Зинаида Дудюк - Гонды

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Гонды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гонды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гонды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гонды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гонды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Як ні раўняў Кандрат сваіх дзяцей, а яны атрымаліся розныя. Першы Алег быў здаровы і кемлівы хлопец. А вось наступныя Сяргей і Ала аказаліся хворыя ад нараджэння. Дактары называлі іх п’янымі дзецьмі і папярэдзілі Ульяну, каб з п’яным мужыком не спала, калі не хоча мець яшчэ аднаго калеку. Жонка крыўдавала з-за дзяцей на Кандрата, пачала раздражнёна пакрыкваць на яго, называла Бурсам і курваю. А малы Сяргей пераймаў і паўтараў пачутае ад маці, заганяючы карову: «Пайшла, Бульса кульва!»

Сяргея адразу прызналі інвалідам ад нараджэння, быў ён дурнаваты, з ягонай тоўстай ніжняй губы заўсёды сцякала сліна. Па Але спачатку не было відно ніякіх адхіленняў ад нормы, але калі пайшла ў першы клас, тут і выявілася, што яна няздатная засвойваць школьную праграму, таму яе, як і Сяргея, накіравалі ў спецыяльны інтэрнат.

Чацвёрты сын нарадзіўся здаровенькі, назвалі яго Віталем. Жонка знарок вышуквала нейкія рэдкія і прыгожыя імёны дзецям, якіх раней ніхто не ведаў у вёсцы. Як усялякія бацькі, Ульяна і Кандрат спадзяваліся, што Бог не абдзеліць іхніх дзяцей шчасцем. Безумоўна, муж быў максімалістам, хацеў, каб ягоныя хлопцы лёталі высока, называў іх лётчыкамі. Прынамсі, будучае іхняе жыццё ніяк з вёскаю і зямлёю не звязваў. Ульяна не хацела адпускаць далёка ад сябе дзяцей, але ж Ала і Сяргей змалку вымушаны былі жыць не дома. Нічога, сын вернецца дахаты. І за дачку Ульяна была спакойная. Дзяўчыну ўсё роўна трэба аднойчы выпраўляць замуж да чужых людзей. Няхай прывыкае.

Малаша таксама думала, што дзеці павінны жыць як мага даўжэй пры бацьках, каб меней няшчасцяў выпадала на іх. У гэтай вялікай сям’і яна пачувалася ўжо часам лішняю, але ж, пакуль Кандрат ездзіў на заробкі, яе яшчэ часта бачылі з касою і вялізнаю ношкаю сена (як дужаму мужыку падняць) за плячыма. Яна выкошвала дзе якая была трава ў гарадскім парку, па ўзбочынах дарог, на той тэрыторыі, якая была адведзена пад будоўлю, але пакуль пуставала. Сама назапашвала сена карове на цэлую зіму, бо калгас сенакос іхняй сям’і не даваў з-за таго, што гаспадар быў на заробках. Наогул яна па старой звычцы прыберагала плуг, барану і розныя сельскагаспадарчыя прылады, бо ведала, раптам можа ўсё памяняцца, тады гэтыя рэчы спатрэбяцца. Як і шмат хто са старых людзей, баялася перамен. За савецкім часам так і не навучылася хадзіць у краму і нешта купляць, не ўмела лічыць грошы.

Ульяна працавала ў паляводчай брыгадзе, каб восенню атрымаць буракі і зерне, дадаткова брала дзялку, якую палола разам са свякрухаю. На гаспадарцы працы заўсёды шмат, не паварушышся, дык зімою не мецьмеш што на зуб пакласці.

Кандрат штогод ездзіў на заробкі, а Ульяна з Малашаю цягнулі мужчынскую і жаночую працу, наколькі ў каго хапала моцы. Маючы чацвёра дзяцей, нявестка не заўсёды ўпраўлялася прыбраць у хаце ды своечасова памыць бялізну, усё спасылалася на цеснату. Казала, маўляў, каб была хата падзеленая на кухню і чыстую палавіну, дык лягчэй было б парадкаваць, а ў гэтым катушку, што пяць крокаў ад парога да покуці, немагчыма сачыць за чысцінёй. Малаша таксама спадзявалася пажыць яшчэ ў новай хаце і паглядзець, якая там будзе прыгажосць.

У канцы восені вяртаўся Кандрат, тады працы было менш. Доўгімі зімовымі вечарамі кожны сабе знаходзіў нейкі занятак: гаспадар плёў кош, ці проста сядзеў ля грубкі, падкладваў паленцы і смаліў махорку, старэйшы ўнук Алег рабіў хатнія заданні, а малодшы Віталь падсаджваўся да маці ці да бабулі, каб прылашчылі яго, пашкадавалі, вельмі ж ласкавае дзіця ўдалося.

У адзін з такіх вечароў Малаша папрасіла сына:

— Запісаў бы ты, Кандраце, мае песні. Памру і панясу з сабою, што ведаю. А ў мяне песень тых, не злічыць!

— Каму трэба твае песні? Вунь па радыё штодня іх столькі спяваюць, што Божа літасцівы, невядома скуль яны бяруцца. А за гэта ж, мусіць, і грошы некаму плацяць.

— Ай, спяваюць яны абы-што. Гондэ ў мяне песні дык песні. Ты запішы, я табе таксма заплачу.

— Колькі? — зацікаўлена спытаў Кандрат.

— Па рублю за песню.

— Дамовіліся. Алег, дай чысты сшытак і ад сунь трохі свае падручнікі, — сказаў бацька сыну, які якраз рашаў задачы.

Малаша села бліжэй да стала, пачакала, пакуль Кандрат заточыць аловак і пачала напяваць першую песню:

Ой, стары, стары,

Што нам Бог дае,

Што ў нашым садку

Зязюля куе.

У песні апавядалася пра гаротную долю маладой замужняй жанчыны, якая засумавала па бацьках, абярнулася зязюляю і прыляцела дамоў.

— Не спяшайся, маці, я не паспяваю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гонды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гонды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Зинаида Гиппиус - Опять о ней
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Жизнь и литература
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Летние размышления
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Согласным критикам
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Два зверя
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Фон и не фон
Зинаида Гиппиус
libcat.ru: книга без обложки
Зинаида Дудюк
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
Отзывы о книге «Гонды»

Обсуждение, отзывы о книге «Гонды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x