Алесь Рыбак - На раздарожжы

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Рыбак - На раздарожжы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

На раздарожжы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «На раздарожжы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На раздарожжы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «На раздарожжы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пасля абеду Рыгор гартаў якуюсь кнігу. Калі Вадзім пацікавіўся, што чытае, той хуценька схаваў кнігу ў папку, сказаў, што яна сакрэтная і недатыкальная.

Разбор творчасці Рыгора Сініцы, як і меркавалася, пачаўся з кароткага слова Пімена Панчанкі. Той не стаў многа мудрыць, сказаў, што за гэтым аўтарам сочыць даўно, што яго творы — гэта згустак добрага ўмельства, вясёлага народнага гумару, удалага спалучэння формы і зместу. Параіў аўтару пісаць больш, не распыляцца на дробязі, вывучаць жыццё людзей ва ўсіх яго добрых і дрэнных праявах. Семінарысты таксама, хто раней ведаў Сініцу па публікацыях, давалі свае ацэнкі, рабілі дробныя заўвагі па мове, якая вельмі часам адрознівалася ад кніжнай. Васіль Быкаў не сцярпеў, сказаў, што пісаць па-кніжнаму кожны дурань зможа, а вось знайсці залацінкі ў народнай мове ды падаць так, каб яны зайгралі, заіскрыліся, — на гэта трэба мець адменны талент.

Вадзім нагадаў, як і з кім жыў Рыгор, што яго бабуля — скарбніца народнай дабрыні і мудрасці, і яна з маленства прывівала хлопцу любоў да ўсяго жывога на зямлі, да прыроды, казкамі, песнямі гартавала яго чуйную душу.

— Ну ты і гаварун, — хіхікнуў Рыгор, за ім хіхікнулі і іншыя. Але Панчанка ўзмахам рукі супакоіў залу, сказаў, што сам хацеў у заключэнне нагадаць пра бабулю, а таксама пра нявінных бацькоў яго, якія загінулі дзесь у лагерах.

Вадзім расчырванеўся і кіўком галавы падзякаваў Пімену Панчанку за падтрымку.

Барыс Пякарскі таксама папрасіў слова. Гэты доўга і занудліва плёў пра сацыялістычны рэалізм, пра тое, што трэба быць бліжэй да зямлі, а не сягаць у завоблачнай высі. Зыходзячы з гэтай пазіцыі, у вершах Рыгора Сініцы нестае праўды пра сённяшнюю нашу рэчаіснасць. А яна — выдатная, насычаная перамогамі на ўсіх франтах камуністычнай будоўлі. Чаму б аўтару, які, кажуць, быў на цаліне, не напісаць пра энтузіязм людзей, якія здолелі вырасціць такі ўраджай і ўдосталь накарміць наш многанацыянальны народ. Альбо ў часе канікул не паехаць на будоўлю камунізму, у тую ж Сібір, дзе ўзводзяцца такія магутныя электрастанцыі, якія гнілому Захаду не па кішэні і не па сілах.

Ён яшчэ, адчуваецца, доўга гаварыў бы, ды Пімен Емяльянавіч сказаў, што яму хутка трэба ехаць у Мінск і ён хацеў бы, каб Рыгор пачытаў штонебудзь з новага, напісанага гэтай восенню і яшчэ неапублікаванага. Усе заапладзіравалі, а Пякарскі, думаючы, што дзякуюць яму за яго выступ, пакланіўся, узмахнуў чупрынай і сеў.

Рыгор падняўся ўзбуджаны, падзякаваў усім за добрыя словы, сказаў, што зараз пачытае верш, напісаны сёння ж.

— Пакуль першыя радкі, астатнія пасля таго, як чалавек, які пазнае сябе, пакіне гэту залу, — сказаў усмешліва Сініца.

Усе зашумелі ў чаканні нейкай сенсацыі. А Рыгор выняў лісток, складзены папалам, прачытаў:

Слоў добрых ведаю даволі,

Ды пераходжу я на мат,

Калі ў сяброўскім нашым коле

Чысцюткі бачу плагіят.

— Што ён сабе дазваляе? — віскнуў Пякарскі. — Не інакш з галавой нешта.

Рыгор не зрэагаваў, а выняў з папкі нятоўстую кніжку, разгорнутую са старонкай апавядання Пякарскага, падышоў да Пімена Емяльянавіча.

— Паглядзіце, — папрасіў яго, — і параўнайце два тэксты. Ні аднаго слоўка гэты так званы наш празаік, аматар сацрэалізму, не змяніў. Хоць бы дзеля смеху. Сёння гэтую кніжку, якую выпусціла Пермскае кніжнае выдавецтва, ледзьве адшукалі ў нашай «Ленінцы». Яна неяк трапіла мне на вочы яшчэ ў мінулым годзе. Памятаю, зачытаўся і гэтым, і іншымі апавяданнямі сібірскага калегі.

Барыс Пякарскі, пакуль Вадзім паказваў навінку, вопрамець сігануў у хол, адтуль па лесвіцы да вешалкі з верхняй апраткай. Дворнічыха пытала пасля, ці не няшчасце якое надарылася дома ў чалавека, што гэтак, ухапіўшы сакваяж, з усіх ног бег да шашы.

Тая вячэра была наўздзіў вясёлая. Цытавалі Рыгоравы радкі, ціснулі яму руку. Цяпер Вадзім чакаў і сваёй чаргі. Ён ведаў, што Паслядовіч прынцыповы чалавек, цудоўны празаік, словы якога многа для яго значаць. Раскрытыкуе, то варта будзе падумаць, працягваць далей пэцкаць паперу, ці пашукаць сябе ў іншым якім жанры, скажам, публіцыстыцы, крытыцы. Але тое, што ён ужо не зможа без творчасці, што пазбаў яго гэтай радасці прачынацца штодзень і думаць, як сядзе за стол, напіша новыя радкі, — без гэтага жыццё яго паблякне, не будзе напоўнена глыбокім сэнсам. Не, наперакор усяму, ён будзе, будзе пісаць. Хай на першым часе і спасцігнуць яго няўдачы.

— Не дрыжы, як авечы хвост, — адчуўшы яго стан, сказаў Рыгор, калі а прызначанай гадзіне яны ішлі на семінар. — Ніхто не дасць цябе ў крыўду. Паслядовіч не той чалавек, каб некага ўтаптаць у гразь.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «На раздарожжы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «На раздарожжы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «На раздарожжы»

Обсуждение, отзывы о книге «На раздарожжы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.