Зинаида Дудюк - Гонды

Здесь есть возможность читать онлайн «Зинаида Дудюк - Гонды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гонды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гонды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гонды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гонды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Так выпала, што ў той жа дзень Клем запрасіў Малашу і яе сямейнікаў на гадавіну па сваёй жонцы. Былі там яшчэ некалькі суседзяў ды родзічаў, якіх Таіса не ведала. Побач з гаспадаром, якому было гадоў шэсцьдзясят ці болей, сядзела маладжвая кабета і шчасліва ўсміхалася. Цёпла згадвалі Клемаву жонку Еву, хвалілі, што была добрая маці і гаспадыня. Таіса слухала і не верыла сваім вушам. Ведала, што ўсе суседзі лічылі Пеўніху ведзьмаю, баяліся і пазбягалі лішні раз мець з ёю стасункі. Смерць усіх прыбірае. Вось і ведзьма памерла раней за сваіх равесніц, не дапамаглі ёй яе чары. Аднак няўжо для таго, каб цябе ацанілі і палюбілі, трэба памерці?

Гэтая вячэра вельмі мала нагадвала памінкі. Пасля трэцяй чаркі гаспадар зацягнуў песню «Последній нонешній дзянёчак...», якую ён прывёз з Першай сусветнай вайны, дзе пораху панюхаў, у акопах пасядзеў, і паранены быў. Сваю мілую суседачку за сталом называў «драгацэннай жабушкай», таксама выраз прывезены з таго ліхалецця. Падслухаў тыя словы ад паручніка, які мілаваўся з медсястрою-каханкаю ў шпіталі.

Клемава знаёмая была з Вайцехаў і найраней сабралася дахаты. Гаспадар пакінуў гасцей на сястру Веру, а сам пайшоў праводзіць госцю. Даўгавата яго не было, а вярнуўся ён моцна запэцканы зямлёю.

— Ці ты, дзядзька Клем, зямлю носам араў, ці бабу кахаў? — засмяяўся Кандрат.

— А бадай яго. Спатыкнуўся, ледзь шыю не зламаў, — адказаў гаспадар, але ніхто яму не паверыў, усе зразумелі, што «жабушка» спакусіла Клема.

У той вечар гаворка найбольш круцілася вакол будоўлі ды вяскоўцаў, якія знайшлі там працу і добра зарабляюць. Адзначалі, што нават былы старшыня калгаса Рогаў пайшоў туды працаваць начальнікам аддзела кадраў.

— А я не пайду, — сказаў Кандрат. — Ці за тыя сто ці семдзесят рублёў у месяц я здолею пабудаваць новую хату? Ды разыдуцца тыя грошы абы-куды. А як паеду на Украіну, дык адразу некалькі тысяч прывязу, а яшчэ зерня тону. Тады і будзе з чаго падмурак закладаць.

— Цёмныя мы, не ведаем, дзе наша доля, а дзе бяда, — разважліва сказаў Клем. — Помніце, як некалі Банадысь утапіўся толькі з-за таго, што Нічыпар яго падмануў і сказаў, быццам уступіў у калгас, маўляў, і ты паспяшай, бо спознішся. Банадысь паверыў, пайшоў ды запісаўся і аказаўся першым калгаснікам у Лядах. А як даведаўся праўду, дык так набраў у галаву, так спалохаўся, што пабег у возера смерці шукаць. А мы вось ужо колькі год у гэтым калгасе — і нічога, жывыя! Цяпер мае сыны на будоўлі працуюць, зарабляюць. Я задаволены... Зрэшты, хто чаго варты, той тое мае, — падвёў рысу ў гутарцы гаспадар і зірнуў на гадзіннік, які цікаў на сцяне.

Госці зразумелі, што пара разыходзіцца, ноч на дварэ, і пачалі паціху ўставаць з-за стала, хто моўчкі, а хто і з песнямі.

Таіса доўга не магла заснуць у тую ноч, усё думала, што яно ёсць на самай справе тое каханне? Клем пражыў з Еваю ўсё жыццё, а не паспеў мінуць адзін год пасля яе смерці, як у яго ўжо завялася жаданая «жабушка». Ганя кляўся і бажыўся, што кахае яе, Таісу, а ягонага кахання і на тры гады не хапіла. Вось і Аўдзей быццам кахае, але п’яны жорсткасцю знішчае лепшыя пачуцці. Ды і бацька яе быццам і вельмі кахаў маці, а як аўдавеў, таксама хацеў прывесці новую жонку ў хату, ды Поля не дазволіла. Выходзіць, няма вечнага кахання. Як жа гэта наогул атрымліваецца, што чужы чалавек раптам становіцца найраднейшым, а потым раптам усё рушыцца, знікаюць прыязнасць і захапленне, а застаецца толькі расчараванне і нянавісць? Згадаўся ёй дваюрадны брат Кастусь, у якога яна малою пільнавала дачку Анютку, бо жонка сама не ўпраўлялася. Было гэта яшчэ да вайны. Няшчасная доля выпала брату, хоць быў ён хлопец відны, высокі і дужы. Ажаніла яго Гарпіна на сабе, як усе казалі, праз чараўніцтва. З твару яна была прыгожая, але нарадзілася калекаю, адна нага мела выгляд капыта. Людзі казалі, што яна чытала Чорную кнігу і займалася вядзьмарствам. Першы яе мужык пажыў з ёю колькі гадоў, а потым утапіўся ў Дняпры, другі наогул некуды згінуў.

Кастусь вярнуўся з войска, гуляў каля школы з хлопцамі ў футбол, шынель павесіў на плот. Прыйшла Гарпіна, спытала, чый гэта шынель, калі даведалася, што Кастусёў, узяла яго і пайшла, сказала толькі:

— Няхай прыйдзе і забярэ.

Як пайшоў Кастусь па сваю апратку, дык і застаўся ў Гарпіны. Маці яго, цётка Куліна, плакала і ўпрошвала сына пакінуць злую чараўніцу, але нічога не памагало. Праз год Гарпіна нарадзіла дачку. Ціха і мірна жыла сямейка, калі прыйшла да іх Таіса няньчыць немаўля. Гарпіна гаманкая, Кастусь маўклівы, задуменны, балела яму спіна, з вялікай сілы падарваўся на калгаснай працы, таму ў вольную часіну грэўся на печы ды гартаў тую саму Чорную кнігу, якая ляжала на комінку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гонды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гонды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Зинаида Гиппиус - Опять о ней
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Жизнь и литература
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Летние размышления
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Согласным критикам
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Два зверя
Зинаида Гиппиус
Зинаида Гиппиус - Фон и не фон
Зинаида Гиппиус
libcat.ru: книга без обложки
Зинаида Дудюк
Зинаида Дудюк - Аднарог
Зинаида Дудюк
Отзывы о книге «Гонды»

Обсуждение, отзывы о книге «Гонды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x