Зинаида Дудюк - Гонды

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Гонды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гонды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гонды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гонды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гонды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Мяфодзьевіч і Шэля

Паехалі ў Альшэва,

Аварыя случылась —

Ды кіндэр палучылась.

Звычайна Ліза ўважліва прыглядалася да мужчын, ці не сустрэне падобнага на сябе, раптам нейкім лёсам занясе ў гэты гарадок яе бацьку. Вунь колькі людзей наехала сюды з усяго Савецкага Саюза. Не магло ж так быць, каб яны больш ніколі не сустрэліся, гэта ёй здавалася вельмі несправядлівым

Падлеткі латашылі сады каля начальніцкіх катэджаў. Дзяўчаткі вартавалі, а хлопцы пералазілі цераз платы і рвалі запазуху яблыкі, потым разам елі ў маладым парку на лаўцы. Удзень хадзілі на закінутыя хутары, дзе таксама знаходзілі садавіну. У святочныя дні сноўдаліся па дамах, дзе вялося будаўніцтва. Аднойчы гуртам зайшлі ў пакой, а дзверы зашчоўкнуліся, каб выйсці з нечаканага палону, ім давялося скакаць з другога паверха, добра, што пад акном была вялізная гара пяску.

Ліза заўсёды трымалася каля Барыса, праўда, так яго ніхто не называў. Меў ён мянушку Вялес, ад свайго прозвішча Велясевіч. Гэты быў бялявы, худы, але даволі дужы падлетак, які, здавалася, нікога і нічога не баяўся. Мусіць, за гэта і падабаўся Лізе.

— Вялес, навучы мяне моцна свістаць на пальцах, — папрасіла яна аднойчы.

Барыс ахвотна згадзіўся, паказаў, як трэба класці пальцы ў рот, прыціскаць да іх язык, а потым моцна дзьмуць — і атрымаецца свіст. Ліза была стараннаю вучаніцаю, і ўжо праз некалькі вечароў яна пасвіствала, калі стаяла на варце.

Разам яны ездзілі навыперадкі на роварах. Ліза брала айчымаў ровар, калі ён прыязджаў з працы. Аднойчы на скрыжаванні ледзь не падляцела пад машыну, бо не ведала, што ў яе двухкалёснага каня ёсць тармазы.

— Ты парушаеш правілы дарожнага руху, — сказаў Лізе Вялес.

— А як яго спыніць?

Барыс засмяяўся і паказаў Лізе, як трэба тармазіць. Яна зразумела, што магла загінуць пад коламі машыны, каб не сябрава навука.

Аднойчы яна сказала, што вельмі хоча пабачыць ягонага бацьку Вячаслава Уладзіміравіча ў міліцэйскай форме. У адказ Барыс нядобра пасміхнуўся і адказаў:

— Я і сам хацеў бы яго бачыць.

Ліза не звярнула ўвагі на гэтыя словы, падумала, што сябар жартуе. Але раптам Вялес знік, а ў выніку распаўся і гурт падлеткаў, бо не было завадатара. Ліза крыўдавала на Барыса, яна лічыла яго сваім сябрам, а ён не папярэдзіў і некуды знік. Яна згадала, што ў апошнія дні ён быў нейкі злосны і раздражнёны. Падумала, што Барыс нечакана некуды паехаў з бацькамі, толькі праз месяц даведалася, што яго забралі ў турму за забойства дзяўчыны.

Барыс даведаўся, што ягоны бацька заляцаецца да нейкай жанчыны з той самай вёскі Альшэва, пра якую спявалі вучні ў прыпеўцы пра Шэлю і Мяфодзьевіча. З крыўды, нянавісці і злосці ён падпільнаваў дачку гэтай кабеты і застрэліў з бацькавай табельнай зброі. З-за таго, што сын скарыстаўся бацькавым пісталетам, арыштавалі і Вячаслава Уладзіміравіча.

Ліза шкадавала свайго першага настаўніка, думала, што дарма ён пайшоў працаваць у міліцыю. Каб у яго не было пісталета, Барыс не займеў бы зброі. Шкада было і тую невядомую дзяўчыну, якая так недарэчна загінула ў сямнаццаць гадоў. Усіх шкада, і нічога нельга паправіць. Цяпер Барыса пасадзяць на некалькі гадоў у турму, а Ліза паедзе да цёці Полі. І яны ніколі больш не сустрэнуцца. Яна ўжо ведала пра незваротнасць часу, бо шмат разоў даводзілася разам з бацькамі мяняць месца жыхарства, назаўсёды развітвацца з мясцінамі і людзьмі, якія запалі ў душу, а потым насіць у сэрцы ўспаміны і смутак па назаўсёды страчаным часе, падзеях, адчуваннях і ведаць, што ніколі і нічога больш не вернецца. Пражытае бязлітасна, назаўсёды застаецца ў мінулым, ад гэтага балюча сціскаецца сэрца, нават іншы раз хочацца заплакаць.

35

Ліза заканчвала восьмы класс і спадзявалася, што будзе паступаць у будаўнічы тэхнікум, каб быць бліжэй да цёці Полі і дзеда. У іх жа ёсць вялікі сад і агарод, можна будзе хоць якой бульбы прывезці, ды неяк існаваць на стыпендыю. У школе яна вучылася старанна, спадзявалася, што чацвёрак у атэстаце будзе мала. Пераважна сядзела дома ды рыхтавала хатнія заданні. Сяброўкі яе ўсе былі занятыя кожная сабой. Г эля казала, што сустракаецца з нейкім мантажнікам, збіраецца за яго замуж. Яна ленавалася выконваць хатнія заданні, сядзела ў класе чырвоная і тоўстая, быццам распухла. Было відно, што дзяўчына цяжарная, але ніхто ёй нічога не адважваўся казаць. Настаўнікі, напэўна, таксама ведалі, што творыцца з гэтаю васьмікласніцаю, але хацелі найхутчэй выдаць ёй атэстат і выправіць са школы, каб факт цяжарнасці вучаніцы не лёг ганебнаю плямаю на педагогаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гонды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гонды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Зинаида Гиппиус - Опять о ней
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Жизнь и литература
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Летние размышления
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Согласным критикам
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Два зверя
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Фон и не фон
Зинаида Гиппиус
libcat.ru: книга без обложки
Зинаида Дудюк
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
Отзывы о книге «Гонды»

Обсуждение, отзывы о книге «Гонды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x