Зинаида Дудюк - Гонды

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Гонды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гонды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гонды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гонды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гонды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Была тут і магіла Банадысінага Івана, яго Ліза трохі помніла. Гэта ён некалі на Украіне, калі ўсе жылі ў хаце Антося Самоты, спяваў пра дзяўчыну, з якою яе маці не дазваляе жаніцца. Яго ўтапіў у возеры айчымаў дваюрадны брат Якім. Ліза чула, як бацькі ціха абмяркоўвалі гэты страшны выпадак. Падслепаваты Якім ніяк не мог выбраць сабе дзяўчыну, усе яны яму былі на адзін твар. Банадысін Іван працаваў разам з ім на земснарадзе ды ўсё нахвальваў сваю Палаю Сердзюкову. Якім таксама паспрабаваў падступіцца да той прыгажуні, якую так упадабаў Іван, але дзяўчына не захацела з ім нават размаўляць. Казалі, што ён аднойчы пачаставаў Івана гарэлкаю, а потым стукнуў па галаве і спіхнуў у возера, калі дзяжурылі разам у начную змену. Івана пахавалі, вінаватых не знайшлі, а Якім праз колькі месяцаў ажаніўся з Палаяю, якая, мусіць, не надта кахала яго, бо нарадзіла толькі аднаго сына, такога ж падслепаватага, як ягоны бацька.

Ляжала тут пад маленькім крыжыкам немаўлятка. Гэта быў адзіны сын Антося Самоты, пра якога ён марыў. Шэсць дачок раслі і гадаваліся, а сёмы сын памёр, пражыў толькі два тыдні.

Сёння павінны былі хаваць Севу Стылягу, які загінуў у войску. Усяго і паспеў гэты хлопец у сваім жыцці, што пакрасавацца ў штанах-дудачках ды пакахаць Лору Піліпаву. Яго прывезлі на могілкі салдаты ў закрытай труне са шкельцам, за якім нічога нельга было разгледзець. Над труною плакалі маці, сястра, нейкія яшчэ жанчыны. Толькі Лора стаяла з сухімі вачамі і нікога не заўважала навокал. Ліза не адважылася падысці да яе і вывесці з цяжкога одуму.

37

Кандрат дарэмна спадзяваўся атрымаць пляц пад хату ў гайку або на выгане. Калі ён прыйшоў да начальства, дык аказалася, што ўся зямля ўжо даўно падзеленая. Кандрату зноў прапанавалі нейкую выспу за вёскаю. Што і казаць, ён тады пакрыўдзіўся на ўсіх. Як жа можна трываць такую несправядлівасць? Усе, хто даўно працуе на будоўлі і да калгаса не мае ніякіх адносін, атрымалі лепшыя пляцы! Клем размясціўся ў самым гайку на востраве, ужо і зруб паставіў! А хто ён такі? Што зрабіў для калгаса? Ды ён заўсёды працаваў толькі на сябе! Узяў замуж дачку заможнага чалавека, які ездзіў на заробкі ў Амерыку і прывёз грошай. У яго і старая сядзіба вялікая, з садам, канец агарода ўпіраўся ў лужок, дзе была воля качкам ды гусям. Ля хаты ў Клема расла асінка, якая трапятала кожным лістком, а ў двары — тры вялізныя яліны, на якіх прыжыліся вавёркі. Гэта хто ж мог сабе дазволіць елкі ў двары вырошчваць. У Малашы адна яблынька, ды і на той горкія яблыкі, есці немагчыма.

Кандрат помніў, як напрыканцы вайны, калі Ляды вызвалілі ад немцаў, у войска пачалі браць мужчын, чый узрост падпадаў пад мабілізацыю. Прыйшла позва і Клему. Ён выправіўся разам з усімі ў райваенкамат, а па дарозе ўцёк і ўпотай вярнуўся дамоў, доўга хаваўся. Клеміха папрасіла Кандрата з Аўдзеем дапамагчы абмалаціць жыта. Аднойчы хлопцы згледзелі Клема на вышках у клуні, зарослага барадою, ажно не пазналі яго, спалохаліся. Клем схаваўся не адзін. Да ягонай сястры Веры заляцаўся Аверка, малады і прыгожы хлопец. Яго таксама прызвалі ў войска. Прыйшоў Аверка перад самай мабілізацыяй да Клема, каб дазволіў ажаніцца з каханаю дзяўчынаю. Той запярэчыў, маўляў, не аддам сястру, ты на вайне згінеш, а яна ўдавою застанецца. Калі хочаш, схавайся пакуль, а пасля, як усё сціхне, пажэніцеся.

Аверка схаваўся дрэнна, у хуткім часе яго арыштавалі і пасадзілі ў турму на дваццаць пяць гадоў. Ён яшчэ і да гэтага часу ўсё даседжваў свой тэрмін, нават смерць Сталіна не дазволіла яму атрымаць жаданую волю. Калі вайна скончылася, Клем вылез са сваёй схованкі, і па яго прыйшлі вайскоўцы. Кандрат помніў, як вялі суседа праз вёску да сельсавета, старога, страшнага, за­рослага барадою. Але Клем неяк адкруціўся, мо таму, што быў ужо стараваты, не годны для таго, каб ваяваць, дык яго мо праз які год ці два адпусцілі. І гэтаму баязліўцу далі найлепшы пляц! За што? Мо за хабар? Вядома. Тры ягоныя сыны працуюць на будоўлі, грошай куры не клююць. Цётка Дамінка як удава, муж якой загінуў на вайне, таксама збіралася будавацца каля Харунжага. Як загінуў дзядзька Саўка, сорамна каму прызнацца! Людзі казалі, што рабаваў у Берліне нейкую кватэру, а немец-гаспадар яго за гэта застрэліў. У Дамінкі зусім новая хата, пастаўленая перад самай вайной. Яна ў калгас на працу не ходзіць, яе дзеці, Якім і Алеся, на будоўлі працуюць, толькі Алёша ў войску служыць! Што і казаць, няма справядлівасці на свеце!

Пабедаваў Кандрат, падумаў, з жонкаю і маці параіўся ды і вырашыў ставіць новую хату на старым котлішчы, толькі адсунуць яе трохі ад скрыжавання, а то ж было, што ўсялякая навалач па шыбе рукамі шкрабала. Хацелася зрабіць будыніну прасторную, каб дзецям было вольна, як-ніяк трох сыноў і дачку нарадзіла яму Ульяна. Выхоўваў ён дзяцей у строгасці, але з любоўю. Не дазваляў, каб нехта чужы іх крыўдзіў, сярод нашчадкаў нікога не выдзяляў, ставіўся да ўсіх аднолькава добра. Старая маці падтрымлівала такі спосаб выхавання. Калі куплялі цукеркі, дык на ўсіх дзялілі пароўну. Толькі гарэлку налівалі па ўзросце. Старэйшым трохі ў чарачкі, а малодшым у коркі ад пляшак. Малаша лічыла, што гарэлка — найлепшыя лекі ад усялякай хваробы цела, а яшчэ весяліць душу, разнявольвае, нават у будзённы дзень прыносіць адчуванне свята. Таму кожны раз, калі гналі самагонку, яна абавязкова частавала ўнукаў, каб застрахаваць іх ад магчымай немачы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гонды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гонды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Зинаида Гиппиус - Опять о ней
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Жизнь и литература
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Летние размышления
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Согласным критикам
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Два зверя
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Фон и не фон
Зинаида Гиппиус
libcat.ru: книга без обложки
Зинаида Дудюк
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
Отзывы о книге «Гонды»

Обсуждение, отзывы о книге «Гонды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x