Алесь Рыбак - На раздарожжы

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Рыбак - На раздарожжы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

На раздарожжы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «На раздарожжы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На раздарожжы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «На раздарожжы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ну, то, хлопцы, паднаціснем. Не кожны дзень такое смакоцце перападае. Зрэшты, вы мяне загаварылі, а самі не назваліся, — Быкаў павініўся за сваю прамашку. — Ваша фота, — яшчэ раз угледзеўся ў Рыгораў твар, — здаецца, бачыў у часопісе. Ага, успомніў, вы — Рыгор Сініца?

— Ён самы, — сціпла адказаў Рыгор.

— Во, бачыце, а пра сябе ні слова, — Васіль Быкаў зноў паціснуў Рыгору руку. — Таленавітыя вершы. Думаў расшукаць вас і сказаць колькі добрых слоў. А тут сам Бог паспрыяў нам такой сустрэчы. Ну, а вы хто? — звярнуўся да Вадзіма.

— Я толькі яшчэ вучуся, — сціпла адказаў хлопец. — За плячыма ў мяне ўсяго некалькі апавяданняў і гумарэсак.

— Хай не сціплічае, — умяшаўся Рыгор. — Вот тут будуць разбіраць кожнага, і скажуць пра яго прозу. Зараз ён новае вялікае апавяданне закончыў. Ён Гурко, Вадзім Гурко.

— О, дык я чытаў у гумарыстычным часопісе вашыя рэчы. Вось і нядаўна была гумарэска. Здаецца, «Певень падвёў». Я не памыляюся?

— Яна самая, — за Вадзіма адказаў сябрук.

Падалі другое — катлеты па-кіеўску з грыбной падліўкай, ад якой ішоў такі смачны пах, што можна было ачмурэць.

— Ну, хлопцы, пры такой ядзе не шкодзіла б і па кілішку ўзяць, — усміхнуўся Быкаў. — У мяне тут у партфелі тое-сёе ёсць. Нават і дзве шклянкі захапіў. Трэба расстарацца і трэцюю. Ціхенька разальём і перад кампотам вып’ем. Як, га?

Вадзім прамаўчаў, а Рыгор падахвоціўся схадзіць на кухню папрасіць шклянку. Быкаў, хаваючыся ад іншых, неўпрыкмет пад сталом адкаркаваў пляшку белай, наліў амаль поўныя дзве шклянкі, а Вадзіму, па яго просьбе, менш, чым палову.

— Ну, то за знаёмства. І «не той паэт, хто піша вершы, а той паэт, хто вып’е першы». Пад смех хлопцаў ён кульнуў усё да донца. Рыгор, па яго прыкладзе, таксама асушыў свой посуд. Вадзіму піць не хацелася, тым больш гарэлку, але, каб не аказацца белай варонай, усё ж змусіў сябе глынуць гэтую пякучку. Адчувалася, што і за іншымі сталамі прычасціліся, бо спачатку ціхая сталоўка напоўнілася вясёлым гоманам і смехам.

Катлеты былі адмысловыя, не тое што на фабрыцы-кухні, куды студэн­ты, у тым ліку Вадзім з Рыгорам, час ад часу бегалі, калі дазвалялі грошы. Гэтыя былі пульхныя, сакаўныя, па-сапраўднаму мясныя, з цыбулькай і яшчэ якойсьці прыправай.

Перад кампотам абвясцілі, што збор у семнаццаць у вялікай зале галоўнага корпуса.

— О, то можна яшчэ радкоў колькі напісаць. — Васіль Уладзіміравіч пажадаў хлопцам удачы і першы пайшоў апранацца.

— Нам здорава пашэнціла сустрэцца з такім чалавекам, — сказаў Ры­гор. — Пасля як-небудзь папросім, каб больш расказаў пра сябе. Як ваяваў, якія ўзнагароды мае, над чым новым працуе.

Яны не пайшлі да сябе, а вырашылі агледзець усе будынкі на тэрыторыі Дома творчасці. Ад галоўнага корпуса ў розныя напрамкі вялі дбайна расчышчаныя ад снегу дарожкі, па абодва бакі ад іх у маўклівай задуменнасці драмалі абцяжараныя снегам пракаветныя яліны. На адну з дарожак адкульсьці выпырхнула вавёрка, і хлопцы як укопаныя спыніліся, прыселі на кукішкі.

— А ты, мая слаўная, — Вадзім працягнуў уперад руку, пацмокаў, заманьваючы да сябе звярка. Вавёрка, на дзіва, не спалохалася, скокнула наперад і ўселася бязважкім сваім цельцам на далоні.

— Няма ў мяне арэшкаў, мая ты харошая. Ведаў бы, то прыстараўся б.

Рыгор пакорпаўся ў кішэнях і дастаў адтуль некалькі гарбузовых семак, працягнуў рыжай госці. Адкуль ні вазьміся, прыскакала яшчэ адна, першая ўхапіла семку і тут жа пачала церабіць яе. Ласунак, відаць, не спадабаўся, бо абедзве, як бы хмыкнуўшы: маўляў, што вы нам падсоўваеце, скокнулі ў пульхны снег і, дурэючы, па камлі яліны сіганулі ўверх.

— Добра ім тут, — сказаў Рыгор, — шышак, а ў іх семак, хоць адбаўляй. Але дзе прыстарацца б арэшкаў?

Удалечыні адной з дарожак яе перасек бяляк, пакінуўшы ў снезе, куды яны наблізіліся, глыбокі след.

— О-го, тут жыўнасці хоць адбаўляй, — прыйшоў у захапленне Рыгор. — Край непалоханых звяроў і птушак. Не здзіўлюся, калі і лось нам перагародзіць дарогу. Ідылія для мастака. Умеў бы маляваць, во карціна была б.

— А многія пісьменнікі і малююць, самі афармляюць свае кніжкі. Карацей кажучы, і швец, і жнец, і на дудзе ігрэц. Мне б так.

Нахадзіўшыся, налюбаваўшыся прыродай, яны вярнуліся ў свой домік. Да прызначанага часу заставалася яшчэ гадзіны паўтары, і яны, распрануўшыся, вырашылі, каб была свяжэйшай галава, трохі падрамаць, хоць ніколі днём гэтага не рабілі.

— Не праспаць бы, — соладка пазяхнуў Рыгор. — Я ўжо як засну, то і з гарматы не пабудзіш. Толькі спадзяванка на цябе, дружа. Ты амаль не піў, адно прыгубіў, так што пакаравуль, пакуль я дрыхнуць буду. Напішы і ты колькі нятленных радкоў. Чалавецтва цябе не забудзе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «На раздарожжы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «На раздарожжы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «На раздарожжы»

Обсуждение, отзывы о книге «На раздарожжы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.