Зинаида Дудюк - Гонды

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Гонды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гонды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гонды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гонды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гонды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Па абедзе Аўдзей прыйшоў да Таісы патрабаваць грошы. Тая дастала з-за рамкі спіс даўгоў, колькі і ў каго з суседзяў пазычыла. Грошай, якія зарабляў Аўдзей, не хапала на самае неабходнае: на самую простую ежу — бульбу з кефірам ды на мінімум адзення, каб не свіціць голымі азадкамі. Там, дзе ў сям’і працавалі муж і жонка, можна было яшчэ неяк абыходзіцца. Таму Таіса, жывучы ў бараку, прыстасавалася трымаць курэй і свінчо ў хлеўчыку за баракамі, дзе людзі нарабілі шмат такіх розных збудаванняў, хто на што быў здатны.

— Што ты мне тыцкаеш гэтую паперыну?

— Грошай няма. Ёсць толькі даўгі...

— Дык ідзі пазыч яшчэ.

— Ідзі сам і пазычай! У каго цяпер перад зарплатай ёсць грошы?

— Ты мне мазгі не кампасіруй, зараз як плясну!

Аўдзей замахнуўся, каб стукнуць Таісу — і тады паміж імі паўстала Ліза, каб абараніць маці. Ён адмахнуўся ад дзяўчынкі адным рухам далоні — тая паляцела ў кут і моцна стукнулася галавою, але не заплакала. У хаце раптам усталявалася дзіўна цішыня, быццам Аўдзей сам спрабаваў зразумець, што ён зараз зрабіў.

Ліза паднялася, апранула паліто, моўчкі выйшла з пакоя. Толькі на вуліцы дала волю слязам крыўды. Трыванне скончылася, яна зразумела, што больш не можа жыць у сям’і, назіраць сваркі і бойкі, яна наогул нікога больш не хоча бачыць. Пойдзе пешкі да цёці Полі, можа, тая ўсё ж не прагоніць яе з хаты, можа, і дзед пашкадуе? Колькі ж гэта ёй давядзецца ісці? Кіламетраў, можа, трыста ці болей? Калі ў дзень праходзіць па трыццаць кіламетраў, дык праз дзесяць дзён яна ўжо будзе ля свайго Дняпра. А можна і на таварным цягніку трохі пад’ехаць, тады будзе яшчэ хутчэй. Яна зараз не думала пра тое, дзе будзе начаваць, што будзе есці. Усё гэта не мела значэння. Галоўнае, што яна нарэшце адважылася вырвацца з гэтага пекла. Халодны кастрычніцкі вецер дзьмуў у твар і астуджаў злосць і нянавісць, якія кіпелі ў душы, высушваў слёзы. За горадам яна супакоілася і пайшла па бетонцы ў бок райцэнтра. Усё было вырашана. Яна ні пра што не думала, нічога не баялася, а проста ішла да першай чыгуначнай станцыі, якая была за васямнаццаць кіламетраў ад гарадка.

Ужо далёка за горадам яе дагнала мама, спытала:

— Куды ты ідзеш?

— Дамоў не вярнуся! — цвёрда адказала Ліза.

— Добра, але мне трэба ж ведаць, куды ты сабралася?

— Пайду да цёці Полі.

— А як жа я? Як Міця? Як мы будзем без цябе?

— Нашто я вам? Пакіньце мяне ў спакоі!

— Што суседзі скажуць! Як я жыць буду без цябе? — Таіса заплакала, яна ведала ўпартасць сваёй паслухмянай дачкі, калі ўжо тая нешта надумала, дык яе не пераканаеш.

Матчын плач разжалобіў дзяўчынку, яна пачала вагацца.

— Пойдзем, дачушка, дадому. Цябе ніхто больш ніколі не кране. Аўдзей сам спалохаўся, што зачапіў цябе! Ён разумее, што вінаваты. Пойдзем! Я ж памру без цябе! Пашкадуй мяне! Я і так хворая! Гэты вечны ціск! Міцька застанецца сіратою пасля маёй смерці. Хто ж яго выгадуе?

Маці плакала. Ліза спынілася і сказала:

— Добра, я вярнуся. Але паабяцай, што летам ты адпусціш мяне да цёці Полі. Я больш ніколі сюды не вярнуся!

— Добра, добра, я завязу цябе на канікулах сама. Толькі пойдзем дамоў! Прашу цябе!

Ліза вярнулася. Аўдзея ўжо дома не было. Яна распранулася, легла на ложак, адвярнулася да сцяны, заплюшчыла вочы і аціхла. З гэтага дня яна перастала называць айчыма татам.

34

Пакуль Ліза жыла ў хаце бабы Малашы, яна сябравала з Маняю Бузюмішынаю і Гэляю Юстынаваю. Але Маню ў шостым класе адправілі вучыцца ў школуінтэрнат разам з малодшаю сястрою, бо іхняя маці ад нуды і гора пасля смерці мужа захварэла на сухоты і цэлы год лячылася, ляжала ў бальніцы, а потым у спецыяльным санаторыі. У хаце засталіся толькі старэйшы сын, які працаваў на будоўлі, ды сярэдняя дачка, якая заканчвала восьмы клас. Надзя была замужам і атрымала пакой у адным з баракаў. Нягледзячы на тое, што гаспадыні дома не было, дзеці і без яе прытрымліваліся ранейшых звычаяў: на Сёмуху каля іхняй хаты зелянелі прынесеныя з лесу бярозкі, а падлога высцілалася аерам, на Вялікдзень фарбавалі яйкі, наогул спраўлялі ўсе святы, як вялося спрадвеку.

Ліза часта згадвала той выпадак, калі ёй нарэшце замест зялёнай штапельнай сукенкі купілі сінюю школьную форму, а Маня з Бузюміхаю прыйшлі паглядзець. Сяброўка сказала маме, што і ёй трэба купіць абноўку да навучальнага года.

— Ты на Лізу не глядзі. У яе ёсць бацька, — строга сказала Бузюміха.

Маня змоўкла, а Бузюміха пахваліла сукенку. Ліза, ведаючы пра бязладнае жыццё сваіх бацькоў, падумала тады з крыўдаю і адчаем: «Хіба гэта бацька?»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гонды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гонды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Зинаида Гиппиус - Опять о ней
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Жизнь и литература
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Летние размышления
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Согласным критикам
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Два зверя
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Фон и не фон
Зинаида Гиппиус
libcat.ru: книга без обложки
Зинаида Дудюк
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
Отзывы о книге «Гонды»

Обсуждение, отзывы о книге «Гонды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x