Алесь Рыбак - На раздарожжы

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Рыбак - На раздарожжы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2011, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

На раздарожжы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «На раздарожжы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

На раздарожжы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «На раздарожжы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Не ад аднаго яго залежыць. Хлопцы нашы зубастыя, асабліва універсітэцкія. Падвядуць да таго, што ты нікчэмнасць, пустое месца ў літаратуры. На гэтым фоне сябе паднімуць.

— Яшчэ раз табе сказаў: не дрыжы.

Рыгор як у ваду глядзеў. І Макар Трафімавіч, і іншыя выступоўцы, якім давялося пазнаёміцца з творамі Гурко, гаварылі пра іх добразычліва. Не вельмі хвалілі, але адзначылі добрую народную мову, уменне стварыць інтрыгу ў гумарэсках, а ў апавяданнях досыць глыбокае псіхалагічнае абгрунтаванне паводзін герояў.

— Думаю, — падсумаваў гаворку Паслядовіч, — гэты хлопец скажа яшчэ сваё важкае слова ў літаратуры.

Калі ішлі дадому, Рыгор паляпаў Гурко па плячы, папытаў:

— Ну, што? Штаны мяняць не трэба? Казаў жа, што ўсё пройдзе найлепшым чынам.

Іх нагнаў Васіль Уладзіміравіч, запрасіў да сябе на кубак кавы. Хлопцы з радасцю згадзіліся.

— Толькі, можа, пасля вячэры, — выказаў пажаданне Рыгор. — Бо праз паўгадзіны трэба будзе ісці ў сталоўку.

— Дык я і меў на ўвазе, што пасля вячэры. Хто ж на галодны страўнік будзе весці інтэлектуальныя размовы, — засмяяўся Быкаў. — Я пасяліўся ў галоўным корпусе, пакой нумар тры. Так што пасля вячэры адразу да мяне.

У сябе Рыгор пакорпаўся ў сваім сакваяжы і выняў з яго бутэльку армянскага каньяку.

— Калі ты яго прыдбаў? — здзівіўся Вадзім. — Тут жа побліз, здэцца, няма магазіна.

— А ты думаеш, у Мінску, калі ездзіў, я губляў час толькі на росшук кніжкі пермскага пісьменніка? Дык у мяне на ўме ўжо тады саспела думка запрасіць да сябе Быкава, бліжэй з ім пазнаёміцца. Скончыцца семінар, ён з’едзе ў сваё Гродна, а тады калі яшчэ надарыцца нагода пасядзець з ім, паразмаўляць. Фарштэйн?

— Фарштэйн, фарштэйн. Толькі не фарштэйн, чаму ты такі скрытны. Во апантаны хутаранец! — Вадзім схапіўся барукацца, але Рыгор хутка кінуў яго на ложак.

— Слабак ты яшчэ, каб са мной дужацца, фарштэйн? — сказаў, смеючыся. — Ад’ядайся тут, бо не хутка такая лахва трапіць.

На вячэру Васіль Уладзіміравіч прыйшоў з невялікім спазненнем, папрасіў прабачэння. Сказаў, што заседзеўся за сталом, дапісваючы адну сцэну, і не глянуў на гадзіннік, хоць паклаў перад носам.

Афіцыянтка прынесла яму смажаніну з бараніны пад грыбным соусам, салат з салёных агуркоў, пакрышаных разам з квашанай капустай і палітых алеем. Ад чаю ўсе трое адмовіліся, сказалі, што пап’юць нанач у сябе ў пакоі.

Жытло ў Быкава было і святлейшае, на два акны, і прасторнейшае. Яно прызначалася на аднаго чалавека, не інакш як для старшыні Саюза пісьменнікаў. Хлопцы агледзелі пакой, ухвалілі.

— Заўтра, — сказаў Быкаў, — перасялюся ў іншы. Суседні. Прыязджае Броўка, а гэты пакой замацаваны за ім. Будуць Янка Брыль, Іван Гутараў, Павел Кавалёў, Мікола Ткачоў, яшчэ той-сёй з кіраўніцтва саюза. Хочуць даць развітальную вячэру. Так што не сунь носа не ў сваё проса. Будзем гудзець дапазна.

— А калі ж вас разглядаць будуць? — здзівіўся Вадзім. — Усіх разгледзелі, а вас што? Апошнім?

— Ну, не заслугоўваю, відаць, таго, каб з некім навыперадкі ісці, — усміхнуўся Васіль Уладзіміравіч.

Хлопцы абурыліся такой несправядлівасцю, але Быкаў, усміхаючыся, сказаў, што яго знарок пакінулі на закусь, і заўтра, ужо не ў семнаццаць нульнуль, а на гадзіну раней, папросяць на апошняе, заключнае пасяджэнне.

— Там мяне і будуць жэрці. Ведама, такія акулы прыплывуць у нашу ціхую затоку.

— Мы таксама клыкастыя, — Рыгор разявіў рот і паказаў рад белых зубоў. — Адаб’ёмся ад драпежнікаў.

Пасмяяліся. Рыгор выняў з кішэні паліто каньяк, паставіў на стол.

— Во гэта напой, — абрадаваўся Васіль Уладзіміравіч. — У мяне таксама тое-сёе ёсць. З Гродна вёз. А ў Гродна з Польшчы даставілі. Пакаштуем пшэцкай гарэлачкі. Кажуць, не горшая за наш пяршак, — ён адчыніў халадзільнік, выняў талерку парэзанай ужо хатняй варанай каўбасы, ад якой ішоў зманлівы пах кмену, яшчэ якіхсьці прыпраў, і бутлю самагонкі, на дне якой плавалі нейкія травы, чырвоны перац, рознай велічыні карэньчыкі.

— Можа, з майго «чэмергесу» пачнём? — ён зіркнуў на хлопцаў. — А запіваць таксама знойдзем чым. Ё бутэлька мінералкі.

— А што вы зараз пішаце, — пацікавіўся Вадзім. — Казалі, што над нейкім эпізодам думалі. Пра вайну што?

— Там паглядзім. Вядома, вайну я ведаю не па чутках. Сам глынуў гэтага ліха ўдосталь. І доўг мой расказаць, што сам перажыў, што вынес. Задумаў аповесць пад умоўным пакуль назовам «Жураўліны крык».

— Цікавая назва, — сказаў Рыгор. — З журавамі звязана штось сумнае, цяжкае, пакутнае.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «На раздарожжы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «На раздарожжы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «На раздарожжы»

Обсуждение, отзывы о книге «На раздарожжы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.