Алесь Рыбак - На раздарожжы

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Рыбак - На раздарожжы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

На раздарожжы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «На раздарожжы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На раздарожжы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «На раздарожжы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Да ад’езду Вадзіма сястра зарэзала пеўніка, ашпарыўшы кіпетнем, аскубла, падрыхтавала ў дарогу тое-сёе з гародніны. Ад пеўніка Вадзім катэгарычна адмовіўся.

— Юзіку патрэбен добры харч, бо нешта ён здаў апошнім часам. Ды і вам з Анюткай не зашкодзіць з’есці кавалачак мяса.

Верка ўпарцілася, але ўсё ж пеўніка пакінула сабе. Ранкам, толькі Юзік сабраўся на работу, выйшаў з ім і Вадзім. Гэты раз швагер папрасіў пачакаць на скрыжаванні, бо, сказаў, будзе ў Стаўбуны грузавая машына. Па Юзіка так­сама прыехалі, і ён, падаўшы Вадзіму руку, адбыў у сваю майстэрню. «Студабекер» прымчаў хутка, і шафёр, відаць, папярэджаны Юзікам, ліха спыніўся перад Вадзімам.

— Скакайце, — адчыніўшы дзверцы, выгукнуў малады белабрысы хлапец у зашмальцаванай спяцоўцы, — сядзенне я праціраў, так што не бойцеся запэцкацца. Вы, калі ў Мінск, то давязу і туды. Учора позна перазванілі ў кантору і сказалі, каб патрэбны груз забраў на таварнай станцыі ў Мінску.

— Го, то мне пашэнціла, — парадаваўся Вадзім. — Бо поезд мой будзе недзе к абеду. Доўга давялося б мэнчыцца на вакзале.

Ніколі чалавек не ведае, што чакае яго наперадзе, якія сюрпрызы рыхтуе яму лёс. Кажуць жа ў народзе — ведаць, дзе ўпадзеш, саломкі падсцяліў бы. У іхнім выпадку не дапамагла б і ніякая саломка.

З гадзіну, як выехалі на шашу Брэст — Масква, усё ішло добра. Вадзіла аказаўся гаваркім хлопцам. З гумарам расказваў, як служыў у арміі ў Нямеччыне і як яго ўпадабала адна палкоўнічыха, у мужа якой быў за шафёра. Неяк, калі палкоўнік быў на нейкіх курсах каманднага саставу, жонка яго, дзябёлая румянашчокая маладзіца гадоў трыццаці, папрасіла ў кватэры перасунуць мэблю, прыбіць новую вешалку. Прыйшоў са сваім інструментам — малатком і цвікамі, нарыхтаваўся цягаць і прыбіваць. А палкоўнічыха, нарумяненая, расфрэнчаная ва ўсё яркае, бы той пеўнік, стаіць і ўсміхаецца. Пытаюся, з чаго пачынаць будзем. А пачнём з таго, кажа, што сядзем за стол і вып’ем па кілішку. З халадзільніка вымае бутэльку каньяку «Напалеон» і загадзя падрыхтаваную закусь — рыбу чырвоную, ікру чорную, венгерскія агурочкі, тонка нарэзаную колцамі каўбасу, іншыя якіясь прысмакі, ад чаго ў мяне і сліну пагнала. Стаю, як доўбень, і нічога не разумею. Думаю, мо гасцей важных чакае, мо палкоўнік яе сёння вяртаецца, і з гэтай радаснай нагоды яна рашыла пачаставаць мяне. А яна. Смялей, смялей, кажа, радавы Барыс Пупкін, цяпер я твая камандзірша. Дагодзіш, то будзеш як сыр у масле плаваць. З радавых старшым сяржантам станеш. Я ўсё магу. Я выцягнуўся па струнцы і хацеў ужо гаркнуць: «Служу Савецкаму Саюзу», як яна мяне абвіла рукамі за шыю, упілася ў губы ў гарачым, аж дыханне заняло, пацалунку. Пасля далікатна падпіхнула да стала, усадзіла ў мяккае крэсла. Вось гэта, кажа, усё з’ядзім і вып’ем, тады паглядзім, які ты майстар. Я адразу здагадаўся, чым тут пахне, але маўчу, думаю, што ж будзе далей.

— Ну, і што было далей? — зацікаўлена спытаў Вадзім.

— А далей, калі ледзь не ўсё выпілі ды закусілі, яна павяла паказаць, які ложак трэба перацягнуць у іншае месца. Завяла ў спальню, а сама юркнула кудысь у ванную ці туалет. Я стаю і прыкідваю, дзеля чаго ёй спатрэбілася нейкая перастаноўка. Праўда, ужо здагадваўся, нашто я ёй патрэбен. Пачуліся крокі, я абярнуўся і вачам саім не веру: стаіць палкоўнічыха голенькая, пух­ленькая, слінкі абліжаш, і . цэліцца на мяне з пісталета. Смяецца:

— Вось цяпер ты ўвесь у маёй уладзе. Што хачу, тое і зраблю.

Нічога сабе жартачкі, думаю. Ад п’янай бабы чаго хочаш можна чакаць. Яна загадвае і мне распрануцца. Я, гледзячы на яе, і сам хуценька скінуў бы ўсё. Але калі пад прымусам. Нешта ў ва мне ўзбунтавалася. Бачыў я ўсякіх баб, а вось каб такую. Не, думаю, дудкі, сцярвоза, пісталецікам мяне не проймеш. Тым больш ён у цябе напэўна ж цацачны. Стаю, не чухаюся, вачэй з яе не зводжу. Зноў загадвае скінуць з сябе ўсё дазвання. А ў мяне і ўсякая ахвота да яе прапала. А я яшчэ ўявіў, што як лягу ды не змагу нічога зрабіць, тады хоць пельку на сябе накінь ад ганьбы. Выручыў званок у дзверы. Спачатку нямоцны, пасля настойлівы, патрабавальны. Палкоўнічыха мая абамлела ажно. «Муж, — шапнула разгублена. — Бяжы праз акно. Тут невысока, з дру­гога паверха не разаб’ешся». Яна кінулася ў ванную апранацца, а я, расчыніўшы акно, скокнуў, ды няўдала: моцна пабіў нагу, не магу падняцца, але ляжу, ажно не дыхаю. Думаю, каб палкоўнік застукаў нас у кватэры (мусіць, у яго не было з сабою ключа), то хана нам была б абаім. Гэты выняў бы і сапраўдны наган. Праз акно чую, як яна сакоча, спрабуе дагадзіць свайму мужаньку. Я так-сяк падняўся і, стараючыся не нарабіць шуму, паклыпаў у казарму. Во, брат, якія сцярвозы бываюць. А мы на іх молімся. Хвалу ім пяём.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «На раздарожжы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «На раздарожжы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «На раздарожжы»

Обсуждение, отзывы о книге «На раздарожжы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.