Алесь Рыбак - На раздарожжы

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Рыбак - На раздарожжы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

На раздарожжы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «На раздарожжы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На раздарожжы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «На раздарожжы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— То ж Васіль Быкаў з Гродна, — з захапленнем сказаў Рыгор. — Я чытаў яго апавяданне ў часопісе. Во гэта глыба! Няўжо і ён з намі будзе на семінары?

Яны далучыліся да астатніх, пачалі ўважліва слухаць, што расказваў гэты чалавек. А ён. травіў анекдоты, адзін смяшнейшы за другі. На ганак выйшаў Пятрусь Броўка, з-пад шкельцаў акуляраў зірнуў на моладзь і, звяртаючыся ўжо да Быкава, сказаў:

— Ты, Васіль, насмяшыў, дык насмяшыў. Нават наверсе ўсё чутна было. Вядзі ўсю гвардыю сюды, у памяшканне. А то замерзнеце. Аўтобус, пазванілі, пададуць недзе праз паўгадзіны. К абеду акурат паспеем.

Дом творчасці размяшчаўся ў яловым бары, дзе, казалі, любіў бываць Якуб Колас, збіраў там грыбы.

— Можа, і дзядзька Якуб будзе нашым настаўнікам? — выказаў меркаванне Вадзім, ідучы па дарожцы да галоўнага корпуса. — Вось было б здорава!

— Кажуць, ён цяжка хварэе і ляжыць у бальніцы, — адказаў Рыгор. — Што ты хочаш, семдзесят чатыры гады чалавеку. Добра што вясной пашэнціла яго пабачыць, сфатаграфавацца разам. Ты бачыў у літаратурнай газеце здымак з ім?

— Не-а, — Вадзім хітнуў галавой. — А калі гэта было?

— Калі ты ляжаў у бальніцы. Я купіў адзін экземпляр газеты і для цябе, але дзе запраторыў, не ведаю. Пакажу сваю, калі захапіў з сабою.

Ім выдзелілі домік на двух, назвалі нумар, далі ключы.

— Размяшчайцеся і праз паўгадзіны прыходзьце ў сталоўку, — сказаў дырэктар Дома творчасці.

Адшукалі зялёны домік між кашлатых ялін, густа зацярушаных снегам. Цішыня стаяла такая, што ажно ўвушшу звінела.

— Няўжо такія райскія куточкі ёсць? — захапляўся Вадзім. — Гэта ж пажыць колькі тыдняў на ўсім гатовым, то можна цалюткую кнігу напісаць.

— Ну вось і пішы, не спі ў шапку, — Рыгор адамкнуў дзверы, першы ступіў у прыцемак прыхожай. На іх дыхнула цяплом добра напаленай грубкі. У прасторным пакоі стаялі два драўляныя ложкі, акуратна засцеленыя, з дзвюма ўзбітымі падушкамі ў галовах. Стол з графінам халоднай вады, чатыры крэслы, шафа для адзення, дзве тумбачкі. Уся гэтая мэбля была адмысловай работы, зіхацела лакам.

— Н-да, — сказаў Рыгор, ацэньваючы абстаноўку. — Добра тым, хто мае сюды доступ, жывецца.

Распакаваўшыся, хлопцы пагоцкаліся на мяккіх ложках і пачалі збірацца на абед. Сталоўку знайшлі хутка, бо туды ўжо кіраваліся многія.

— Калі будуць так карміць, як і пасялілі, то вернемся на лекцыі такімі раздабрэлымі. Здзівяцца ўсе, дзе так ад’еліся. Люся цябе не пазнае. А табе пасля хваробы і трэба ражку адкарміць.

— І табе не шкодзіць, — азваўся Вадзім. — Таксама сохнеш па сваёй чарняўцы. Зрэшты, забыўся, як яе светласць велічаюць.

— Паліна, — адказаў Рыгор. — Паліна Сарокіна. Неяк затрымаў яе на перапынку, папытаў пра жыццё-быццё, яна зардзелася, адвяла вочы ўбок, быццам вінячыся ў чым. А тут мяне чорт пацягнуў зноў са сваімі сцішкамі. Пачытаў ёй:

Ад сарокі-белабокі

На усіх сыходзяць токі,

Водзіць проста у бакі

Ад мілосцяў ад такіх.

О, лепш бы мне рот чым заляпілі. Гэта ж толькі пачаў наладжваць масты, ужо і спатканне хацеў прызначыць, а тут сваім вершаплёцтвам зусім збянтэжыў. Назвала дурнем і пабегла.

— Далікатная дзяўчына. Будзь надалей абачлівы з ёй. А не пытаўся, як марак яе?

— Пытаўся. Хмыкнула толькі і адвярнулася. Відаць, такая ў яго і любоў была.

— Нічога, прыедзеш і ўсё наладзіцца. Ты ёй сур’ёзны верш напішы. А то ўсё хіханькі ды хаханькі.

— Ёсць, ёсць у мяне такі верш. Ды не адзін. Пасля пачытаю.

У сталоўцы іх пасадзілі ля акна. Два месцы за сталом пакуль што заставаліся вольныя. Зайшоў Васіль Быкаў, павадзіў вачыма па зале і спыніў позірк на іхнім стале.

— Вось бы да нас яго, — шапнуў Рыгор. — Не засумавалі б. Ён прайшоў такую школу жыцця, ваенных дарог, што мы, малакасосы, заслухаліся б яго аповедамі.

Быкаў і сапраўды накіраваўся да іх, сеў леваруч ад Вадзіма. Перш-наперш падаў кожнаму руку, моцна паціснуў, назваў сябе.

— Хто ж вас не ведае, Васіль Уладзіміравіч, — сказаў Рыгор. — Чытаў вашу кароткую біяграфію, вашы апавяданні. Куды ўжо нам, маладняку, да вашай глыбіні, да вашага майстэрства. Мы нізка пакуль яшчэ лётаем.

— Ну-ну, не трэба, — асадзіў Быкаў. — Не трэба, не люблю, па-руску кажучы, самоуничижения. Усе мы тут роўныя. Прыехалі, во, вучыцца ў старэйшых і адзін у аднаго.

Прынеслі першае — салянку з кавалачкамі каўбасы, скрылікамі лімона, маслінамі, якія хлопцы бачылі ўпершыню, толькі здагадваліся, што ёсць такія. І ўсё гэта плавала ў апетытнай жыжцы, палітай смятанай.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «На раздарожжы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «На раздарожжы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «На раздарожжы»

Обсуждение, отзывы о книге «На раздарожжы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.