мая краля. Пэўна, з тым марскім афіцэрам мілуецца.

— А ты не давай маху. Афіцэр далёка, а ты побач, толькі ў розных з ёй групах. Цікава, ці паехала яна на бульбу. Г арадскім цяжка цягаць кашы, тым больш у такую слоту. Ведаць бы, дзе яны, то, можа, падскочылі б.

— Не, ты лепш падскоч да Люсі. Пэўна, дзяўчына змэнчылася, чакаючы ад такога дуралея якую вестку.

— Так, трэба і ў Жорнаўку да сваіх заглянуць, і ў Радава падскочыць. Нешта апошні час брат пачаў сніцца. Хоць бы не захварэў ці так каб якая бяда не сталася.

— А пра меншага брата ты помніш? Нешта вы зусім як чужыя, нібыта чорная кошка прабегла між вамі.

— Ведаеш, Рыгор, са Славікам у нас асаблівыя адносіны. Маленькім ён як паехаў з сястрой на новае месца, дык мы мала і бачыліся. Пасля я прыехаў туды, а ён падаўся ў вучылішча. Перад ад’ездам на цаліну быў дзесь на практыцы. Цяпер, можа, размеркавалі куда на работу. Калі ў Мінску, то, можа, сам акажацца. Ён ведае мой адрас.

Хлопцы пагаліліся, апранулі святочнае і, пераканаўшыся, што дажджу няма, вырашылі прайсціся. Перш-наперш заглянулі ў корпус філфака, каб пачытаць аб’явы, а заадно пацікавіцца поштай. Пры ўваходных дзвярах вісела скрыня з ячэйкамі на кожную літару, і час ад часу туды кідалі пісьмы, запрашэнні на тэлефонную размову, нетэрміновыя тэлеграмы. На ўсякі выпадак яны заглянулі кожны ў сваю ячэйку. І, дзіва, абодвух чакалі аднолькавыя канверты з аддрукаванай уверсе чырвонай шапкай: «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

— Шчо цэ значыць?! — на ўкраінскі манер усклікнуў Рыгор. — Мо зноў наш літгурток запрашаюць?

Яны пайшлі ў сквер на лаўку, але яна была мокрая, таму зноў вярнуліся ў вестыбюль і, прыхінуўшыся да акна, акуратна, пры дапамозе алоўка, раскрылі канверты. Паперкі былі аддрукаваныя на машынцы з аднолькавым тэкстам: «Саюз пісьменнікаў Беларусі ладзіць першую рэспубліканскую сустрэчу з маладымі паэтамі і празаікамі, якая адбудзецца ў Доме творчасці па адрасе...» Далей называліся дата, месца збору, умовы пражывання.

— Дык гэта ж яшчэ вельмі няхутка. У лютым толькі, а ўжо выслалі запрашэнне, — абрадаваўся і адначасова засмуціўся Вадзім. — Я думаў у часе зімовых канікул пабыць у Галабродах, памагчы Юзіку габляваць дошкі, ставіць перагародкі. Работы там процьма. А чужых не вельмі ноймеш.

— Ну, і не паедзеш у свае Галаброды. Гэта ж больш важна. Уяві, якія людзі прыедуць з розных куткоў Беларусі, якая можа быць літаратурная школа. Цяпер, пакуль нашы на бульбе, з’ездзі і памажы. Можа, што новае напішаш? Тым больш і з Саюза пісьменнікаў просяць падрыхтаваць творы.

— Яно і праўда, у мяне прозы няшмат надрукавана. А рукапіснае хто ж будзе разглядаць, — пагадзіўся з думкай сябра Вадзім.

— Дзе ж гэта што з майго надрукавалі? — азадачыўся Рыгор. — Пайду найперш у «Маладосць». Там два мае вершы меліся даць. Тады пабанкетуем. А заўтра, відаць, падскочу да бабулі. Толькі што ёй купіць? Вядома, падкіну грошай, але ж падарунак будзе ёй даражэй, яна марыла пра арэнбургскую хустку. Во дзе б дастаць!

Вадзім прапанаваў:

— Давай падскочым на таўчок на Камароўцы. Там цыганкі ашываюцца, і ў іх што хочаш купіш.

Да Камароўкі вырашылі прайсціся пешшу. Хацелася паглядзець, як забудоўваецца праспект, а па дарозе заскочыць у які-небудзь вялікі магазін. Вадзім таксама меркаваў, што з цалінных грошай павінен купіць падарункі Верцы, штокольвечы Юзіку, ну і, само сабой зразумела, Люсі. Да Люсі ён спланаваў заехаць пасля наведвання Г алабродаў, па шляху назад. Вядома, трэба было б найперш да яе, бо, пэўна, ужо даўно чакае не дачакаецца якой весткі, а ён, боўдзіла, не даўмеўся за доўгія месяцы чыркнуць ёй колькі слоў. Пэўна, будзе крыўдаваць.

Праспект сапраўды ўражваў і шырынёй, і веліччу будынкаў. Вясковыя хлопцы, якія гадаваліся ў нізенькіх хацінах, толькі ў райцэнтры бачылі двухпавярховікі, зараз, у вольную хвіліну, і маючы за душой нейкую капейку, яны з вялікай цікавасцю заглядвалі ў той ці іншы магазін, што месціўся на першым паверсе такога гмаха. Зайшлі і ў ГУМ, які наогул займаў чатыры паверхі. Вадзім упадабаў цёмна-сіні фетравы капялюш, які пасля прымеркі адразу ж і надзеў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «На раздарожжы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «На раздарожжы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «На раздарожжы»

Обсуждение, отзывы о книге «На раздарожжы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.